Конкурс STEM-праектаў

28.03.2022

25-26 сакавіка ў г. Оршы, адбыўся заключны этап адкрытага конкурсу STEM праектаў  для педагагічных работнікаў, якія праводзіўся дзяржаўнай установай «Адміністрацыя парку высокіх тэхналогій» разам з Галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Дзяржаўнай ўстановай Дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Упраўленнем па адукацыі Аршанскага райвыканкама.
Мэтай конкурсу з'яўлялася абагульненне і распаўсюджванне лепшай практыкі па рэалізацыі STEM падыходу да адукацыйнага працэсу для развіцця цікавасці навуковай,  тэхнічнай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці.

У фінале конкурсу з канкурэнтнай работай «Дом будучых архітэктараў» ў намінацыі «Дашкольнік у свеце STEM» прынялі ўдзел  педагогі нашай установы Арлова Алена Паўлаўна, Дорына Яна Іванаўна. З г.Оршы, педагогі прыбылі з дыпломам 3 ступені.

Меню раздзела