Аб установе

Запрашаем на афіцыйны сайт Дзяржаўнай установы адукацыі "Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна".

 Мы рады штодзённым віртуальным зносінам з Вамі. Наш сайт у першую чаргу адрасаваны тым, хто зацікаўлены ў гарманічным і ўсебаковым развіцці свайго дзіцяці, хто гатовы падзяліцца вопытам і расказаць пра цяжкасці навучання і выхавання дашкольніка, хто жадае супрацоўнічаць з кваліфікаванымі спецыялістамі.

    На старонках нашага сайта Вы можаце даведацца аб нашых планах і апошніх навінах, пра жыццё дзяцей у групе і ва ўстанове дашкольнай адукацыі, аб арганізацыі дадатковых адукацыйных паслуг, звыш базавага кампанента, пазнаёміцца ​​з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі, атрымаць парады спецыялістаў:  выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, медыцынскай сястры.  Вы таксама можаце задаць  пытанні, якія Вас  цікавяць, унесці прапановы па ўдасканаленні працы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

      Наш сайт можа быць карысны і для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі. Тут Вы можаце пазнаёміцца ​​з метадычнымі распрацоўкамі, вопытам работы нашых педагогаў, планаваннем, картатэкамі розных гульняў.

Наша ўстанова дашкольнай адукацыі сёння:

      1 рознаўзроставая група з агульнай колькасцю - 21 выхаванец  ад 2 да 6 гадоў.

Рэжым  працы ўстановы - з 7.30 да 18.00.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

Мы сэрца  аддаём дзецям!

Кадравае забяспечанне.

  3 педагогі: загадчык і 1 выхавальнік, кіраўнік фізічнага выхавання

66,6% - педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,

33,4% - без катэгорыі;

66,6 % - з вышэйшай адукацыяй,

33,4% - з сярэдняй спецыяльнай.

Наша мэта: рознабаковае развіццё і сацыялізацыя дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе з’яўляюцца:

павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;
забеспячэнне здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
стварэнне развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае ў тым ліку задавальненне асаблівых адукацыйных патрэб выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей - АПФР);
удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры рабоце з асобамі з АПФР.

Усё добрае ў людзях з дзяцінства!

 вытокі дабра абудзіць?

Дакрануцца да прыроды

усім сэрдцам-

Здзівіцца, даведацца, палюбіць!

 

Паважаныя госці нашай інтэрнэт старонкі!

Цікавыя моманты жыцця нашай установы дашкольнай адукацыі можна знайсці ў 

У нас вядзецца свой блог "У краіне дзяцінства"

Увага! У нашай установе дашкольнай адукацыi ўведзены прапускны рэжым.

Меню раздзела