Гісторыя

У 1978 годзе наша ўстанова дашкольнай адукацыі адчыніла свае дзверы для маленькіх выхаванцаў.

        

Дзіцячы сад быў разлічаны на 90 месцаў, функцыянавала 4 групы.

Першым кіраўніком дзіцяча саду была Біч Галіна Міхайлаўна.

З 1978 па 1993 гады дзіцячы сад знаходзіўся на балансе саўгаса “Зубкі”. 

З 1985 года загадчыкам стала Глаўдаль Сафія Міхайлаўна. Пад яе кіраўніцтвам дзіцячы сад не раз станавіўся прызёрам розных конкурсаў.

З ліпеня 1993 года па студзень 2006 дзіцячы сад быў пад кіраўніцтвам Зубкаўскага сельвыканкама. У студзені 2006 года перайшоў у падпарадкаванне аддзела адукацыі Клецкага раённага выканаўчага камітэта. Кіраўніком дзіцячага сада ў гэты перыяд была Арлова Алена Паўлаўна.

З жніўня 2007 года кіраўніком дзіцячага сада стала Дорына Яна Іванаўна.

12.11.2009 года дзіцячы сад зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы ўстановы адукацыі “Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна”.

поделиться в: