Умовы залічэння ва ўстанову

Пастаноўка на улік дзіцяці, якое  мае  патрэбу ў размеркаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца  па заяўнаму прынцыпу "Адно акно" . Служба «адно акно» Клецкага раённага выканаўчага камітэта размешчана ў адміністрацыйным будынку райвыканкама па адрасе:
г.Клецк, плошча Маякоўскага, 10, кабінет 109 (1 паверх)

Рэжым працы службы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку)

 

    Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

  • пашпарт, або іншы дакумент сцвярджаючы асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,
  • пасведжанне аб нараджэнні дзіцяці.

     Камплектаванне груп у дзіцячым  садзе адбываецца штогадова  на пачатак навучальнага года 1 верасня.

     Для размеркавання дзіцяці  ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна напісаць заяву на  імя загадчыка дзіцячым садам аб залічэнні  дзіцяці  ў групу ўстановы дашкольнай адукацыі ( аг.Зубкі, вул.Школьная, 9, каб.загадчыка, 2 паверх. Час  працы: 8.00-17.00, перапынак:13.00-14.00). Пры звароце законныя прадстаўнікі павінны прадаставіць наступныя дакументы:

накіраванне. Выдача  накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па  адрасу: г.Клецк, пл.Маякаўскага, 10, служба "Адно акно" каб. 109 (1 паверх), час  працы:панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая субота месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку).

Дакуменды неабходныя для атрымання накіравання:

-  пашпарт, зацвярджаючы асобу законнага прадстаўніка дзіцяці,

- пасведжанне аб нараджэнні дзіцяці,

Час  дзеяння накіравання – 15 дзён.

медыцынскае заключэнне аб стане здароўя дзіцяці.

                 Мы  рады вітаць  Вас у нашай ўстанове дашкольнай адукацыі!

Меню раздзела