Статут

РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Сапраўдны статут з’яўляецца новай рэдакцыяй статута Дзяржаўнаяй ўстановы адукацыі «Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна» (далей –Установа адукацыі), зарэгістраванага12.05.2029 ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за  № 690598106, на падставе рашэння  Клецкага 13.04.2020 № 514.З моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі  страчваюць сілу статуты са зменамі і дапаўненнямі  ад 12.05.2020,05.09.2019, 19.06.2018,28.11,2012

Устаў зацвярджаецца ў новай рэдакцыі  у сувязі з унясеннем  змяненняў і дапаўненняў для прывядзення Устава ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

1.2. Установа адукацыі заснавана ў 1978 годзе.

1.3. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэксам), законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства. 

1.4. Установа адукацыі з'яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме установы, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы або іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь. 

1.5. Установа адукацыі мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, бланкі дакументаў і штамп са сваёй назвай.

1.6. Тып Установы адукацыі: установа дашкольнай адукацыі.

1.7. Від Установы адукацыі: дзіцячы сад.

Від Установы адукацыі можа быць зменены рашэннем аб змене віда Установы адукацыі Заснавальнікам па асабістай ініцыятыве або ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтаванасць неабходнасці змены віду Установы адукацыі;

адпаведнасць Установы адукацыі крытэрыям заяўленага віда.

1.8. Назва Установы адукацыі:

на беларускай мове:

поўная - дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна»;

скарочаная – Зубкаўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна.

на рускай мове:

поўная - Государственное учреждение образования «Зубковский детский сад Клецкого района»;

скарочаная – Зубковский детский сад Клецкого района.

1.9. Месца знаходжання (юрыдычны адрас): 222658, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Клецкі раён, аграгарадок Зубкі, вуліца школьная, дом 9.

1.10.  Установа адукацыі  з'яўляецца ўстановай дашкольнай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, можа рэалізаваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні і ажыццяўляць аздараўленне выхаванцаў.

1.11. Установа адукацыі створана ў форме ўстановы адукацыі на аснове дзяржаўнай уласнасці (камунальнай), з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з раённага бюджэту. 

1.12. Заснавальнікам і ўласнікам Установы адукацыі з'яўляецца Клецкі раённы выканаўчы камітэт (далей - Заснавальнік). 

1.13. Органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны Заснавальнікам кіраваць маёмасцю Установы адукацыі, з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта (далей - Орган кіравання), кампетэнцыі якога прадугледжаны Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. 

1.14. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.15. Установа адукацыі можа ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011”Віды эканамічнай дзейнасці”

85100 - дашкольная адукацыя;

88910 – дзенны догляд за дзецьмі.

56290-іншыя паслугі па грамадскаму харчаванню

З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў могуць здзяйсняцца платныя віды дзейнасці ў адпаведнасці са Статыстычным класіфікатара27005-2015 “Платныя паслугі насельніцтву2 (СКППН),зацверджаным пастановай Нацыянальнага сіатыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2025 №101

85.10.10 - паслугі ў вобласці дашкольнай адукацыі.

1.16. Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзуемыя віды дзейнасці ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пры ўмове атрымання адпаведнай ліцэнзіі.

1.17. Змены і (або) дапаўненні ў Статут Установы адукацыі ўносяцца па рашэнні Заснавальніка і ўступаюць у сілу пасля іх зацвярджэння і рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. 

                                                                                                      

РАЗДЗЕЛ 2. ПРАДМЕТ, МЭТА, ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

2.1. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

2.2. Асноўнай мэтай Установы адукацыі з'яўляецца рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі, аздараўленне дзіцяці.

2.3. Асноўнымі задачамі Установы адукацыі з'яўляюцца:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца  ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, якія неабходны для набыцця сацыяльнага вопыту;

падрыхтоўка да працягу навучання;

аздараўленне.

2.4.Асноўнай функцыяй Установы  адукацыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для:   

адукацыі і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;   засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскім паказчыкам  пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі;                            

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна- педагагічнай дапамогі;    фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, моўнага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;                       

фарміравання грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;           далучэння выхаванцаў да агульначалавечых і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;    забеспячэння пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі;     арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;           забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

 

РАЗДЗЕЛ 3.ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ УСТАНОВЫАДУКАЦЫІ

3.1. Установа можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленні ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.

3.2. Да структурных падраздзяленняў Установы адукацыі можа адносіцца рэсурсны цэнтр, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, іншыя структурныя падраздзяленні.

3.3. Структура Установы адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці            з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.

3.4. Штатны расклад Установы адукацыі распрацоўваецца                     і зацвярджаецца на падставе тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

3.5. Працоўныя адносіны работнікаў Установы    рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці     з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

3.6. Прыём на работу ва Установу адукацыі  педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе загадчык.

3.7. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы, пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю, якія маюць судзімасць, прызнаныя недзеяздольнымі ці абмежавана дзеяздольнымі, якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Пры прыёме на пасады педагагічных работнікаў, заключэнні грамадзянска-прававога дагавора на ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці Установа адукацыі, абавязана запытваць у дачыненні да асоб, з якімі заключае адпаведны дагавор, з Адзінага дзяржаўнага банка дадзеных аб правапарушэннях звесткі аб нязнятай і непагашанай судзімасці, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, – аб здзейсненых імі злачынствах не залежна ад зняццяабо пагашэння судзімасці альбо спынення крымінальнага пераследупа падставах, прадугледжаных пунктамі 3 або 4 часткі першай артыкула 29 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Такія звесткі прадастаўляюцца бясплатна і без згоды асоб, у дачыненні да якіх яны запытваюцца.

3.8. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца       ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і дзеючымі ва Установе адукацыі палажэннямі аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў.

3.9. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі  ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ 4. ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

4.1. Змест адукацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу Установы адукацыі рэгламентуюцца адукацыйнымі праграмамі, тыпавымі вучэбнымі планамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам. 

4.2. Ва Установе адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі.

Установа адукацыі таксама можа рэалізоўваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму  дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні і ажыццяўляць аздараўленне выхаванцаў.

Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю Установа адукацыі кіруецца актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі.

Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Установа адукацыі кіруецца актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

4.3. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі можа арганізоўвацца:

ва ўстанове адукацыі;

дома.

4.4.  Для выхаванцаў, якія па медыцынскім паказаннях пастаянна    не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для іх атрымання адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання адукацыйнай праграмы дошкольнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.

У мэтах сацыялізацыі выхаванца, засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома, заняткі могуць быць арганізаваны дома або ў спалучэнні дома і ва Установе адукацыі.

4.5. Рашэнне аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі выхаванцам дома прымаецца упраўленнем па адукацыі, спорце    і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Парадак арганізацыі засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі       па  ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.

4.6. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца цэлы год з 1 верасня па 31 жніўня. 

4.7. Час знаходжання выхаванцаў ва Установе адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца Заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і складае 10,5 гадзіны, з 7.00 да 17.30,з пяцідзённым рабочым тыднем за выключэннем дзён дзяржаўных свят. 

Час знаходжання выхаванцаў ва Установе адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законных прадстаўнікоў можа быць зменшаны.

4.8. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяцігадоў і дзесяцімесяцаў і можабыць павялічанына адзін год па меркаванні законных прадстаўнікоў выхаванцаў. 

4.9. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца гульня і занятак. 

4.10. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Адукацыйны працэс і вядзенне дакументацыі ва Установе адукацыі можа ажыццяўляцца на рускай і беларускай мовах. 

Асноўнай мовай навучання і выхавання з'яўляецца беларуская і вызначаецца Заснавальнікам з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

 Справаводства Установы адукацыі вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на рускай і беларускай мовах. 

4.11. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна.

Адукацыйны працэс  ажыццяўляецца індывідуальна на падставе кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам або індывідуальным вучэбным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для навучэнца з асобымі індывідуальнымі адукацыйнымі запатрабаваннямі.

4.12. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі                 не праводзяцца. 

У перыяд канікул праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці. 

Агульная працягласць канікул складае 112 каляндарных дзён: летнія – дзевяноста два каляндарныя дні, зімовыя – дзесяць каляндарных дзён, вясеннія – дзесяць каляндарных дзён. 

4.13. Для арганізацыі выхавання і навучання па адпаведнай адукацыйнай праграме выхаванцы могуць аб'ядноўвацца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года:

першага  ранняга ўзросту – да аднаго года;

другога  ранняга  ўзросту – ад аднаго года да двух гадоў;

першую малодшую – ад двух да трохгадоў; 

другую малодшую – ад трох да чатырохгадоў; 

сярэднюю–  ад чатырох да пяцігадоў; 

старэйшую – ад пяці да сямігадоў;

рознаўзроставыя – ад аднаго года да сямі гадоў.

4.14. Ва Установе адукацыі могуць стварацца санаторныя групы, іншыя групы, а таксама спецыяльныя, санаторныя спецыяльныя, групы  інтэграванага навучання і выхавання, санаторныя групы  інтэграванага навучання і выхавання  пры арганізацыі інтэграванага навучання                 і выхавання.

4.15. Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодзённа, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання пры ўмове захавання санітарна-эпідыямілагічных патрабаванняў.

4.16. Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму іх працы ажыццяўляецца з 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на падставе рашэння Заснавальніка. 

У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп Установы адукацыі або іх закрыццё. 

Напаўняльнасць груп не павінна перавышаць колькасці, рэгламентаванай артыкулам пункта 7 артыкула 139 Кодэкса.

Пры наяўнасці спецыяльных груп, санаторных спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, санаторных груп інтэграванага навучання і выхаванняна паўняльнасць іх рэгламентавана артыкулам 273 Кодэкса .

Заснавальнік можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб'ектыўных абставінаў.

4.17. Парадак прыёму асоб для атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, артыкулам 140 Кодэкса.

Прыём (залічэнне) асобы ва Установу адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе:

заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы; 

медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

накіравання ва Установу адукацыі,якое выдадзена Клецкім раённым выканаўчым камітэтам;

заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для атрымання дашкольнай адукацыі ў санаторных групах, дома);

заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР)- для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР) для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў  спецыяльных групах, санаторных спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання.

Згодна пункта 2 артыкула 3 Кодэкса адзначаны дзяржаўныя гарантыі грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне ў дзяржаўных установах адукацыі бясплатнай дашкольнай і спецыяльнай адукацыі.

Пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове заключаецца дагавор аб аказанні паслуг (артыкул 59 Кодэкса).

4.18. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца шляхам прыняцця рашэння (выданнем загаду) кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі аб прыёме (залічэнні) асоб ва Установу адукацыі

4.19 Змяненне і спыненне (адлічэнне) адукацыйных адносін здзяйсняюцца ў выпадках і ў парадку, устаноўленнымі артыкуламі 67,68 Кодэкса.

Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік Установы адукацыі шляхам выдання загада, у якім указваецца падстава адлічэння. 

Адным з напрамкаў адукацыйнага працэсу з’яўляецца працэс выхавання. Асноўныя складнікі працэса выхавання прапісаны ў адукацыйным стандарце дашкольнай адукацыі. Працэс выхавання павінен здзяйсняцца як у спецыяльна арганізаванай, такі ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

4.20. Установа адукацыі пры арганізацыі адукацыйнай дзейнасці забяспечвае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

Медыцынская дапамога ў адпаведнасці з актамі заканадаўства аказваецца медыцынскімі работнікамі, якія ўваходзяць у штат дзяржаўнай установы аховы здароўя па месцы знаходжання Установы адукацыі.

4.21. Ва Установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання выхаванцаўў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі,па нормах харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне з улікам віда ўстановы адукацыі, катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (лячэбнае) харчаванне.

Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў устанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.

Палажэнне аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, памер і парадак  збірання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. Харчаванне забяспечваецца за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з актамізаканадаўства.

4.22. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі заканадаўчымі актамі. У мэтах рэалізацыі задач навукова-метадычнага забеспячэння ўстанова ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі, навукова-метадычнымі і вучэбна-метадычнымі ўстановамі сістэмы адукацыі.

4.23. Правы і абавязкі Установы адукацыі:

4.23.1.Установа адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць; 

фарміраваць структуру і штатны расклад Установы адукацыі; 

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі; 

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы; 

ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам , іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам. 

4.23.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі; 

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне; 

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі; 

захаванне санітарна-эпідэямілагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчых працэсаў; 

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі; 

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі; 

меры сацыяльнай абароны выхаванцаў,

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцам;

 садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

 Іншыя абавязкі Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам. 

4.24 Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу:

4.24.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі з'яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі, іншыя работнікі Установы адукацыі. 

4.24.2. Выхаванцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі; 

перавод у другую ўстанову дашкольнай адукацыі ў парадку, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне у адпаведнасці з Кодэксам у межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам; 

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх  псіхафізічнага развіцця; 

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх формаў фізічнага і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу; 

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

 бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, карэкцыйна-педагагічную дапамогу        ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі;

карыстанне навучальнымі дапаможнікамі. Карыстанне навучальнымі дапаможнікамі можа быць платным і бясплатным. Памер такой платы і парадак яе збірання ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

 удзел у конкурсах, фестывалях, святах і іншых адукацыйных і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі; 

ажыццяўленне іншых правоў у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства. 

4.23.3. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх, якія навучаюцца, у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў. 

Законныя прадстаўнікі выхаванцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй; 

удзел у кіраванні Установай адукацыі; 

абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў; 

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу; 

метадах навучання і выхавання, якія выкарыстоўваюцца, выніках вучэбнай дзейнасці ў парадку, які вызначаецца кіраўніком установы адукацыі з удзелам органаў самакіравання, уякі ўваходзяць асобы  з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

Іншыя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі. 

4.23.4. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў; 

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу; 

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку Установы адукацыі.

Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі. 

4.25. Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі). 

4.26. Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці; 

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання; 

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў; 

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі; 

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі; 

удзел у кіраванні Установай адукацыі; 

павышэнне кваліфікацыі; маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці; 

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству; 

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь. 

Iншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі. 

 4.27. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм,; 

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы; паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю; 

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў; 

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; 

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі. 

4.28. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы ў палітычных мэтах.

4.29. Да іншых работнікаў Установы адукацыi адносяцца асобы,якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі. 

4.30. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі). 

 

РАЗДЗЕЛ 5. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ І ЯЕ ФІНАНСАВАННЕ

5.1. Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці Заснавальнікаі належыць Установе адукацыіна правах аператыўнага кіравання.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якія вызначаюцца заканадаўствам.

5.2. Установа адукацыі валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю ў адпаведнасці з яе прызначэннем, сваімі статутнымі мэтамі, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.3. Установа адукацыі нясе адказнасць за цэласнасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасцю. 

5.4. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі ўключае будынкі, збудаванні, зямельныя ўчасткі, камунікацыі, інвентар, абсталяванне і іншае. 

5.5. Патрабаванні да матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыi вызначаюцца адпаведнымі будаўнічымі і санітарна-гігіенічнымі нормамі    і правіламі, а таксама пералікам сродкаў выхавання, навучання, абсталявання Установы адукацыі, у тым ліку карэкцыйнага, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, цацак, вучэбна-метадычнай, мастацкай і іншай літаратуры. 

5.6. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы адукацыі з'яўляюцца:

бюджэтныя сродкі; 

сродкі, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг; 

бязвыплатныя і дабрачынныя ўзносы; 

ахвяраванні арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку замежных; 

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

5.7. Фінансаванне Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага (мясцовага) бюджэту, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. 

Фінансаванне Установы адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы адукацыі і іншых дзяржаўных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, дзяржаўных мінімальных стандартаў у галіне адукацыі, нарматываў расходаў на аднаго навучэнца. 

5.8. Установа адукацыi не мае права без згоды Заснавальніка адчужацьці іншым спосабам распараджаццазамацаванайза ёймаёмасцю. 

Установа адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіцьдаходыўадпаведнасці з актамізаканадаўстваі рэгламентуецца артыкулам 130 Кодэкса.

5.9. Грашовыя сродкі, якія былі атрыманы ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць    у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі, улічваюцца                      і расходуюцца па сметах, якія зацверджаны ў адпаведнасці                       з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

5.10. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў,               а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання пазабюджэтнай дзейнасці, платных адукацыйных паслуг, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. 

5.11 Работнікі Установы адукацыі, навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаўабавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якога павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

РАЗДЗЕЛ 6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ, СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

6.1. Упраўленне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам Установы адукацыі і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання. 

6.2. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе загадчык, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі. 

6.3. Загадчык Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі. 

6.4. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыіз'яўляецца педагагічны савет, якіў значальвае загадчыкУстановыадукацыі. 

6.5. Ва Установе адукацыі могуць стварацца апякунскi савет, бацькоўскі камітэт. 

6.6. Органы самакіравання ўстановы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, статутам Установы адукацыя.    

6.7. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці дадзеных органаў самакіравання вызначаюцца ў адпаведнасці з дзеючымі актамі заканадаўства, палажэннямі аб адпаведных органах самакіравання, дадзеным Статутам.

6.8. Загадчык Установы адукацыі:

 дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці;

выдае загады, заключае дагаворы ў межах сваіх паўнамоцтваў ,

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя (рабочыя) інструкцыі. 

6.9. Загадчык Установы адукацыі мае права:

распараджацца маёмасцю Установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 

ажыццяўляць залічэнне, перавод і адлічэнне выхаванцаў; 

зацвярджаць палажэнні, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы адукацыі ў адпаведнасці з гэтым Статутам і заканадаўчымі актамі; 

даваць указанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў; 

набываць, арандаваць, заказваць неабходнае Установе адукацыі абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў любых прадпрыемствах, арганізацыях па безнаяўным або наяўным разліку па ўзгадненні з Органам кіравання; 

заключаць дагаворы з законнымі прадстаўнікамі па аказанні Установай адукацыі паслуг выхаванцам. 

РАЗДЗЕЛ 7. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

7.1. Установа адукацыі ажыццяўляе і прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Заснавальніку.

7.2. За непрадстаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Установы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

7.3. Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца бухгалтэрыяй

«Дзяржаўнай установы Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Клецкага раёна»на дагаворных пачатках.

7.4. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.5. Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

7.6. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

7.7. Дзяржаўныя органы, якія ўпаўнаважаны ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

7.8. Установа адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці Установы адукацыі.

7.9. Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком Установы адукацыі. 

РАЗДЕЛ 8. МІЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 

8.1. Установа адукацыі ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на аснове міжнародных пагадненняў і дагавораў у галіне адукацыі.

РАЗДЗЕЛ 9. ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ УСТАНОВЫ АУКАЦЫІ

9.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

9.2. Рашэнне аб ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца Заснава.3. У выпадку спынення дзейнасці Установы адукацыі, Заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх у iншыя ўстановы адукацыi, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.

 

 

Меню раздзела