Узаемадзеянне з установай агульнай сярэдняй адукацыі

Праблема пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй актуальная ва ўсе часы. Пры паступленні выпускнікоў дашкольнай адукацыі ў пачатковую школу адбываецца іх прыстасаванне да новых умоў, якое ажыццяўляецца на аснове фарміравання іх гатоўнасці да навучання ў пачатковай школе. Працэс адаптацыі выпускнікоў у пачатковай школе многааспектны і ўключае прыстасаванне да рэжыму работы школы; школьнага і вучнёўскага калектыву; арганізацыйных формах навучання і выхавання; традыцыям і каштоўнасцям пачатковай школы.

Пераемнасць дашкольнай установы і школы прадугледжвае, з аднаго боку, перадачу дзяцей у школу з такім узроўнем агульнага развіцця і выхавання, які адказвае патрабаванням школьнага навучання, з другога - апору школы на веды, уменні, якасці, якія ўжо набыты дашкольнікамі, актыўнае выкарыстанне іх для далейшага ўсебаковага развіцця навучэнцаў.

Для паспяховага навучання ў пачатковых класах дзіцяці неабходная адпаведная дашкольная падрыхтоўка: развіццё матывацыйнай, пазнавальнай, эмацыянальнай, валявой і іншых сфер дзейнасці. Якія гульні і практыкаванні гэтаму садзейнічаюць Вы можаце пазнаёміцца ў раздзеле "Бацькам" ва ўкладцы "Хутка ў школу".

Арганізацыя работы па пераемнасці паміж ДУА "Зубкаўская сярэдняя  школа Клецкага раёна"  з нашай установай дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па трох напрамках:

метадычная работа з педагогамі,

работа з дзецьмі,

работа з бацькамі.

Формы ажыццяўлення пераемнасці:


Узаемадзеянне педагогаў: 

сумесныя нарады пры дырэктары ,

правядзенне дыягностыкі па вызначэнні гатоўнасці дзяцей да школы; 

наведванне адкрытых заняткаў установы дашкольнай адукацыі; 

кансультаванне настаўнікамі педагогаў групы.
Супрацоўніцтва з бацькамі: 

сумесныя бацькоўскія сходы з педагогамі дашкольнай установы адукацыі і настаўнікамі школы; 

кансультацыі з педагогамі дашкольнай установы адукацыі і школы; 

візуальныя сродкі зносін (стэндавы матэрыял, выставы  і інш.)

Работа з дзецьмі:  экскурсіі ў школу;

наведванне школьных выстаў, 

сустрэчы з былымі выхаванцамі дзіцячага сада (вучнямі пачатковай і сярэдняй школы); 

выступленні вучнямі школы перад выхаванцамі ўстановы;

арганізацыя сюжэтна-ролевай гульні "Школа".

     

поделиться в: