Інфармацыйна-метадычны кабінет

Мэты і задачы інфармацыйна-метадычнага кабінета:
Ажыццяўленне метадычнай падтрымкі, аказанне рэальнай, дзейснай дапамогі педагогам у развіцці іх майстэрства, а таксама неабходных сучаснаму педагогу ўласцівасцей і якасцей асобы.
Дзейнасць метадычнай службы накіравана на вырашэнне наступных задач:
· станаўленне індывідуальнай, аўтарскай, высокаэфектыўнай сістэмы педагагічнай дзейнасці калектыву;
· уменне ажыццяўляць праблемны аналіз (бачыць не толькі свае дасягненні, але і недахопы ў сваёй працы) кожным выхавальнікам;
· уменне планаваць, мадэляваць сваю дзейнасць, атрымліваць намечаныя вынікі;
· садзейнічаць развіццю творчасці, ініцыятывы, павышэнню якасці адукацыйнага працэсу;
· пошук новага зместу, форм і метадаў работы з педагагічным калектывам і іх укараненне ў педагагічны працэс.

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі

згарнуць

АСАБЛІВАСЦІ ПЛАНАВАННЯ І АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА Ў РОЗНАЎЗРОСТАВАЙ ГРУПЕ

У рознаўзроставую групу могуць аб’ядноўвацца выхаванцы ва ўзросце ад 1 года да 7 гадоў. Напаўняльнасць рознаўзроставай групы не павінна перавышаць пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі 12 выхаванцаў, пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі – 10 выхаванцаў з улікам структуры і ступені цяжкасці парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці выхаванцаў з АПФР.

Заснавальнік установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць групы пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.

Магчымы наступныя варыянты аб’яднання выхаванцаў у рознаўзроставыя групы:

сумежнага ўзросту: 2 і 3 гады (узроставыя групы выхаванцаў ад 2 да 3 гадоў і ад 3 да 4 гадоў), 4 і 5 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 4 да 5 гадоў і ад 5 да 6 гадоў), 5 і 6 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 5 да 6 гадоў і ад 6 да 7 гадоў);

адносна кантраснага ўзросту: 2 і 4 гады (узроставыя групы выхаванцаў ад 2 да 3 гадоў і ад 4 да 5 гадоў), 3 і 5 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 3 да 4 гадоў і ад 5 да 6 гадоў), 4 і 6 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 4 да 5 гадоў і ад 6 да 7 гадоў);

кантраснага ўзросту: 2 гады і 5 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 2 да 3 гадоў і ад 5 да 6 гадоў), 3 гады і 6 гадоў (узроставыя групы выхаванцаў ад 3 да 4 гадоў і ад 6 да 7 гадоў).

У рознаўзроставых групах распарадак дня з’яўляецца адзіным для ўсіх выхаванцаў, але з улікам іх узроставых магчымасцей, здольнасцей і патрэб уносяцца некаторыя змены ў рэжымныя працэсы. З малодшымі выхаванцамі рэжымныя працэсы пачынаюцца на 10–15 хвілін раней (у іншым парадку адбываецца толькі пад’ём выхаванцаў пасля дзённага сну – старэйшыя выхаванцы ўстаюць на 10–15 хвілін раней). Гэтыя рэжымныя моманты неабходны для таго, каб выхаванцы рознага ўзросту, аб’яднаныя ў адну групу, паслядоўна і паступова пераходзілі ад аднаго віду дзейнасці да другога.

Пры вызначэнні агульнага рэжыму дня для выхаванцаў двух сумежных узростаў за аснову бярэцца распарадак дня выхаванцаў старэйшага ўзросту, трох, чатырох узростаў – распарадак дня для выхаванцаў сярэдняга ўзросту (ад 4 да 5 гадоў).

Арганізацыя жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўмовах рознаўзроставай групы шмат у чым вызначаецца зладжанасцю работы выхавацеля дашкольнай адукацыі і памочніка выхавацеля, дакладным размеркаваннем абавязкаў паміж імі.

Спецыяльна арганізаваную дзейнасць у рознаўзроставай групе можна ажыццяўляць з прымяненнем наступных падыходаў да арганізацыі заняткаў (гульні):

паэтапны пачатак заняткаў (гульні): паслядоўнае ўключэнне выхаванцаў у дзейнасць (пачатак заняткаў з адной узроставай падгрупы (старшай) з наступным уключэннем выхаванцаў больш малодшай узроставай катэгорыі);

адначасовы пачатак заняткаў (гульні) ва ўсіх узроставых падгрупах, паэтапнае завяршэнне заняткаў (гульні): паслядоўнае завяршэнне дзейнасці ў адпаведнасці з узроставымі магчымасцямі выхаванцаў;

правядзенне заняткаў з кожнай узроставай падгрупай выхаванцаў.

Прыярытэтнай формай спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхаванцаў рознаўзроставай групы з’яўляюцца інтэграваныя заняткі, якія прадугледжваюць аб’яднанне і ўзаемадапаўненне зместу некалькіх адукацыйных галін рэалізуемых вучэбных праграм, што дазваляе фарміраваць у выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту цэласную карціну аб аб’екце або з’яве навакольнага свету.

 

Арганізацыя музычнай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці

ў рознаўзроставых групах

 

У рознаўзроставых групах сумежнага ўзросту і адносна кантраснага ўзросту пры арганізацыі слухання музыкі магчыма ўспрыманне музычнага твора, рэкамендаванага вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, вучэбнымі праграмамі спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для адной з узроставых груп. Пры ўспрыманні музычнага твора дзецьмі больш старэйшага ўзросту неабходна звярнуць увагу на выкарыстаныя метады на этапе дыферэнцаванага ўспрымання (напрыклад, калі для групы дзяцей больш малодшага ўзросту найбольш дарэчным можа быць мімічнае, тактыльнае, рухальнае прыпадабненне характару гучання музыкі, то для групы больш старэйшых дзяцей можа выкарыстоўвацца вакальнае, тэмбрава-інструментальнае, полімастацкае прыпадабненне); у працэсе гутаркі больш старэйшых дзяцей неабходна падахвочваць да выказванняў аб музыцы. Прадуктыўным таксама можа аказацца метад кантраснага супастаўлення двух музычных твораў (па прынцыпе кантрасту або падабенства) з рэкамендаванага рэпертуару для абедзвюх узроставых груп. У гэтым выпадку педагагічны работнік у большай ступені актывізуе музычнае ўспрыманне дзяцей той узроставай падгрупы, якой гэты музычны твор адрасаваны.

Пры арганізацыі пеўчай дзейнасці дапушчальным з’яўляецца развучванне і выкананне дзецьмі рознага ўзросту (як правіла, сумежнага) песні з рэпертуару адной з узроставых груп у выпадку адпаведнасці пеўчага дыяпазону абодвум узростам і індывідуальным асаблівасцям пеўчых галасоў выхаванцаў. Магчымы варыянт развучвання песні дзецьмі больш старшага ўзросту і падпяванне асобных музычных фраз гэтай песні дзецьмі больш малодшага ўзросту, выкананне імі рухаў у адпаведнасці з тэкстам або настроем музыкі. Калі развучваецца песня, рэкамендаваная для дзяцей больш малодшага ўзросту, з дзецьмі больш старэйшага ўзросту можа быць арганізавана яе аркестроўка (у першую чаргу з удзелам гукавысотных дзіцячых музычных інструментаў), таксама дзеці больш старэйшага ўзросту могуць выконваць гэтую песню a capella, што дазволіць дадаткова надаць увагу чысціні інтаніравання больш старэйшых выхаванцаў. Песенная творчасць дазваляе праявіць індывідуальнасць кожнага дзіцяці з улікам яго ўзроставых магчымасцей – песенныя імправізацыі выхаванцаў могуць адрознівацца тэкставай і меладычнай разгорнутасцю пры падабенстве прапануемых відаў творчых заданняў.

Арганізацыя музычна-рытмічных рухаў можа прадугледжваць выкарыстанне музычнага рэпертуару адной з узроставых груп, рухі пад музыку (практыкаванні, танцавальныя рухі) будуць выконвацца ў адпаведнасці з узроставымі магчымасцямі і праграмнымі патрабаваннямі. Плённым можа стаць сольнае і ансамблевае выкананне танцавальных рухаў дзецьмі больш старэйшага ўзросту на фоне масавых скокаў дзяцей больш малодшага ўзросту, выкананне дзецьмі больш старэйшага ўзросту ролі вядучых у скоках па тыпе «люстэрка», стымуляванне іх да стварэння больш разгорнутых танцавальных імправізацый. Рухомыя гульні з музыкай таксама даюць дзецям больш старэйшага ўзросту магчымасць праявіць ініцыятыву, стаць вядучым, выконваць больш складаныя ролі ў гульні.

Ігра на дзіцячых музычных інструментах (элементарнае музіцыраванне) як від дзейнасці дазваляе дастаткова выразна дыферэнцаваць прапанаваныя выхаванцам рознага ўзросту заданні. Аптымальнай формай у гэтым выпадку можа стаць змяшаны аркестр, які прадугледжвае выкананне на гукавысотных музычных інструментах дзецьмі больш старэйшага ўзросту і выкананне на шумавых інструментах дзецьмі больш малодшага ўзросту, а таксама выкананне ў ансамблі гукавысотных інструментаў дзецьмі больш старэйшага ўзросту. Дыферэнцаваць заданні можна і пры арганізацыі шумавога аркестра, у якім больш малодшыя дзеці могуць з дапамогай шумавых інструментаў вылучаць моцную долю, а больш старшыя – адзначаць рытмічны малюнак мелодыі і інш.

Пры арганізацыі відаў музычнай дзейнасці ў выпадку, калі прадугледжаны рэпертуар або вырашаемыя адукацыйныя задачы і фарміруемыя навыкі для дзяцей рознага ўзросту ў значнай ступені адрозніваюцца, безумоўна, пераважна арыентавацца на паэтапны пачатак (ён часцей будзе прадугледжваць слуханне музыкі, спевы дзецьмі больш старэйшага ўзросту) або заканчэнне заняткаў (музычна-рытмічныя рухі, музіцыраванне дзяцей больш старэйшага ўзросту, правядзенне музычна-дыдактычных гульняў і інш.).

У рознаўзроставых групах кантраснага ўзросту неабходна імкнуцца да арганізацыі музычнай дзейнасці з кожнай падгрупай выхаванцаў.

У рознаўзроставай групе заняткі (гульня) па рэалізацыі зместу адукацыйнай галіны «Фізічная культура» («Адаптыўная фізічная культура») арганізуюцца з улікам узросту і колькасці выхаванцаў і могуць праводзіцца па чарзе з дзецьмі старэйшай узроставай катэгорыі і малодшай. Эфектыўнасць адукацыйнага працэсу будзе вышэйшай, калі ў занятках адначасова прымаюць удзел дзеці кантраснага ўзросту: малодшыя (1–2 гады) і старэйшыя (5–7 гадоў). Пры гэтым выхаванцы старэйшага ўзросту выступаюць для малодшых прыкладам для пераймання, а малодшыя, паўтараючы рухальныя дзеянні старшых, займаюцца з большай цікавасцю.

У рознаўзроставай групе эфектыўна праводзіць такія віды заняткаў, як вучэбна-трэніровачныя, сюжэтна-гульнявыя.

Вучэбна-трэніровачныя заняткі накіраваны на вырашэнне аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач, вызначаных вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Змест выкарыстаных фізічных практыкаванняў і гульняў плануецца з улікам узросту выхаванцаў, а таксама стану іх фізічнай падрыхтаванасці (сфарміраванасць рухальных уменняў і навыкаў, узровень развіцця фізічных якасцей дзіцяці). Вучэбна-трэніровачныя заняткі могуць будавацца:

на аднолькавым рухальным матэрыяле для малодшых і старэйшых выхаванцаў. У гэтым выпадку выкарыстоўваюцца візуальна аднолькавыя і падобныя віды фізічных практыкаванняў, якія, аднак, маюць розныя тэхнічныя характарыстыкі, шчыльнасць і працягласць рухальных дзеянняў (колькасць паўтораў);

на дыферэнцаваным рухальным матэрыяле, падабраным з улікам ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці малодшых і старэйшых выхаванцаў. У гэтым выпадку выхаванцы, якія маюць высокі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці, выконваюць заданні, накіраваныя на ўдасканаленне іх рухальных уменняў і навыкаў. Дзецям прапануецца выкананне практыкаванняў па схеме, малюнку, з нестандартнага зыходнага становішча, у новых умовах, з новым спалучэннем тэхнічных элементаў. Для выхаванцаў з нізкім узроўнем фізічнай падрыхтаванасці неабходна планаваць заданні, у якіх асаблівая ўвага надаецца тэхніцы выканання асноўных відаў рухаў з устаноўкай на іх якасны вынік. Пры гэтым кіраўнік фізічнага выхавання займаецца з выхаванцамі, якія маюць нізкі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці, выхавацель дашкольнай адукацыі – з астатнімі дзецьмі.

У сюжэтна-гульнявых фізкультурных занятках задачы навучання дзяцей фізічным практыкаванням рэалізуюцца з дапамогай гульнявых практыкаванняў, аб’яднаных адзіным сюжэтам (казкі, апавяданні і інш.). Змест сюжэтна-гульнявых заняткаў можа быць аднолькавым для выхаванцаў старэйшага і малодшага ўзросту, паколькі рухальная задума рэалізуецца дзецьмі без спецыяльнай падрыхтоўкі. Старэйшыя дзеці, адлюстроўваючы рухамі сюжэт, ствараюць новыя кампазіцыі з засвоеных знаёмых элементаў, дэманструюць малодшым свой рухальны досвед. Малодшыя, беручы прыклад з іх, адкрываюць для сябе ўласныя рухальныя магчымасці, вучацца захоўваць у памяці выкананыя фізічныя практыкаванні, узбагачаюць свой рухальны досвед. Кіраўнік фізічнага выхавання на занятках асаблівую ўвагу надае забеспячэнню псіхалагічнага камфорту ўсім выхаванцам, што дасягаецца педагагічнай падтрымкай рухальных задум дзяцей і рознымі патрабаваннямі да якасці іх выканання.

Крыніца: ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ  ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Aб арганізацыі ў 2023/2024 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю»

згарнуць

Што такое рознаўзроставая група?

 

       Рознаўзроставае навучанне - адукацыйная сістэма, пры якой праграма будуецца такім чынам, што рознаўзроставыя дзеці вывучаюць адзін і той жа матэрыял, але старэйшыя дзеці - больш паглыблена.

       Рознаўзроставае навучанне таксама прадугледжвае дэлегаванне старэйшым дзецям некаторых педагагічных задач: самастойна тлумачачы нейкія рэчы малодшым таварышам, старэйшыя дзеці атрымліваюць магчымасць "замацаваць" вывучаны матэрыял. Менавіта рознаўзроставае навучанне ляжыць у аснове сучасных рознаўзроставых груп.

        Перавагі рознаўзроставых груп

         У рознаўзроставай групе малодшыя дзеці будуць развівацца хутчэй, арыентуючыся на поспехі старэйшых удзельнікаў.

          Старэйшыя дзеці ў рознаўзроставай групе могуць вучыцца адказнасці, дапамагаючы малодшым.

          Удзельнікі такой групы атрымліваюць каштоўны вопыт зносін з дзецьмі, якія на тры-чатыры гады старэйшыя ці малодшыя за іх саміх. Гэты досвед, часта недаступны для дзяцей, у якіх, напрыклад, няма братоў і сясцёр, вельмі важны для развіцця эмпатыі і эмацыйнага інтэлекту.

          Рознаўзроставая група - жывая мадэль сацыяльнага арганізма, у якім натуральным чынам адбываецца размеркаванне роляў. Такая прастора можа стаць вельмі спрыяльнай для развіцця лідэрскіх якасцей у дзецях ужо гэтага ўзросту, калі, вядома, вядучы групы своечасова правядзе пісьменны аналіз і работу.

          Акрамя таго, ад педагога праца ў рознаўзроставай групе патрабуе нефармальнага падыходу, жывога розуму, чулага сэрца і хуткай рэакцыі.

        Сіметрыя і баланс: прынцыпы фарміравання і патрабаванні да арганізацыі рознаўзроставых груп. Пры фармаванні такой групы неабходна выконваць «узроставую сіметрыю»: усярэдзіне адной вялікай групы павінна быць прыкладна роўная колькасць аднагодкаў.

         Усё роўна, колькі дзяцей у групе. Важна, каб палову агульнага часу яны праводзілі ў міні-групах, якія складаюцца з 3-5 чалавек. Прычым склад гэтых груп пажадана ўвесь час змяняць, прытрымліваючыся толькі аднаго правіла: у кожнай групе павінны апынуцца рознаўзроставыя дзеці. Чаму? Рознаўзроставая група - гэта вельмі каштоўная магчымасць атрымаць вопыт зусім іншага ўзаемадзеяння. Пры рэгулярным дзяленні вялікай групы на міні-групы ў вядучых-педагогаў будзе магчымасць паглядзець, як кожнае дзіця праяўляе сябе ў розных кампаніях, у розных сітуацыях.

          Прыдумайце простыя гульнявыя рытуалы, якія з задавальненнем будуць выконваць дзеці, і рэгулярна вяртайцеся да іх. Да прыкладу, дзеці толькі што скончылі маляваць у міні-групах, і ўсёй групе неабходна разам перамясціцца ў суседні пакой для гульні. Зрабіце хвілінную паўзу, падчас якой малыя разам паўтораць просты верш або зробяць некалькі добра знаёмых усім фізічных практыкаванняў. Такі просты прыём дапаможа стварыць дысцыпліну і прыўнесці ў расклад спарадкаванасць.

           Як бы ні былі размеркаваны ролі ўнутры дзіцячага калектыву, галоўным лідэрам заўсёды застаецца дарослы вядучы. Таму катастрафічна важна, каб кожнае дзіця кожны раз атрымлівала порцыю індывідуальнай і шчырай увагі.

          Галоўная мэта абсалютна любых дашкольных заняткаў, гурткоў - развіццё ў дзецях уважлівасці, уседлівасці і імкнення да спазнання. Мала хто не пагодзіцца, што ідэальнае навучанне - гэта прыемнае, цікавае, гульнявое, негвалтоўнае навучанне. Дзеці дашкольнага ўзросту могуць захоўваць увагу на адным аб'екце або занятку на працягу рознага часу.

        У рознаўзроставай групе трэба ўлічваць магчымасці ўсіх дзяцей і на кожную асобную форму дзейнасці выдзяляць сярэдні паказчык камфортнага часу.

           Формула паспяховага занятку: навучанне + гульня + творчасць. Няхай занятак будзе складацца з міні-лекцыі і чытання ўслых тэматычнай казкі, актыўнай гульні і малявання або лепкі з пластыліну. Калі на кожную форму выдзяляць выбраны камфортны час, занятак пройдзе максімальна камфортна і карысна для маленькіх удзельнікаў.

 

Крыніца: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/468764-ponjatie-raznovozrastnoj-gruppy-i-ee-osobenno

 

Загадчык                                                                                 А.П.Арлова

згарнуць

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Метадычныя прыемы і формы работы па азнаямленню дашкольнікаў з творамі мастацкай літаратуры

Задачы азнаямлення дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяўi узаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці  пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.

Перад педагогамі дашкольных устаноў праграма ставіць задачы:

па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць; выхоўваць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;

па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесці да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ixпачуццяміi учынкамі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець iўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай

Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.

Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка,  яны вучацца разумець пачутае, успрымаць беларускую мову. Пажадана, каб педагог не толью чытаў тэксты, але i расказваў i, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая i мастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аутарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналіў гэтым творы.

Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі  твор, дапамагчы iм засвоіць яго змест i эмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае дадатковыя метадычныя прыёмыякія развіваюць навыкі i уменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:

  • паўторнае чытанне тэкста;
  • паўторнае чытанне асобных яго частак;
  • тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.

Чытанне мастацкага твора можа суправаджацца:

1)   гулънёвъмі дзеяннямі дзяцей;

2)прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).

3)чытаннем у спалучэнні з музыкай;

4)славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ціпроцілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцеи);

5) спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем (драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).

Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.

Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзінi той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.

Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пас­ля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза iўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:

>    Якія пачуцці выклікаў у вас твор?

>    Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?

>    Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?

>    Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?

>    Што б ты пaраіў герою?

>  Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы?
Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцціi думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.

Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць iіншыя прыёмы, напрыклад:

♦    разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення у дашкольнікаў уяуленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;

♦    славесныя замалёукі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.

Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместу мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку". Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што у выніку з'яуляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.

Акрамя прыёмаў, якіяя садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоўніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той ці іншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяці i на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.

Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі.Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкі ці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.

Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў i паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі, прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш  вобразнай.

Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя. Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.

Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый - гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.

Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у ра­боце з дашкольшкамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.

Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай

Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі  з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёміць з прозвішчамі аўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаў i пісьменнікаў дашкольнікі засвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўга захоўваюцца. Пачынаючы з сярэдняй групы (пяты год жыцця дзяцей), праводзяцца кароткія, але змястоўныя гутаркі аб кнігах,  пісьменніках, паэтах. Аднак спецыяльныя заняткі па азнаямленню дзя­цей з жыццём i творчасцю пісьменнікаў i паэтаў i ix кнігамi праводзяцца у групе старэйшай групе..

Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаў i пісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто  ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць  успомніць твор па памяці.

 Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў бсларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе   выха­вацель абсталюе інфармацыйныя цэнтры — куток кніг.  Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу аднаўляюцца партрэтамі пісьменнікаў i ix кнігамі. 

Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзя­цей з творамі беларускіх пісьменнікаў  i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей.   Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоў да роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.

Крыніцы:

Дубініна Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, Мінск: Новое знание, 2016

Загадчык                     Дорына Я.І.

згарнуць