Мая Радзіма - Беларусь!

Беларускія народныя гульні

Беларускія народныя гульні, 

рэкамендаваныя Вучэбнай праграмай дашкольнага выхавання

 

1-я малодшая група (на ўзрост 2-3 гады)

ПРЭЛА-ГАРЭЛА

Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

Задача: садзейнічаць развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

Апісанне гульні:     Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

         Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.

ЗАІНЬКА

 Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

 Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

                             Заінька бялюсенькі,

                             Заінька шарусенькі!

                             Праскачы ў дзірачку

                             Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

    Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:

                              Заінька, павярніся,

                              Шэранькі, павярніся

                              Tyпнi ножкай, паскачы

                              Ды ў далоні запляшчы!

  Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца

 ЛЯСЬ-ЛЯСЬ, УЦЯКАЙ!

Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

                                    Лясь, лясь, уцякай!

                                     Цябе конi стопчуць.

                                    А я коней не баюся

                                     Па дарозе пракачуся —

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

2-я малодшая група (на ўзрост 3-4 гады)

ВОЖЫК І МЫШЫ

Інвентар: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка.

Задача: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.                                                

Апісанне гульні: Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.                         

Бяжыць вожык, тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

— Вожык. вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

         Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісцях мыш.

         «Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Раз, два, тры — хвасты лаві!

         «Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай.

ГРУШКА

 Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

            Мы пасадзім грушку

            Усе, усе,

            Няхай наша грушка

             Расце, расце.

                         Вырасці ты, грушка,

                         Вось такой вышыні,

                         Распусціся, грушка,

                         Вось такой шырыні.

           Расці, расці, грушка,

           Ды у добры час.

           Патанцуй,- Марылька,

           Паскачы для нас.

                          А ужо наша грушка

                          Распусцілася,

                          А наша Марылька

                          Зажурылася.

           А мы тую грушку

           Весяліць будзем.

           I з нашай Марылькай

           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

АДГАДАЙ, ЧЫЙ ГАЛАСОК

Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

                   Сталі у круг, i — раз! два! тры!

                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

                     А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

                      Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

         Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

 

Сярэдняя група (на ўзрост 4-5 гадоў)

ШТО РОБІШЬ?

Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

    Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»

     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

СЛЯПЫ МУЗЫКАНТ

Задача: развіваць увагу на   слых,   памяць,   мысленне, фантазію.

Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

СХАВАЙ РУКІ!

Задача: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

НОС, НОС, НОС, ЛОБ

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

Правілы гульні:  дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

АГАРОДНІК

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—  Хто там?

—  Агароднік! .

—  За чым прыйшоў?

—  За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

                  Зверху рэпа зялёная,

                  У сярэдзіне тоўстая,

                  К канцу вострая.

          Хавае хвост пад сябе.

          Хто да яе нi падыдзе,

         Усялякі за вixop возьме.

   Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

ВУЗЕЛЬЧЫК

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

               Іголка — шнырала,

               Увесь свет прыбрала,

               Прыбрала, абшыла,

                Сама голая хадзіла.

                            Тонкая ды долгая,

                            Аднавухая ды вострая.

                            А я тычу — натычу:

                            Носік стальны

                            Хвосцік ільняны!

   Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

                Хивсцік ніцяны

                Цягну зa сабой.

                Праз палаьнo ён праходзщь,

                Канец сабе находзіць...

Правілы гульніi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок  які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

МАК

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.

     Карагод спявае песню:

             Ой на гары мак, мак

              На даліне так, так.

              Макі-макі, маковачкі!

              Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:

 - Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

 — Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

 -   Карагод зноу ідзе з песняй:

               Ой на гары мак, мак

               На даліне так, так.

               Макі-маковачкі, маковачкі,

               Залатыя галовачкі!

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:

—  Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:

—  Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:

—  Hi ўзышоў мак?

Гаспадар адказвае:

  - Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:

—  Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:

—  Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:

—  Цi адцвіў мак?

    Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

 -  Адцвіў!

Пасля пecнi — новае пытанне:

— Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:

           Ой на гары мак, мак

           На даліне так, так.

           Макі-макі, маковачкі,

           Залатыя галовачкі!

           Будзем трэсці мак!

           Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.

Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на  адной пазе, прысесці на ей тры разы)

ШЭРЫ КОТ

Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

                               Раз, два, тры, чатыры

                               Ката грамаце вучылі:

                               Не чытаць, не пісаць,

                               А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

—  ёсць мышы у стозе?

—  Ёсць!

— Баяцца ката?

—  Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

 ДЗЯДУЛЯ-РАЖОК

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

—  Хто мяне бaiцa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

—  Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

                          - Дзядуля-ражок,

                            З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

ХВОРЫ ВЕРАБЕЙ

Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:

—  Ці дома верабей?

—  Дома.

—  Што ён робщь?

—  Хворы ляжыць.

—  Што яму баліць?

—  Плечыкі.

—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

—  Што ён робіць?

—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

ВАРТАЎНІК

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

СВАБОДНАЕ МЕСЦА

Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

 БРАДНІК (сярэдняя і старэйшая групы)

Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

Правілы гульні: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

ЖМУРКІ

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

—  Кот, кот! На чым cтaiш?

—  На дубе!

—  За што трымаешся?                                           

—  За сук!

—  Што на суку?

—  Вулл!

—  Што у вуллях?

—  Пчолы!

—  Што у пчол?

—  Мёд!

—  Каму мёд?

—  Мне ды сыну майму!

—  А нам што?

—  Гліны на лапаце!

   Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:

                            Ну, кот Апанас,

                            Лаві тры гады нас!

                            Лаві нас хутчэй,

                            Не развязвай вачэй!

       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

МАРОЗ

Задача: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

Апісанне гульні:  Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:

Ты халодны, ты марозны,

Ты ў кажусе, ты ў латусе,

А ў цябе красны нос,

Гэта ты — дзед Мароз! —

выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.

         Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».

Старэйшая група (на ўзрост 5-6 гадоў)

ПЛЯЦЕНЬ

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:

         Кругом  бярозанькі ідзём,

         Каля яе ўсе плятнём.

         Плець-плець  пляцёна

         Кругом ствала абвядзёна.

                                  Уецца пляцень, пляцецца

                                  У поле, у лес валачэцца.

                                   Расплятайся, пляцень, распляціся,

                                   Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:

            Сто дашкалят

            Усе у адзін рад,

             Разам звязаны стаяць.

             Пляцень, расплятайся,

             На. бярозаньку завівайся.

       Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

ІВАНКА

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

                          А дзе той Іванка, (3 разы)

                          Што ўстае спазаранку.

                           ён спрытны, працавіты

                           Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

                           Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

                         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

                         Кругом пакружуся (кружыцца)

                        Усім людзям пакажуся   (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

                        Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

                         Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.

Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

ЗАМАРОЖАНЫЯ

Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп i напрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Aпicaннe гульні: па лічылцы:

                              Дзед Мароз, Дзед Мароз

                              Бабу снежную прынёс,

                              Баба, баба, снегавуха,

                              Не хапай мяне за вуха!—

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імi i імкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні:: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi у бaкi i не рухацца.

БЛІН ГАРЫЦЬ

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, смеласць, спрыт. Выхоўваць пачуццё калектывізму, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы cпiнoй да круга на адлегласці 1,5 м, гаворыць словы: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становщца вядучым, гульня працягваецца.

Правілы гульні:  вядучы павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.

 ФАРБЫ

Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:

—  Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоу?

—  Па фарбу?

—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—  Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

—  Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

                        Пайдзі за сіненькі лясок,

                        Знайдзі ciнi чабаток.

                        Панасі, панасі

                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

—  Стук-стук!                              

—  Хто там?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоў?

—  Па фарбу!

—  Па якую?

—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

—  ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

ГАРАЧАЕ МЕСЦА

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.

Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ён становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоў­вае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыць там нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы i паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.

Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiy ў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.

ЛЫКА

Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цераз яе. Выхоўваць смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю i ўпiраюцца ступнямі ног. іншыя дзеці павінны прайсці, пера­ступаючы цераз ix ногі.

В a ўcix пытаюцца:                                                 

—  Куды ідзеш?

—  Па лыка!

—  Ну ідзі!

Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны павінны, вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоўленыя дзеці атрымліваюць штрафное ачко.

Правілы гульні: дзеці-лаўцы павінны паспець запляміць прабягаючых паміж iмi дзяцей.

ПЕРАСКОЧ ГАРУ

Задача: практыкаваць ва уменні з разбегу пераскокваць перашкоду, выхоўваць смеласць.

Апісанне гульні: тыя, хто гуляюць, кладуць слупком шапкі. Затым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз ix, стараючыся не зачапіць ix нагамi. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй. Усе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, a вiнaвaты паўзе ў ix пад нaгaмi.

Правілы гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі, калі iгpoк тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.

КАЗА

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкру­тамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць тэта так: шырока расстауляюць нori i, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць да слупка вяроўку даужынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі у рукі.  На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца ко­замі.

Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзщь гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкi шырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаузці праз расстаўленыя вароты.

Правілы гульні: дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.

 МЯЧ У ДОМІКУ

Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль. Развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў рад на адлегласці кроку адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькi кружок i прысядае перад iм. Апошні ў радзе коціць  мяч. Як толькі ён закоціцца ў які-небудзь кружок i спыніцца там, усе бягуць, а гаспадар кружка бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. У каго трапіць мяч — таму ачко. Калі мяч тpaпiў у iгpaкa тры разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.

Правілы гульні: дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч тpaпiў у чыйсці кружок. Каціць мяч дзеці павінны лёгкім штуршком.

ЗМЯЯ

Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, aпoшнi — хвост.

Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе уцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, i гульня паўтараецца зноў.

Правілы гульні: дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся у гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.

У ЗАЙЦА

Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць смеласць.

Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:

Мурашка, букашка,

 Сонца, месяц...

—  Дзе ты быў?     

—  У балоце.

—  Што paбiў?

—  Траву жаў.

—  Дзе падзеў?

—  Пад калодай.

—  Хто ўкраў?

—  Заяц.

—  Хто злавіў?

—  Хорт.

Пры апошнім слове ўсе «зайцы» разбягаюцца. «Зай­цам» вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача хорта — злавіць ycix «зайцаў», якія ўця­каюць ад хорта ва ўмоўленае месца.

Правілы гульні : хорт не пaвiнeн лавіць «зайцаў» на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца. Зайцы -таксама не павінны бегаць паблізу ад яго.

САДЗІ ЛЯНОК!

Задача: развіваць каардынацыю рухаў, хуткасць, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

Aпicaннe гульні: перад пачаткам гульні дзеці выбіpaюць вядучага. Затым на зямлі рысуюць кружкі — «гнёзды, якix пaвiннa быць на 2 — 3 менш чым irpaкoў. Усе стано­вяцца ў агульны круг i бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу i робіць розныя pyxi: прысядае, падскоквае i г. д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе «Садзі лянок!» Кожны імкнецца заняць «гняздо». Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, i яго садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паутараецца.

Правілы гульні: вядучы павшен падаваць каманду “садзі лянок!» у той момант, калі дзеці зацікаўлены выконваннем разнастайных рухаў.

ШТАНДАР, СТОЙ!

Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне пападаць iм ва ўцекачоў, выпрацоўваць дакладнасць рухау.

Aпicaннe гульні: адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. ігрок з мячом падкідвае мяч з воклічам: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Усе спыняюцца. Валя кідае мяч, імкнучыся трапіць iм у каго-небудзь. Калі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Калі irpoк не трапіць мячом нi у кога, яму залічваюць штрафное ачко.

Гульня ідзе да пяці ачкоў.

Правілы гульні: названы irpoк павінен злавіць мяч i трапіць iм у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.

ПАДСЕЧКА

Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, paзвіваць вакамер, пачуццё прасторы.

Апісанне гульні:дзеці выбіраюць вядучага — рыбака, ямі прысядае i кладзе перад сабой мяч. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. Рыбак гаворыць некалькі разоў:

— Клюе, клюе, клюе... i нечакана называе імя аднаго з дзяцей.

Усе ўцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч i кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі трапіць (падсячэ), падсечаны выбывае з гульні, а калі не трапіць—выбывае з гульні сам.

Апошні irpoк падкідвае мяч уверх i ўцякае. Рыбак павінен злавіць мяч i трапіць iм ва ўцекача.

Правілы гульні: названае дзіця павінна кідаць мяч ва ўцекачоў i не адыходзіць ад рыбака.

МЯНЬКІ

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата i ўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1—1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, узяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там зна­ходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.

Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны i з'яуляюцца пераможцамі гульні.

Правілы гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.

ГУСІ-ЛЕБЕДЗІ І ВОЎК

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.

     Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.

Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.

Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

                               Гyci-лебедзі! Пара

                                  У чыста поле са двара!

     Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» — i бягуць у чыстае поле.

    Ix пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ix ycix у свой дом i гаво­рыць:

                                             — Сядзіце,

                                              Не крычыце,

                                              Крыламі не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:

                                               — Тут воўчы след,

                                               Тут гусіны след.

                                               Тут воўчы след!

                                               Тут гусіны след...

Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:

—  Воўк, воўк! Ідзі сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:

—  Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:

—  Цi не ты ўкраў мaix гусей-лебедзей?

Воўк адказвае:

—  Ды я твaix гусей i не бачыу! Якія яны ў цябе былі?

Гаспадыня адказвае:

                             — I белыя былі,

                             I шэрыя былі,

                             I стракатыя!

Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:

                     — Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —

                     Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:

                      I белых, i шэрых, i стракатых!

Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.  Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:

—  Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?

 Воўк адказвае:

—  Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!

Гyci ў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:

 — Воўк, воўк!  Хто гэта ў твaiм доме так шыпіць?

 Воўк адказвае:

—  Гэта капуста у маёй печы кіпіць!

 Гyci ў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:

—  Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?

Воўк адказвае:

—  Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса  хочуць.

Тут раптам гyci як закрычаць:

—  Га-га-га! Га-га-га!

—  А  гэта   хто?—пытаецца   гаспадыня-—Гэта   мае  гусі-лебедзі! Аддай мне ix!

Воўк гаворыць:

—  Не аддам!

Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык i пытаецца:

—  Воўк! Хочаш з'есці авечку?

—  Хачу. Дзе авечка?

Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:

—  Вось яна! Даганяй!

Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:                                               

—  Гусі-лебедзі, дадому!

Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі Калі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадыніным доме i дражняць яго:

                               Воўк за гарою,

                               Шэры за крутою.

                                Ваўка не баюся,

                                Kieм баранюся,

                              Качарэжкай адаб'юся.

     А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні: бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.)

РЭДЗЬКА

Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:     г

— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!

Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.

— Цяпер,— гаворыць гаспадар,— няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.

Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:

                               Мы на градцы сядзім!

                              Ды на сонейка глядзім!

                              Свяці, свяці, сонейка,

                              Каб нам было цёпленька.

      А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:

                                      Еду, еду, еду,

                                      Ніяк не даеду.

                                      Прыпрагу сароку,

                                      Паеду далека.

                                      Хуценька паеду,

                                    Каб паспець к абеду.

Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.

Гаспадар пытаецца: — Хто там?

—  Ясь.

—  Што табе трэба? Ясь адказвае:

                                    Скінуўся я з печы,

                                     Пабіў сабе плечы.

                                     Охаю, уздыхаю,

                                     Рэдзькі жадаю.

Гаспадар кажа:

—  Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі

  Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі   дзяцей — ipвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.

      А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:

                            Ножкі у Яся тоненькія,

                            Ручкі ў Яся слабенькія!

    Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.

Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі i гаспадар над iм пасмейваюцца.

Тут Ясь заве   на дапамогу першую рэдзьку:

— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!

Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цяг­нуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.

I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.

Правілы гульні: дзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.

ЦЕРАМОК

Задача: практыкаваць у пападанні мячом у рухомую цэль, ва ўменні дзейнічаць хутка i дакладна.

Апісанне гульні: кожны ўдзельнік гульні, акрамя водзячага, рысуе сабе маленькі кружок — церамок. Водзячы, стоячы ўбаку, падкідвае мяч угару. У гэты час усе дзеці мяняюцца церамкамі — перабягаюць з кружка ў кружок. Водзячы ловіць мяч i кідае ў дзіця, якое не паспела перабегчы i заняць церамок. Калі мяч трапіць у яго, водзячы становіцца ў свабодны церамок, а няспрытнае дзіця ідзе вадзіць.

Правілы гульні: нельга кідаць мяч у irpaкa, які паспеў заняць  церамок;  дзіця,  якое  стукнулі  мячом,  становіцца новым водзячым.

 У МЛЫН

Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

                                   Млынарня на горцы

                                   Крыламі махае,

                                   Крыламі махае,

                                   Зерне працірае.

                                   Сама не глытае,    

                                   Другі хлеб выпякае.

У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

ШАВЕЦ

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, дакладнасць рухаў.

Апісанне гульні: нёкалькі irpaкoy становяцца ў адзін рад. Апошні трымае ў руках ручнік i пытаецца:

—  А дзе шаўцы?

—  На тым канцы!— кажуць яму.

Ен бяжыць у другі канец, імкнучыся ўдарыць ручніком irpaкa, што стаіць першым. Той не чакае гэтага, а ўцякае ад яго. Калі ўцекача паспелі ўдарыць, ён становіцца водзячым, i гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні: калі водзячы не запляміць уцекача, ён атрылівае штрафное ачко, колькасць якіх падлічваецца ў канцы гульні.

КУЛЮКУШКІ

Задача: практыкаваць ва уменні хутка арыентавацца ў навакольных умовах. Развіваць кемлівасць, увагу.

Aпicaннe гульні: удзельнікі мераюцца па палцы i выбіраюць кулюкуванніка. ён садзіцца ў пэўным месцы i зажмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца. Праз некалькі мінут кулюкуваннік крычыць:

—  Цi год?

Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:

—  Яшчэ не!

У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.

Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы i ідзе шукаць. Калі знойдзе каго-небудзь з irpaкoy, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца. Кулюкуваннік шукае астатніх i, калі ўcix знойдзе, кулюкуваць застаец­ца той, каго знайшоў першым.

Правілы гульні: irpoк-кулюкуваннік павінен знайсці ўcix дзяцей, якія схаваліся, i прывесці ix на тое месца, дзе кулюкуваў. 

                        

 

Літаратура:

1. Беларускія гульні у дзіцячым садзе./ Склад. З.І. Ермакова, В.М. Шабека. -Мн.,1985.

2. Дзіцячы фальклор./ Склад. Г.А. Барташэвіч.- Мн., 1972.

3. Старжынская Н.С. Сябруем і гуляем разам. – Мн.,1994.

згарнуць

Тэст "Ці ведаеце Вы родную мову?"

Паважаныя дарослыя! Прапануем Вашай увазе невялікі тэст, які дазволіць даведацца як добра ведаеце Вы сваю родную мову. 

згарнуць

Кансультацыя: Выхаванне маленькага грамадзяніна

 

  Першыя пачуцці патрыятызму. Даступныя яны ў дашкольным узросце? Можна сказаць, што так - дашкольніку даступныя пачуцці любові да сваёй сям'і, роднага краю, гораду, роднай прыроды. Гэта і ёсць пачатак патрыятызму, які нараджаецца ў спазнаньні, а фарміруецца ў працэсе штодзённага мэтанакіраванага выхавання. 

    На сучасным этапе выхаванне будучага грамадзяніна патрыёта сваёй краіны становіцца вельмі актуальным і асабліва цяжкім, патрабуе вялікага такту і цярпення. Патрыятычнае выхаванне дзіцяці - гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Задача выхавання патрыятызму ў цяперашні час вельмі складаная. Каб дасягнуць пэўнага выніку, неабходна знаходзіць нетрадыцыйныя метады ўздзеяння на дзіця, на яго эмацыйную і маральную сферы. Прычым такія метады якія, не здаваліся б дзіцяці сумнымі, празмерна павучальнымі, а натуральна і гарманічна напаўнялі яго светаўспрыманне маральным зместам. Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне яно жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш расказваць дзецям пра веску, у якой яны жывуць; выхоўваць пачуццё гонару за сваю веску. Прывучаць дзяцей асцярожна ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, мамамі і татамі. Падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе.

     Існуюць разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.Гэта гутаркі пра Радзіму, аб родным горадзе, аб прыродзе роднага краю, пра добрых людзей, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы і дзіцячы фальклор рэгіёну у якім яно жыве, адпаведны падбор песен і вершаў для развучвання і, вядома, асабісты прыклад бацькоў. 

    Праз вывучэнне гісторыі і традыцый продкаў, выхоўваецца гонар і павага да роднай зямлі. Важная роля тут належыць казкам, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і вучаць дабру, дружбе, узаемадапамозе і працавітасці. Самабытны народны фальклор - выдатны матэрыял, які фарміруе любоў да Радзімы і патрыятычнае развіццё дзяцей. Таксама варта пазнаёміць іх з культурай, звычаямі і традыцыямі іншых народаў, сфарміраваць да іх прыязнае стаўленне.

     Дзецям уласцівыя няўстойлівасць увагі, стамляльнасць і кароткачасовасць інтарэсаў. Таму патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту мяркуе неаднаразовы зварот да пэўных тэм, для фарміравання да іх ўстойлівай цікавасці. Для раскрыцця той ці іншай тэмы лепш за ўсё выкарыстоўваць працэс гульні. Напрыклад, дзецям вельмі цікава будзе гуляць у «падарожжа», падчас якога яны змогуць даведацца што-небудзь новае пра малую ці вялікую Радзіму, іншых краінах. Дзеці валодаюць наглядна - вобразным мысленнем, таму для лепшага засваення новай варта карыстацца ілюстрацыямі, мастацкай літаратурай і разнастайнымі прадметамі. Так наведванне музеяў адкрые перад дзецьмі новыя магчымасці для вывучэння гісторыі і побыту роднай зямлі.

    Адным з праяўленняў патрыятызму з’яўляецца любоў да прыроды. Яна вызначаецца беражлівым стаўленнем да яе, праяўляецца ў элементарным клопаце пра жывёл, у даступнай працы па вырошчванні раслін. Вялікае значэнне маюць прагулкі ў лес, на раку, у поле. Яны даюць магчымасць пазнаёміць дзяцей з некаторымі правіламі беражлівых адносін да прыроды. Пры азнаямленні з прыродай роднай краіны акцэнт робіцца на яе прыгажосць і разнастайнасць, на яе асаблівасці. Яркія ўражанні пра родную прыроду, пра гісторыю роднага краю, атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці чалавека на ўсё жыццё і фарміруюць у дзіцяці такія рысы характару, якія дапамогуць яму стаць патрыётам і грамадзянінам сваёй краіны. 

    Не менш важнай умовай маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей з'яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. Дотык да гісторыі сваёй сям'і выклікае ў дзіцяці моцныя эмоцыі, прымушае суперажываць, уважліва ставіцца да памяці мінулага, да сваіх гістарычных каранёў. Ўзаемадзеянне з бацькамі па гэтым пытанні спрыяе беражлівым адносінам да традыцый, захаванню вертыкальных сямейных сувязяў.

 

 http://nsportal.ru/detskiy-sad/regionalnyy-komponent

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                    Арлова А.П.

згарнуць

Чытаем разам па-беларуску

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

   Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

   Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

   Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

   Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

   Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

1.    Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Г. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2.    Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3.    Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4.    Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5.Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб — вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6.    Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7.    Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

8.    Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

9.    Наведвайце курсы “Мова Нанова”

Бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова” праходзяць кожны панядзелак а 19.00 у мінскай Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а). Апроч гэтага, курсы дзейнічаюць у іншых гарадах (падрабязней – на movananova.by). Калі ў вашым горадзе курсаў пакуль няма – менавіта вы можаце іх распачаць!

10. Вучыце мову дыстанцыйна

На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

Часопіс "ВЯСЁЛКА"

Загляніце на старонкі часопіса

     Часопіс “Вясёлка” пачынае сваю гісторыю з далёкага 1957 года. Першым рэдактарам яго стаў знакаміты беларускі паэт Васіль Вітка.

     Часы змяняюцца. А часопіс застаецца. Сёння тыраж “Вясёлкі” – больш за 15 000 экзэмпляраў.

     У лютым 2011 года ў часопіса з’явіўся сайт. Гэта новая старонка ў жыцці “Вясёлкі”. Інтэрнэт-рэсурс прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з мірам часопіса: вершамі, казкамі, малюнкамі. Але вясёлкаўскі сайт не поўнасцю паўтарае часопіс. Тут чытачы знойдуць відэа з усіх мерапрыемстваў, у якіх “Вясёлка” прымае ўдзел. Для цікаўных створана і фотагалерэя. Акрамя таго, праводзяцца конкурсы.

 

Часопіс "БУСЯ"

“Буся” і “Вясёлка” – верныя сябры

Дарагія чытачы!
Нагадаю, як завуся.
Мяне клічуць гожа – Буся!
Я з’явіўся сябраваць
І вучыць,
і забаўляць.
Весяліцца разам з вамі.
Будзем добрымі сябрамі.

                                                                                    Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ

    Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў “Буся” пабачыў свет у жніўні 2013 года. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі. 

      
     Рэдакцыя чытанкі-маляванкі “Буся” рыхтуе да друку наступны нумар, у якім нашы чытачы знойдуць завяршэнне казкі пра алфавіт “Чароўныя літары”, а таксама шмат сюрпрызаў. У планах на наступны год – казка пра лічбы. Буся навучыць вас не толькі чытаць, а і лічыць! Абавязкова выпісвайце “Бусю” і “Вясёлку” і ў наступным годзе!
                                                                                                    Вася ВЯСЁЛКІН

Крыніца: 

http://delaemvmeste.by/chyitaem-pa-belarusku-z-velcom/

згарнуць

Вывучаем родную мову разам.

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.

Адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»

 

Выхаванец ад 5 да 6 гадоў

Называе значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы. Адрознівае абагульняльныя паняцці. Афармляе ў маўленні вынік супастаўлення прадметаў і з’яў па часавых і прасторавых адносінах, велічыні, колеры, вазе, якасці. Ужывае словы, найбольш дакладна прыдатныя да сітуацыі. Утварае формы загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў, роднага склону назоўнікаў. Утварае назоўнікі з павелічальнымі, памяншальнымі, ласкальнымі суфіксамі. Выбірае словаўтваральныя пары (вучыць, кніга, ручка, настаўнік). Падбірае аднакаранёвыя словы. Змяняе сілу голасу, тэмп маўлення, інтанацыю ў залежнасці ад зместу выказвання, умоў зносін. Адрознівае свісцячыя, шыпячыя і санорныя, цвёрдыя і мяккія гукі – ізаляваныя, у словах і фразавым маўленні. Дыферэнцыруе пары гукаў [з] – [с], [ж] – [з], [ж] – [ш], [ч] – [ш], [л] – [р]. Ужывае сказы розных тыпаў. Падбірае словы і фразы, падобныя па гучанні. Узнаўляе мастацкі тэкст без дапамогі дарослага, інтанацыйна перадаючы дыялог дзеючых асоб і характарыстыку персанажаў. Складае апісальны або апавядальны расказ па змесце карціны, прыдумвае назву расказу ў адпаведнасці са зместам; складае апавядальны расказ або казку пра цацкі; апавяданні з асабістага вопыту.

Выхаванец ад 6 да 7 гадоў

Разумее значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы. Падбірае словы, якія абазначаюць уласцівасці і якасці прадмета, а таксама матэрыял, з якога ён зроблены. Ужывае сінонімы, амонімы, антонімы ва ўласным маўленні, праяўляе цікавасць да этымалогіі слоў, разумее сэнс некаторых фразеалагізмаў і іншых вобразных сродкаў мовы (загадкі, прымаўкі). Выкарыстоўвае ва ўласным маўленні розныя тыпы сказаў, змяняе і ўзгадняе паміж сабой розныя часціны мовы. Правільна ўжывае граматычныя формы (простая параўнальная ступень прыметніка, утвораная суфіксальным спосабам, родны склон множнага ліку назоўнікаў, нязменныя словы, складаныя словы). Правільна вымаўляе ўсе гукі роднай мовы. Выкарыстоўвае сродкі інтанацыйнай выразнасці, валодае навыкамі маўленчага самакантролю. Падбірае словы з зададзеным гукам, блізкія па гучанні словы. Прымае ўдзел у размове пра факты і з’явы, успрынятыя за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі і апасродкавана (індывідуальна і ў падгрупах). Пераказвае літаратурныя творы, складае апавяданні, апісальныя і апавядальныя, звязныя выказванні з элементамі разважання. Выкарыстоўвае разнастайныя сувязі, якія забяспечваюць цэласнасць і складнасць тэксту; ажыццяўляе маўленчы самакантроль.

     Адукацыйная галіна «Мастацкая літаратура»

Мэта: далучэнне выхаванцаў да даступных ім твораў мастацкай літаратуры і фальклору, свету тэатра. Выхаванцы ад 5 да 6 гадоў

Задачы: развіваць: цікавасць да твораў мастацкай літаратуры і фальклору, уменне ўспрымаць іх змест, разумець прычынна-выніковыя сувязі, уяўленні пра разнастайнасць жанраў; чуласць да прыгажосці і выразнасці мовы (эпітэтаў, апісанняў, вобразных слоў); фарміраваць: першапачатковыя рэфлексіўныя ўменні; уяўленні пра спосабы стварэння творчага прадукту; выхоўваць: культуру чытання, любоў да мастацкага слова; эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да твораў мастацкай літаратуры і фальклору.               Успрыманне Фарміраваць і пашыраць уяўленні: пра фальклорныя і літаратурныя творы розных жанраў (жанры фальклору: загадка, небыліца, заклічка, лічылка, казка і інш.; жанры прозы: апавяданне, аўтарская казка, байка; жанры паэзіі: верш, аўтарская казка, байка і інш.), іх тэматычную разнастайнасць; жанравыя асаблівасці літаратурных твораў; пра асаблівасці вершаванай і празаічнай мовы; спосабы стварэння (прыдумванне) казак, апавяданняў, вершаў; пра кнігу як твор эстэтычнай культуры. Фарміраваць уменні: разумець эмацыянальна-вобразны змест літаратурнага (фальклорнага) твора, яго характар;  адрозніваць жанры (казка, апавяданне і верш), разумець іх характэрныя асаблівасці, сродкі выразнасці; даваць ацэнку дзеянням герояў літаратурных твораў.

     Выразнае чытанне, драматызацыі Фарміраваць уменні: эмацыянальна, захоўваючы логіку і паслядоўнасць падзей, пераказваць празаічныя літаратурныя творы; выразна выконваць паэтычныя творы, перадаваць сваё стаўленне да іх зместу; прыдумваць свой пачатак (заканчэнне) літаратурнага твора; сумесна з дарослым складаць казку, апавяданне, верш, загадку; перадаваць у ролі настрой, характар персанажа, выразнасць вобраза (рухі, інтанацыя, міміка); самастойна і выразна весці сваю ролю ў спектаклі.

        Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў Задачы: развіваць: цікавасць да твораў мастацкай літаратуры і фальклору, уменне ўспрымаць іх змест, разумець прычынна-выніковыя сувязі; перадумовы сэнсавага чытання; фарміраваць: уяўленні пра спосабы стварэння творчага прадукту і ўласна вершаскладання; жаданне сумесна з дарослым прыдумваць казку, апавяданне, верш, загадку; выхоўваць: культуру чытання, любоў да мастацкага слова; эмацыянальна пазітыўнае стаўленне да літаратурных (фальклорных) твораў.          Успрыманне Фарміраваць і пашыраць уяўленні: пра фальклорныя і літаратурныя творы розных жанраў (жанры фальклору: загадка, небыліца, заклічка, лічылка, казка і інш.; жанры прозы: апавяданне, аўтарская казка, байка; жанры паэзіі: верш, аўтарская казка, байка і інш.), іх тэматычную разнастайнасць; жанравыя асаблівасці літаратурных твораў; пра асаблівасці вершаванай і празаічнай мовы; спосабы стварэння (складання) казак, апавяданняў, вершаў; кнігу як твор эстэтычнай культуры; тэксты пазнавальнага, энцыклапедычнага характару; тэксты, у якіх раскрываецца родная культура, дзейнасць дарослых і жыццё дзяцей у розных частках свету. Развіваць уменні: разумець эмацыянальна-вобразны змест літаратурнага (фальклорнага) твора, яго характар; адрозніваць жанры (казка, апавяданне і верш), разумець іх характэрныя асаблівасці, сродкі выразнасці; даваць ацэнку дзеянням герояў літаратурных твораў.

     Выразнае чытанне, драматызацыя Развіваць уменні: эмацыянальна, ужываючы сродкі моўнай выразнасці, захоўваючы логіку і паслядоўнасць падзей, пераказваць празаічныя літаратурныя творы; выразна выконваць паэтычныя творы, перадаваць сваё стаўленне да іх зместу; перадаваць у ролі настрой, характар персанажа, выразнасць вобраза (рух, інтанацыя, міміка); самастойна і выразна весці сваю ролю ў спектаклі. Заахвочваць да самастойнасці і ініцыятыўнасці ў дзейнасці на аснове тэкстаў мастацкай літаратуры і фальклору (пераказ, сачыненне, тэатралізацыя і інш.). 

            Беларускія народныя песенькі і пацешкі: «Сіўка-Варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы»

        Беларускія народныя казкі: «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як Кот звяроў напалохаў», «Селянін, Мядзведзь і Лісіца», «Верабей і Мыш», «Кот Максім», «Гарошак».

        Творы беларускіх паэтаў: Эдзі Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», «Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; Вера Вярба. «Пралеска»; Васіль Вітка. «Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»; Н. Ігнаценка. «История про Варю и Дубовёнка», «Казка пра Цімку і Кузьку»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Завея»; Якуб Колас. «Першы гром», «Сонца грэе, прыпякае...» (з верша «Вясна»), «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Янка Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Максім Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года» (з верша «Родная мова»); К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».

     Творы беларускіх пісьменнікаў: Цётка. «Журавель і Чапля»; Змітрок Бядуля. «Скарб»; Васіль Вітка. «Страшная казка»; Уладзіслаў Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»; К. Каліна. «Зімовы дуб», «Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень», «Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».

Давайце разам паразважаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску
Ветлівасць
     Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
     Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
     Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
     Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Прыказкі і прымаўкі
     Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»
Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.
Не рабі другому, што не люба самому.
У людзей пытай, ды свой розум май.
Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

Святы
     Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.
     На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы
      Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

     Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

Крыніца: Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, НІА, 2019

згарнуць

Кансультацыя: Выхоўваем павагу да роднай мовы  

 

         Ведаць сваю родную мову — гэта абавязак кожнага з нас. Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

         Дзяржаўнымі мовамі Беларусі з'яўляюцца беларуская і руская. Аднак,  менавіта беларуская мова робіць нас непаўторынымі і адрознівае ад іншых народаў свету. На жаль, сёння вельмі рэдка можна пачуць прыгожую і правільную родную мову на вуліцах. Яшчэ радзей яе можна пачуць ад сучасных дзяцей. Але неабходна памятаць, што нават, калі вам больш падабаецца руская мова, ваш абавязак як беларуса і проста адукаванага чалавека — ведаць, разумець і ўмець падтрымаць размову на беларускай мове.

Дзеля таго, каб родная мова не пагасла, вельмі важна пачынаць вывучаць яе яшчэ з малентства, а менавіта з дзіцячага сада, дзе добра падрыхтаваныя педагогі раскрыюць дашкольнікам  усю яе прыгажосць і непаўторнасць.

         Сучасныя дзеці ўспрымаюць беларускую мову як замежную. Таму, калі яны пераходзяць на наступную ступень навучання, урокі беларускай мовы і літаратуры даюцца ім вельмі цяжка. Вось і атрымліваецца, што, ідучы ў першы клас, нашы дзеці толькі-толькі пачынаюць вучыцца дасканала размаўляць, пісаць і чытаць  на роднай мове, што непазбежна  вядзе да пагаршэння адзнак.

Вучыць дзяцей беларускай мове — вельмі цяжкая праца.

        Родная мова шмат не патрабуе. Хто б ты ні быў - жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, селянін, рабочы, настаўнік, інжынер - ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая - беларуская мова.  Калі ты чуеш яе – ці- то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне.

        Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.  Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

        Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

        Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўваюць веру ў дабро, справядлівасць, раскрываюць маральна-этычныя погляды беларусаў, даюць магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

         Вядучую ролю ў далучэнні дзяцей да беларускай мовы,  развіцці беларускага маўлення адыгрывае мастацкая літаратура: слуханне апавяданняў, вершаў, казак, завучванне на памяць, адгадванне і загадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак, знаёмства  з  творчасцю  беларускіх  пісьменнікаў Я. Коласа  і Я. Купалы, літаратурныя віктарыны, разгляд карцін, расказванне па карціне, пераказ літаратурных твораў, складанне расказаў, апісанне прадметаў.

         Добрым дапаможнікам у справе далучэння дашкалят да беларускай мовы будуць знакамітыя беларускія часопісы і мастацкая літаратура:

       часопіс “Вясёлка” – гэта першае вялікае пачынанне беларускіх пісьменнікаў для дзетак (http://www.veselka.by);

       "Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў (http://www.veselka.by/).

        Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ. На сайце вы знойдзеце многа цудоўных казак і гульняў для вашых дзетак на беларускай мове. http:// kazki.unicef.by/

 

Крыніца:

Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2008.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                    Скрунда С.П.

згарнуць

Давайце гуляць па-беларуску!

МАМА, ТАТА, ДАВАЙЦЕ ГУЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ! 

(малодшы узрост)

Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА, МАЛЬЧИК, ПАПА, БАБУШКА, ДЕДУШКА.

Пакажыце хто як працуе: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР.

Гульня-iмiтацыя: Бусел ходзiць па балоце, Матылек пералятае з кветкi на кветку, Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.

Гульня «Якi, якая, якое» ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКI – салодкiя, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.

 

Гульня «Хто – цi што». (сярэдні узрост)

Уважлiва паглядзець i адказаць на  пытаннi па-беларуску.

Дзяўчынка (сумная) - вяселая

Яблык (кiслы) - салодкi

Цукеркi (горкiя) – салодкiя

Сукенка (запзцканая) – чыстая

Кураня (вялiкае) - маленькае

Заяц (храбры) – баязлiвы

Птушкi (чорныя) – белыя

Кошык (поўны) – пусты

Назаві колер»

Мэта: дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».

Ход гульні. Выхавацель кідае мяч адна-му з дзяцей і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.

«Сапсаваны тэлефон»

Мэты: развіццё слыхавой увагі, засяроджанасці.

Ход гульні. Дзеці сядзяць радком. Вядучы ціхенька на вуха называе першаму дзіцяці аднаго з герояў казкі. Першае дзіця таксама ціхенька на вуха паўтарае пачутае слова другому дзіцяці, другое — трэцяму і г. д. Дзіця, якое сядзіць апошнім у радку, вымаўляе пачутае слова ўслых. Калі ім была дапушчана памылка, дзеці па ланцужку, толькі ў адваротным напрамку, па чарзе паўтараюць пачутае імі слова Так знаходзяць таго, хто дапусціў памылку, «сапсаваў тэлефон».

«Чорны кот»

Мэта: практыкаванне у правільным ужыванні форм давалънага склону назоўнікаў першага скланення.

Ход гульні. Адзін з дзяцей — «чорны кот». Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:

         Сталі дзеці ў карагод,

         Прыйшоў да іх чорны кот

Кот. Каму даць, каму даць

         Каму хустачку аддаць?

Адцам Янку.

(Янка становіцца «чорным катом». І г. д.)

«Хто першы назаве?»

Мэты:   актывізацыя   слоўнікавага запаус; развіваццё зрокавай і слыхавой ўвагі, звязанай мов.

Ход гульні. На фланелёграфе  ў  радок размяшчаюцца відарысы герояў казкі. Выхавацель дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа ці наадварот). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні.  Дзеці  лічаць  колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

 

«Хто больш назаве?»

Мэта:  развіццё маўлення дзіцяці.

   Ход гульні.                                       Выхавальнік прапануе дзецям назваць прадметы, якія намаляваны на старонцы падручніка. За кожнае названае слова дзіця атрымлівае фішку.

Паралельна мэтазгодна выкарыстаць гульню «Падкажы слоўца». Выхавальнік знаеміць з вершам, у якім не дачытвае адно слова. Напрыклад:

Па цвічку тук-ток

Б’е жалезны … ( малаток).  

Не клубочак і не гарлачык,

Хоць і кругленькі наш … ( мячык).

                                 

«Хто як размаўляе?»

Мэта: актывізацыя слоўніка дзяцей. 

                                 Ход гульні:дзеці гавораць, як падаюць голас розныя жывелы: мядзведзь рычыць, курыца квохча, жаба квакае і г.д. Адначасова педагог звяртае ўвагу на тое , што ўсе названыя словы – гэта назвы дзеянняў жывел. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца загадкі, у якіх даецца апісанне прадмета, пералічваюцца яго дзеянні.

Хто зяленымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

Мае кіпцікі-царапкі?   

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе? (Кот.)

        

Гульня “Збяры хуткагаворку”

Мэта:  развіццё маўлення дзіцяці.

Па дарозе скарагаворкі разбіліся на дзве часткі. Іх трэба сабраць.

Хто ен такі? Хто яна такая?» Задача: вучыць называць прыметы і дзеянні прадметаў, пашыраць уяўленне пра мнагазначныя словы. Напрыклад:

Хоць іголак мае многа,

Ды не навучыўся шыць (Вожык).

Маю тонкі, востры нос,

Каляровы доўгі хвост (Іголка).

Вырасцілі Фрол і Лора                         а Фрося малюе ласося

Просіць Лорка Борку                           загулі над грэчкай пчолы

Малюе Тамара кальмара,                   выгаварыць скарагаворку

Забялела грэчка ў полі,                       боб, фасоля, памідоры

«Прыдумай сказ»

  Мэта: фарміраваць у дзяцей моўную актыўнасць, хуткасць мыслення.

Гульнёвае правіла. Перадаваць каменчык другому гульцу можна толькі калі прыдумаў сказ з названым вядучым словам.

Ход гульні: Дзеці і педагог сядаюць у кола. Тлумачыцца правілы гульні.:Сёння мы будзем прыдумываць сказы з названым словам. Напрыклад, я кажу слова «блізка» і даю каменьчык Міхасю. А ён адказвае «Я жыву блізка ад кінатэатра» перадае каменьчык далей і называе новае слова..

Так па чарзе каменьчык даходзіць да педагога.    

 

«Што надзенем ляльцы на прагулку?»

Мэта: замацоўванне лексікі без нагляд­най   падказкі   па   тэме:   «Адзенне. Абутак».

Ход гульні.Выхавацель называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што кожнае дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.

«Хуткія вочкі»

Мэта: замацоўванне слоўнікавага запасу дашкольніка па любой тэме. Ход гульні.Выхавацель паказвае прадмет або малюнак, які адносіцца да той ці іншай тэмы, і адразу хавае яго. Той, хто першым адкажа, атрымлівае гэты прадмет.

«Які твой голас?»

Мэта:  пашырэнне   і  замацоўванне пасіўны слоўнікавы запас па тэме: «Хатнія жывёлы».

Ход гульні.Дзеці размяркоўваюць паміж сабой ролі хатніх жывёл. У адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні («мяў», «гаў», «му» і г. д.), пры гэтым кожны раз зазначаючы: «Я мяўкаю», «Я гаўкаю», «Я выю» і г. д.

«Што зманілася?»

Мэты: выхоўванне ўвагі, кемлівасці; развіваццё памяці, мовы; актывізацыя слоўнікавага запасу.

Ход гульні.На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

 

«Адзін ці многа?»

Мэта: фарміраванне ўмення змяняць назоўнікі па ліках.

Ход гульні.Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

«Каму дадзім значок?»

Мэта:  фарміраванне  арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага скло­ну назоўнікаў мужчынскага роду.

Ход гульні. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.

«Частаванне»

Мэта: утварэнне патрэбнай склонавай формы па аналогіі з узорам педагога.

Ход гульні. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гулъню ў «фанты».)

«Калі гэта бывае?»

Мэты: замацоўванне ведаў пра часткі сутак; развіваццё ўмення вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіццё лагічнага мысленне.

Ход гульні.Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.

«Можна есці ці не?»

Мэты: замацоўванне ведаў аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіццё слыхавай увагай, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

 Ход гульні.Дзецям  можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харча­вання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харча­вання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадук­ты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказ­вае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.

«Складзі карцінку»

Мэта: развіццё прасторавай ары-енціроўкі, мовы, умення бачыць цэласнасць вобраза; развіццё ўвагі.

Ход гульні.Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапана­ваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

«Хто ўвойдзе, няхай возьме»

Мэты: замацоўваннё ведаў пра матэрыял,  з якога зроблены прадмет; актывізацыя   слоўнікавага   запаус; развіццё звязнай мовы, уважлівасці, кемлівасіці.

Ход гульні. Дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.

Яны шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

«Раскладзі па велічыні»

Мэты: актывізацыя слоўнікавага запасу і развёццё звязнай мовы; выпрацоўка умення  параўноўваць  прадметы  па велічыні на вока або шляхам накладвання; развіваццё  ўвагі, успрыманне велічыні прадмета.

Ход гульні.Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ў радок: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўванне у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Ход гульні. Выхавацель выкладвае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавацель просіць назваць   гэтыя   прадметы   адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні:

 ▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

 ▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

 ▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

 ▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

 ▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

«Лішняе слова, або Чацвёрты лішні»

Мэты:   навучанне   дзяцей   знаходзіць агульныя і розныя ўласцівасці прадметаў,  аб'ядноўваць прадметы па якой-небудзь асноўнай    істотнай прыкмеце, праводзіць класіфікацыю; развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць.

Ход гульні. У адпаведнасці з сюжэтам казкі выхавацель называе словы ці паказвае дзецям карткі з відарысамі предметаў. Пры гэтым усе словы (прадметы), апрача аднаго, належаць да якой-небудзь  адной  групы.  Выхавацель прапаноўвае дзецям знайсці лішняе слова (прадмет), якое не падыходзіць да ўсіх астатніх у групе, а затым рас-тлумачыць, чаму яны так думаюць. Надрыклад:

 ▪ рамонак, дзьмухавец, званочак, пчала;

 ▪ камар, муха, жабка, мятлушка;

 

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развівацццё ўвагі,   памяці, звязнай мовы, хуткасці мыслення; актывізацыя слоўніка.

Ход гульні. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Не памыліся»

Мэта: актывізацыя слоўнікавага запаус, лагічнага мыслення, увагі, кемлівасці; замацоўванне ведаў пра дзікіх і свойскіх жывёл.

Ход гульні. Дзеці стаяць у крузе, пера-кідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам, чым харчуецца.

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развівіццё звязнай мовы, мысленне. 

Ход гульні. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

«Скажы наадварот»

Мэты:   абагачэнне   мовы   словамі-антонімамі; развіваць звязную мову, кемлівасць, мысленне, увагу.

Ход гульні. Выхавацель вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мячык. Дзіця,   злавіўшы   мячык,   павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі — нізкі; уперад — назад; дзень — ноч; цёплы — халодны і г. д.

 

«Прыдумай слоўца

або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачэнне  слоўнікавага запасу прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.

Ход гульні. Выхавацель прапаноўвае дзе­цям да назвы прадмета падабраць словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».

Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

«Бывае—не бывае»

Мэты: навучанне дзяцей бачыцъ пры-чынна-выніковыя сувязі, што існуюць у прыродзе; развіваць лагічнае мыс­ленне, звязную мову, замацоўваць веды пра поры года.

Ход гульні. Выхавацель  расказвае  пра якую-небудзь пару года, напрыклад, пра зіму, і ўключае ў свае апавяданне непраўдападобны эпізод: «На заснежанай ёлачцы сядзела зязюля...». Дзеці павінны вызначыць, бывае такое ці не, растлумачыць, чаму такое немаг-чыма.

«Закончы сказ»

Мэты: актывізацыя словаў, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Ход гульні. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфую з дапамогай... (фотаапарата)

«Хто больш назаве слоў?»

Мэты: актывізацыя слоўнікавага за­пасу дзяцей па тэме:  «Прафесіі»; практыкаваць у складанні простых сказаў па зададзеным слове; развіваць уяўленне і пачуццё гумару.

Ход гульні. Выхавацель  расказвае  пра карэспандэнта газеты, які хоча даве-дацца, што дзеці ведаюць пра прафесіі дарослых. Ён будзе запісваць словы праз мікрафон. Выхавацель паказвае карцінку, а хто-небудзь з дзяцей назы­вае прафесію, інструменты, неабходныя для гэтай прафесіі, ў мікрафон. Дзеці дзеляцца на дзве каманды, іх прадстаўнікі па чарзе адказваюць на пытанні, называюць прылады і дзеянні з імі, не паўтараючы слоў. Перамагае тая каманда, якая апошняй назвала інструмент і дзеянне з ім.

 

«Адгадай, хто я»

Мэта: адпрацоўка навыкаў звязнага маналагічнага маўлення.                           Ход гульні. Дзеці «пераўтвараюцца» ў жывёл ці нават у рэчы і расказваюць пра сябе: «Я — маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра скачу і плаваю, люблю есці мух і камароў». (Жаба.). «Я вялікі, падобны на скрыню. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мульцік або спартландыю». (Тэлевізар.).

«Адгадайце, якая пара года»

Мэта: замацаванне навыкаў дыяла-гічнага маўлення.

Ход гульні. У госці да дзяцей прыходзіць «жывы каляндар», да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года. Напрыклад: «Зараз холадна? Ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяці. дзеці ў школу?» і г. д.

«Незвычайны лес»

Мэта: адпрацоўка  сінтаксічнай канструкцыі «Ці ведаеце вы?..».

Ход гульні. Дзецям раздаюцца малюнкі з відарысам знаёмых звяроў, яікія выконваюць   нейкія   незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і г. д. Малыя разглядваюць свае малюнкі і, перш чым паказаць іх усім, пытаюцца: «Ці ведаеце вы, што слон лятае? Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост? Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?» і г. д.

«Знайдзі патрэбнае слова».

Мэта: адпрацоўка ўменняпадбіраць словы, блізкія і супрацьлеглыя па значэнні.

Каса…..

Доўгі…

Худы…

«Пагуляем у казку»

Мэта: адпрацоўка навыкаў звязнага маналагічнага маўлення.           

Дарослы прапануе дзіцяці ўспомніць казку «Тры мядзведзі». Затым, мяняючы вышыню голасу, просіць адгадаць, хто гаворыць: Міхайла Патапавіч (нізкі голас), Настасся Пятроўна (сярэдняй вышыні голас) або Мішутка (высокі голас). Адна і тая ж рэпліка прамауляецца розным па вышыні голасам, у трох варыянтах:

 - Хто сядзеў на маім крэсле?

 - Хто еў з маёй міскі?

 - Хто спаў на маёй пасцелі?

- Хто быў у нашым доме? І г.д..

“Сапсаваны тэлефон »

Мэта: развіццё ў дзяцей слухавой ўвагі.

Гуьнёвае правіла. Перадаваць слова трэба так, каб побач сядзячыя дзеці  яго не чулі. Хто не правільна перадаў слова, сапсаваў тэлефон, той перасядае на апошняе крэсла.

Гульнёвае дзеянне: шэптам перадаецца слова на вуха побач сядзячаму гульцу.

Ход гульні: Дзеці выбіраюць вядучага з дапамогай лічылачкі. Усе сядаюць на крэслы, пастаўленыя ў  рад. Вядучы ціха (на вуха) гаворыць якое-небудзь слова побач сядзячаму, той перадае наступнаму і г.д. Слова павінна дайсці да апошняга дзіцяці. Вядучы пытае ў апошняга «Якое слова ты пачуў» Калі той скажа слова, прапанаванае вядучым, значыць, тэлефон спраўны. А калі не-няспраўны. Затым пачынаюць пытаць з апошняга слова і даведваюцца, хто сапсаваў тэлефон. Вінаваты займае месца на апошнім крэсле.

«Светлафор»

Мэта: замацаванне навыкаў дыяла-гічнага маўлення.

Дарослы дае дзіцяці два кружкі – чырвоны і зялёны,  і прапануе гульню: калі дзіця пачуе правільную назву таго, што намалявана на паштоўцы,  ён павінен падняць зялёны кружок, калі не правільна – чырвоны.  Затым моцна прагаворвае трымаючы малюнак.

Баман  Паман   Банан  Банам  Витамін  Мітанін  Фітамін  ваван  даван

Баван  ванан   вітанін  мітавін  фітавін        альбом  айбом  аньбом

Авьбом  клетка  кьетка  клетта        альпом  альмом  альном  аблем  кьекта

Кветка  тлекта.

«Пераязджаем на новую кватэру»

Мэта:навучанне дзяцей разлічаць прадметы, сходныя па назначэнні і падобныя знешне, дапамагчы запомніць іх назвы, актывізаваць у мове дзяцей неабходны слоўнік.

Гульнёвы матэрыял:

1.Прадметныя карцінкі (парныя): слоік-шклянка, масленіца-цукярніца, чайнік-кафейнік, каструля-патэльня, хустка-касынка, шапка-капялюш, сукенка-сарафан, світар-бязрукаўка, штаны-шорты, шкарпэткі-гольфы, панчохі-шкарпэткі, пальчаткі-рукавіцы, туфлі-басаножкі, тапкі- сандалі, ранец- партфель, люстра-настольная лямпа.

2.Скрыначкі для складывання карцінак.

Ход гульні: гуляюць 6 дзяцей. Выхавальнік уручае кожнаму 2-3 пары карцінак. Гаворыць: “Дзеці, мы атрымалі новую кватэру. Трэба сабраць усе рэчы і упакаваць іх для пераезду. Спачатку я буду ўпаковываць посуд. Вы мне будзеце дапамагаць. Перадайце мне толькі тую рэч, якую я буду называць. Будзце вельмі ўважлівыя, многія рэчы вельмі падобныя. Не пераблытайце, напрыклад, чайнік з кафейнікам. Сабраны посуд я складу ў сінюю скрыначку”. Выхавальнік называе па аднаму прадмету з пары, калі дзіця памыляецца, то карцінка застаецца ў яго.

«Адзін і многа»

 Мэта:н а вучанне спосабу мяняць словы па ліку.

Ход гульні: зараз мы будзем гуляць па наступных правілах: я назаву словам адзін прадмет, а вы называеце слова так, каб гэтых прадметаў атрымалася многа. Напрыклад: аловак – алоўкі.

Слов для гульні:

Кніжка         ручка          лямпа         стол            акно

горад          крэсла           вуха             брат            сцяг

дзіця      чалавек      шкло        трактар       возера

імя   вясна      сябра             семя            гарбуз

 «А цяпер паспрабуем наадварот. Я буду гаварыць слова абазначаючае многа, а вы –адзін прадмет».

 Словы для гульні:

кіпці          воблакі          хвалі      лісты

кветкі         пілы         малайдцы     сцеблі

«Вяршкі і карэньчыкі»

Мэта:практыкаванне дзяцей у класіфікацыі гародніны па прыгоднасці для ежы чалавеку.

Гульнёвае правіла:Адказваць можна толькі двумя словамі: вяршкі, або карэньчыкі. Хто памыліўся, то той плаціць фант.

Гульнёвае дзеянне: разыгрыванне фантаў.                        Ход гульні. Выхавальнік паўтарае з дзецьмі, што яны называюць вяршкамі, а што карэньчыкамі. “Калі мы ядзім тое, што расце ў зямлі-карэньчык, а тое, што расце на сцеблі-вяршок”.

Выхавальнік называе якую-небудзь гародніну, а дзеці адказваюць, што ў ім можна есці: вяршок ці карэньчык. Той,хто памыляецца, плаціць фант, які ў канцы гульні выкупляецца.

Выхавальнік можа прапанаваць іншы варыянт; ён гаваорыць:”Вяршок”, а дзеці называюць гародніну, якую можна есці.

«Садавіна-гародніна»

Мэта: дыферэнцыяцыя падобных паняццяў.

Ход гульні: у пачатку гульні выхавальнік напамінае дзецям, якія расліны мы называем гароднінай, а якія-садавінай. Для садавіны выбіраецца карцінка “Сад”, а для гародніны “Агарод.”. Яны выкладваюцца на розных баках стала. Прадметныя малюнкі ляжаць кучкай на стале, выявай уніз. Па чарзе дзеці бяруць малюнак, называюць, што намалявана і да якой групы  адносіцца. «Памідор – гэта гародніна, таму, што расце на агародзе».Калі дзіця не правільна дало адказ, то малюнак кладзецца на месца, а той, хто правільна адказаў, паднёс яе да патрэбнай карціны на краю стала, забірае яе сабе.Выігрывае той, хто больш набраў малюнкаў.

«Наваселле

  Мэта: дыферэнцыяцыя паняццяў “адзене”, “абутак”.

 Ход гульні. Ствараецца наступная гульнёвая сітуацыя: “У лялькі Кацярынкі наваселле.Ёй патрэбна сабраць свае рэчы для пераезду  на новую кватэру.Дапамажыце скласці рэчы правільна, каб на новым месцы ёй было лёгка знайсці сваё адзенне і абутак. Адзенне будзем складваць у адну скрынка, а абутак-у другую”.Затым дзіцяці даецца на выбар два наборы малюнкаў і дзве скрынкі, на якіх рамешчаны сімвалы:адзенне, абутак.

 «У свеце раслін»

Мэта: замацаванне слоў-абагульнікаў; кветкі, дрэвы, садавіна, гародніна; актывізацыя слоўніка па дадзеных тэмах.

Апісанне гульні: лато складаецца з шасці вялікіх карт, у сярэдзіне якой дадзен сюжэтны малюнак, выявы дадзенай групы раслін у прыродзе. Па краях раскладзены прадметныя малюнкі, якія адносяцца да якога-небудзь родавага паняцця.

Ход гульні. Гульня праходзіць па агульных правілах гульні ў лато. Калі ўсе маленькія малюнкі будуць раздадзеныя, кожны гулец павінен назваць адным словам групу сваіх слоў- назваў раслін.

«Размытае пісьмо »

Мэта:практыкаванне ў складанні шматслоўных сказаў.

Матэрыял: цацка мядзведзіка.

Апісанне гульні. Выхавальнік:”Мядзведзік атрымаў пісьмо ад брата. Але дажджом размыла некалькі слоў. Нам неабходна дапамагча пачытаць гэтае пісьмо. Вось што там напісана:”Добры дзень , мядзведзянятка. Я пішу табе з заапарку. Аднойчы, я не паслухаўся маму і зайшоў так далёка, што….. я доўга блукаў па лесе і….. Выйшаўшы на паляну, я папаў… Я папаў у яму, таму што… Там было так глыбока, што…. Прыйшлі ахотнікі і… Цяпер я жыву ў …У нас ёсць пляцоўка для… На пляцоўцы вельмі многа… Мы гуляем з… Нас даглядаюць… Яны нас любяць, таму што… Хутка да нас прыедуць дрэсіроўшчыкі з… Спадзяюся папасці ў… Як здорава ўмець… Чакай наступнага пісьма з… Да пабачэння.”

«Жывое слова»

 Мэта: практыкаванне дзяцей у складанні сказаў па структурнай схеме.

Апісанне гульні: Кожнае дзіця паказвае жэстамі і мімікай слова. Выхавальнік:”Няхай Алесь пакажа слова “Мядзведзь”. Анюта-слова “любіць”. Якое трэцяе слова выберам. (Мёд). Прачыталі сказ ? Мядзведзь любіць мёд. Памяняем месцамі другое і трэцяе словы. “Мядзведзь мёд любіць”. А цяпер няхай апошняе слова стане першым. І г.д.

Заменім слова мёд. Кацярынка будзе словам “куляцца”. Прачытайце сказ. Памяняйце месцамі словы. Замяніце словы (спіць, маліну, касалапы) і г.д.

“Дапоўні сказ”

  Мэта: развіццё ў дзяцей моўнай актыўнасці, хуткасці мыслення.

Гульнёвае правіла. Трэба знайсці і сказаць такое слова, каб атрымаўся закончаны сказ.

Дадаць патрэбна толькі адно слова.

  Гульнёвае дзеянне: кіданне і лоўля мяча.

 Ход гульні. Выхавальнік гаворыць некалькі слоў сказа, а дзеці павінны дапоўніць яго адным словам, каб атрымаўся закончаны сказ. Напрыклад: “Мама купіла…. сшыткі, алоўкі, ранец”, - дадаюць дзёці

“Паўтары”                                                              

Мэта: развіццё ў дзяцей моўнай актыўнасці, хуткасці мыслення.

 Дзіцяці прапануецца паўтарыць падобныя словы 2, а затым 3 у названым парадку.

Мак-бак-так

Ток-тук-так                                    

Бык-бак-бок                                    

Дам-дом-дым                                  

Ком-дом-гном                                        

маток-каток-паток

батон-бутон-бетон

будка-дудка-шутка

 Пры паўторы слоў не абавязкова веданне паняццяў. Асаблівасць у тым, што яны не ўтрымліваюць цяжкавымаўляемыя паняцці.

“Падобнае – не падобнае”                               Мэта: развіццё ў дзяцей моўнай актыўнасці, хуткасці мыслення.

  

З кожных чатырох названых дарослым слоў дзіця павінна выбраць слова, якое па гукавому саставу не падобнае на 3 астатнія:

Мак-бак-так-банан

Сом-ком-індык-дом

Лімон-вагон-кот-бутон

Мак-бак-венік-рак

Савок-гном-вянок-каток

Пятка-ватка-лімон-кадка

Каток-дом-маток-паток

“Назаві малюнак  і знайдзі галосны гук”

Мэта: практыкаванне дзяцей у знаходжанні зададзенага гука ў слове на этапе моцнага прагаворвання слова дзіцем.

 Апісанне гульні: У дзяцей картачкі з намаляванымі малюнкамі (па чатыры на кожнай картачцы).Вядучы называе любы галосны гук. Дзеці прамаўляюць услых назву малюнка, дзе знаходзіцца дадзены гук.  Калі малюнак названы правільна, то вядучы дазваляе закрыць яго фішкай. Выігрывае той,хто хутчэй за ўсіх закрые свае малюнкі.

Хто знойдзе дваццаць прадметаў у назве якіх маецца гук С”

Мэта: замацаванне ўмення выдзяляць зададзены гук ў слове па прадстаўленні, развіццё зрокавай увагі, навучанне лічэнню.

Апісанне гульні: Дадзены сюжэтны малюнак, на якім много сюжэтных малюнкаў, у тым ліку і з гукам С (такіх малюнкаў павінна быць 20).

Ход гульні: Дзеця даюць разглядзець малюнак і назваць патрэбны прадмет. Выйграе той, хто назаве больш прадметаў. Дзеці накладваюць фішкі на знойдзеныя малюнкі, а вядучы затым правярае,хто правільна выканаў заданне і вызначае пераможцу.

«Складзі слова»

Мэта:фарміраванне ўмення  выдзяляць у словах першы гук, складаць з атрыманых гукаў словы.

Ход гульні: У дзяцей па адной карце, у вядучага – літары. Ён называе літару, а дзеці просяць сабе патрэбную літару і накладваюць яе на патрэбны малюнак. Калі ўсе літары будуць сабраныя, то дзіця павінна прачытаць атрыманае слова. Калі дзіця не можа прачытаць слова, то дарослы яму дапамагае, такім чынам ідзе навучанне першапачатковаму чытанню.

“Растлумач, чаму…”

Мэта: фарміраванне навыка правільна будаваць сказ з прычынна-выніковымі сувязямі, развіццё лагічнага мыслення.

Ход гульні:Вядучы тлумачыць, што дзеці павінны закончыць сказ, які пачне гаварыць вядучы, выкарыстоўваючы слова “таму што…” Можна падабраць некалькі варыянтаў да аднаго пачатку сказа, галоўнае, каб усе яны правільна выражалі прычынна- выніковыя сувязі, выкладзенага ў першай частцы сказа. За кожны правільны адказ дзіця атрымлівае фішку. Выйграе той, хто сабярэ больш фішак.

 Незакончаны сказы для гульні:

Вова захварэў…   (прастыў)                       Мама ўзяла парасон… (ідзе дождж)

Дзеці леглі спаць… (поздна)                     Вельмі хочацца піць… (горача)

Лед на рэчцы растаяў… (цепла)                   Дрэвы моцна захісталіся… (дуе вецер)

Стала вельмі холадна… (пайшоў снег)

«Са складоў- сказ»

Мэта: фарміраванне  ўмення выдзяляць першы склад са слова, састаўляць па першых складах слова, а з іх-сказы.

 Ход гульні: дзіцяці даецца картачка- рэбус, на якой зашыфраваны цэлы сказ. Кожнае слова ў дадзеным сказе размешчана на асобной лінейцы. Дзіця выдзяляе першыя склады кожнага малюнка, якія адносяцца да аднаго слова,  складваюцца склады ў слова і запамінае яго. Затым на наступным радку аналізуе наступную групу малюнкаў. Складае другое слова  і запамінае яго і так далей.  Пасля называе кожнае слова, ствараючы сказ.

«Разблытай сказ»

Мэта: фарміраванне  ўмення складваць сказы, выкарыстоўваючы дадзеныя словы. 

  Ход гульні: Словы ў сказе пераблыталіся.  Паспрабуйце раставіць іх на свае месцы. Што атрымалася?

Сказы для гульні:

1. Дымок, ідзе, трубы, з.

2. Любіць, мядзведзік, мёд.

3. Стаяць, вазе, кветкі, у.

4. Арэхі, у, ваверка, дупло, хавае.

«Каго я бачу, што я бачу »

 Мэта: адрозніванне ў мове форм вінавальнага склону назоўнікаў, развіццё кароткачасовай слухавой памяці.

 Ход гульні. У гэту гульню лепш гуляць на прагулцы, каб перад вачыма было больш аб’ектаў для назірання. Гуляць могуць некалькі чалавек. Перад гульнёй дамаўляемся, хто будзе называць прадметы, што знаходзяцца навокал. Першы гулец кажа: “Я бачу вераб’я..” і кідае мяч другому, той адказвае: “Я бачу вераб’я, варону..” і кідае мяч наступнаму. Калі хтосьці не можа працягнуць пералік прадметаў, то выходзіць з гульні.

Пачынаецца наступны тур. Складаецца новы сказ і г. д.

                                                    

«Знайдзі лішняе слова»

Мэта: практыкаванне дзяцей дзяцей у развіцці мыслення, абагульнення , выдзялення пэўных прыкмет.

Ход гульні. Дзіцяці прапануецца выдзяліць лішняе слова. Чытаем дзіцяці серыю слоў. Кожная серыя складаецца з 4 слоў, 3 з якіх могуць быць аб'яднаныя па агульнай прыкмеце. А 1 слова адрозніваецца і павінна быць выключана.

 Пералік серыі слоў:

1. Стары, трухлявы, малы, старадаўні.

2. Храбры, злы, смелы, одважный.

3. Яблык, сліва, агурок, груша.

4. Малако, тварог, смятана, хлеб.

5. Час, хвіліна, лета, секунда.

6. Лыжка, талкера, кастркля, сумка.

7. Сукенка, світар, шапка, кашуля.

8. Мыла, венік, паста зубная, шампунь.

9. Бяроза, дуб, сасна, земляніка.

10. Кніга, тэлевізар, радыё, магнітафон.

«Пошук згубленых дэталей»

Мэта: фарміраванне ўмення складаць апісанне малюнка з апорай на фрагменты дадзенага малюнка.

Ход гульні. Малюнак сапсаваўся, некаторыя фрагменты сцёрліся з вялікага малюнка. Добра, што засталіся маленькія фрагменты. Падстаў у патрэбнае месца і апішы той малюнак, які маляваў мастак.

«Хто больш ведае»

Мэта: развіццё памяці ў дзяцей, абагачэнне ведаў аб прадметах.

Гульнёвае правіла. Успомніць, як адзін і той жа прадмет можа быць выкарыстаны па рознаму.

 Гульнёвае дзеянне. Спаборніцтва-хто больш назаве, як можна выкарыстаць дадзены прадмет.

 Ход гульні. Дзеці разам з выхавальнікам сядаюць у кола. Выхавальнік кажа:”У мяне ў руках шклянка. Хто скажа, як яе можна выкарыстаць?”

Дзеці адказваюць:

-Піць чай, накрываць расаду…

-Правільна, а цяпер давайце я  будзу называць прадметы, а вы паспрабуеце ўспомніць, як іх можна выкарыстаць. Пастарайцеся ўспомніць, як мага больш іх выкарыстання.

Выхавальнік  напярэдадні падбірае словы, якія будуць давацца дзецям.

«Злаві гук»

Мэта: выдзяленне ў гукавым патоку галосных гукаў(А, О, У, І, Ы, Э).

Ход гульні. Дарослы называе і шматкратна паўтарае галосны гук, які дзіця павінна выдзеліць сярод другіх гукаў (пляснуць у далоні, калі пачуе).

Затым дарослы паволі, з паўзамі прамаўляе гукарад, напрыклад:

А – У – М – А – У – М – І– С – Ы – О – Э – Р – Ш – Ф – Л – В – З – Ж – Х – Ы – А

«Выпраў памылку»

Мэта: фарміраванне ўмення ўстанаўліваць правільную паслядоўнасць дзеяння.

 Ход гульні:Перад  дзіцем раскладваюць серыю малюнкаў.  Але адзін малюнак ляжыць не на сваім месцы. Дзіця павінна знайсці памылку, пакласці малюнак на месца і скласці апавяданне па серыі малюнкаў.

«Наадварот»

Мэта: развіццё ў дзяцей кемлівасці, хуткасці мыслення.

Гульнёвае правіла. Назваць слова толькі супрацьлеглае па сэнсу.

Гульнёвае дзеянне. Кіданне і лоўля мяча.

 Ход гульні: Дзеці і выхавальнік сядаюць на крэселцы ў кола. Выхавальнік прамаўляе слова і кідае каму-небудзь мяч, дзіця павінна злавіць мяч і сказаць слова супроцьлеглае па сэнсу. Мяч перакідаецца выхавальніку.(можна выкарыстоўваць назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і інш. часціны мовы)Калі дзіця не можа назваць антонім, то астатнія яму хорам дапамагаюць..

“Першакласнік»

Мэта:Замацаванне ведаў аб тым, што патрэбна для вучобы ў школе.

Гульнёвае правіла:Сабраць прадметы па сігнале.

Гульнёвае дзеянне. Спаборніцтва-хто хутчэй збярэ ранец для школы.

 Ход гульні. На стале ляжаць два ранцы. На другім стале ляжаць школьныя прыналежнасці: сшыткі, буквары, ручкі, алоўкі… і інш. Пасля кароткай гутаркі, дзеці пачынаюць гульню. Па камандзе, двое гульцоў выбіраюць неабходнае для школы і акуратна складваюць у ранец. Пры падвядзенні вынікаў кожны тлумачыць свой выбар і дэманструе акуратнасць складвання ранца.

«Напішы ляльцы пісьмо»

Мэта:фарміраванне  ўмення  вызначаць колькасць слоў у сказе, карыстаючыся дапаможнымі сродкамі. 

                                                                     Ход гульні. Для гульні неабходна падрыхтаваць доўгія палоскі, якія абазначаюць сказы, у кароткія, для выкладвання слоў. Педагог прамаўляе сказ, дзеці выкладваюць доўгую палоску – пішуць ляльцы пісьмо. Другі раз слухаюць гэты ж сказ і выкладваюць кароткія палоскі на доўгую, дзелячы яго на словы. Гэтак жа пішацца і другія сказы пісьма.

Пасля напісання можна папрасіць дзяцей прачытаць кожны сказ.

«Назаві тры прадметы»

Мэта: фарміраванне паняцця класіфікацыі прадметаў.

Гульнёвае правіла. Назваць тры прадметы адным агульным словам. Хто памыляецца- плаціць фант.

Ход гульні. Дзеці. Зараз мы пагуляем у гульню, дзе будзем падбіраць не адно, а некалькі слоў, на сёння-тры. Я называю слова, а той, каму я кіну мяч, павінен мне назваць аж тры словы, якім можна назваць адным маім словам. Напрыклад, я кажу слова мэбля. А той, хто ловіць мяч адказва-стол, крэсла, ложак. І г.д.

«Подбяры слова»

Мэта: развіццё кемлівасці, умення падбіраць патрэбныя па сэнсу словы.

 Ход гульні: выхавальнік звяртаецца да дзяцей і пытае: “Усполніце, што можна шыць?” Адказы дзяцей: “ Сукенку, паліто, боты…” “Цыраваць-шкарпэткі, рукавічкі, пальчаткі, шалік…”, і г.д.(завязваць, апрануць, насоўваць…).

«Паронімы»

Мэта: развіццё ўменя разлічваць слова – паронім на слых.

 Апісанне гульні: для гульні неабходны карты на якіх намаляваны па некалькі малюнкаў, назвы якіх могуць складваць пары слоў паронімаў. Але малюнкі не знаходзяцца на адной карце. У выхавальніка –маленькія картачкі з напісанымі словамі.                               Ход гульні. Педагог называе слова, тое дзіця ў якога на карце ёсць такі малюнак павінен падняць руку і вымавіцць назву свайго малюнка. Калі названа было правільна, то малюнак закрываецца фішкай, а калі дзіця не дачула і перблытала з паронімам, то атрымлівае штраф. Выйграе, той, хто хутчэй закрые сваю карту і не атрымае штрафаў.

Словы-паронімы: рак, мак, крыша, крыса, марка, майка, кадушка, латушка, , душ, туш, бант, бінт, суп,  зуб, дым, дом, гайка, галка, банка, папка, лешч, лес, кіт, кот, мышка, мішка, шар, жар, лама, рама,  санкі, танкі.

“Збяры пяць”

 Мэта: фарміраванне паняцця аднаго прадмета і тэматычнай групы.

Ход гульні. Для гульні неабходныя малюнкі тэматычных груп (адзенне, абутак, садавіна, гародніна, посуд, цацкі..)

Гуляе некалькі чалавек. Дзеці сядзяць у коле. На падлозе ляжаць тэматычныя малюнкі, выявай уніз. Кожны бярэ сабе малюнак і называе яе родавае паняцце. Такім чынам дзеці вызначаюцца, што яны будуць збіраць.Затым педагог паказвае малюнкі. Напрыклад, ляльку. Дзіця падымае руку і кажа; “Мне патрэбна лялька,таму што я збіраю цацкі”. Выйграе той, хто першы збярэ пяць малюнкаў.

«Знайдзі лішні малюнак»

Мэта: развіццё кемлівасці, умення падбіраць патрэбнае .

 Ход гульні: Падбіраецца серыя малюнка з якіх тры малюнкі можна аб’яднаць у групу па якой-небудзь прыкмеце. А чацвёрты-лішні.

Прапануйце дзіцяці чатыры малюнкі і папрасіце лішні прыняць. Запытайце:”чаму ты так думаеш? Чым падобныя тыя малюнкі, якія ты пакінуў?”

«Кожнаму гуку свой пакой»

Мэта: замацаванне ўмення праводзіць поўны гукавы аналіз слова з апорай на схему і фішкі.

Ход гульні. Гульцы атрымліваюць хаткі з аднолькавай колькасцю вакон. У хатцы павінны быць расселены жыхары “словы”. Кожны жыхар хоча мець свой пакой. Дзеці падлічваюць і робяць высновы, колькі гукаў павінна быць у слове. Затым педагог называе словы, а гульцы прамаўляючы гукі  і засяляюць жыхароў у хаткі. На пачатку навучання можна называць словы і падказваць гульцам у чыёй хатцы хоча жыць слова, пасля называюцца словы, а  гульцы самі выбіраюць сабе жыхара па колькасці пустых пакояў у хатцы.

«Дзе пачатак апавядання»

 Мэта: фарміраванне правільнай часавай і лагічнай паслядоўнасці апавядання з дапамогай серыйных малюнкаў.

 Ход гульні. Педагог прапануе дзіцяці скласці апавяданне. Абапірацца трэба на малюнкі.  Малюнкі служаць своеасаблівым планам апавядання, дазваляюць канкрэтна перадаць сюжэт, ад пачатку і да канца. Па кожным малюнку дзіця складае адзін сказ і разам яны вырысоўваюцца ў апавяданне.

«Знайдзі малюнку месца»

 Мэта: фарміраваць паняцце паслядоўнасці ходу дзеяння.

Ход гульні. Перад дзіцем педагог выкладвае серыю малюнкаў. Але адзін малюнак не размешчаны ў радзе. Дзіця павінна знайсці месца гэтаму малюнку.

Пасля таго, як месца малюнку знойдзена, педагог просіць скласці апавяданне па ўзноўленай серыі малюнкаў.

«Замкні ланцужок»

Мэта. Фарміраванне правільнай, выразнай мовы.

  Гульнёвае правіла: да першага слова падбіраецца другое, якое пачынаецца з апошняга гука  першпга слова і г. д. Гульня можа быць вуснай з перакідваннем мяча, а можа быць з малюнкамі, калі практыкуецца выкладванне ланцужка. Дзеці ні ў якім разе не павінны маўчаць, а прагаворваць словы. Можна гуляць і не прагаворваючы словы, па прадстаўленні.

Каб выключыць памылкі, прывучаць дзяцей дзейнічаць па правілах. Калі ўсе аперацыі выконваюцца правільна, то ланцужок замыкаецца і пачатак сходзіцца з канцом.

«Знайдзі для фішкі месца»

 Мэта:фарміраванне ўмення знаходзіць месца зададзенага гука ў слове (пачатак, сярэдзіна, канец), абапіраючыся на моцнае прамаўленне.

Апісанне гульні. Для гульні неабходны карткі з прадметнымі малюнкамі і схемы: прамавугольнік раздзелены на тры часткі. У правым верхнім вугле дадзена літара, абазначаючая зададзены гук. Фішкі па колькасці картак.                                                                             Ход гульні. Гуляць можа некалькі чалавек. Карткі і фішкі ляжаць на стале. Гульцы бяруць па адной картцы, разглядваюць і называюць услых малюнак, літару і вызначаюць пазіцыю зададзенага гука ў слове-назве, выкладваючы на месца гука фішку. Затым бяруць наступную картку. Гульня працягваецца да тых пор, пакуль карткі не будуць прааналізаваны. Вайграе той, хто паспеў прааналізаваць больш картак.

Малюнкі да гульні: зебра(б), аўтобус(с), халат(л), чапля(ч),вулей(в), індык(к), лось(о), зубр(р), ручка(ч), газета(т),  котка(ш), фіниіш(ш), сонца(ц).

«Хто больш заўважыць небыліц»

 Мэта: фарміраванне  ўмення заўважаць небыліцы, нелагічныя сітуацыі, тлумачыць іх.                                           

           Гульнёвае правіла. Хто заўважыць у апавяданні, вершы небыліцу, павінен пакласці перад сабой фішку, а у канцы гульні назваць усе заўважаныя небыліцы.   Гульнёвае дзеянне. Выкарыстанне фішак. (хто больш заўважыў і растлумачыў небыліц, той і выйграе).                                                       Ход гульні. Дзеці сядаюць вакол стала на якім ляжаць фішкі. Педагог тлумачыць правілы гульні.

- Зараз я вам прачытаю твор К. Чукоўскага “Блытаніца”. У ім будзе многа небыліц. Пастарайцеся іх заўважыць і запомніць. Хто заўважыў небыліцу, той кладзе фішку перад сабой. Фішку можна класці толькі тады калі ты сам заўважыў небыліцу, бо я буду пытаць тлумачэння.

«Каго паклічуць ў госці»

Мэта: развіццё ўмення вызначаць колькасць гукаў у слове, вымаўленым услых самім дзіцем.

Ход гульні. Гуляюць чацвёра. У кожнага гульца які-небудзь домік.  На стале раскладзены прадметныя малюнкі з выявай розных жывёл (па колькасці гульцоў), а таксама стос картак выявамі ўніз. Дзеці выбіраюць сабе патрэбны малюнак з тых, што ляжаць выявамі ўверх- гэта гаспадар доміка. Затым кожны бярэ па адной картцы са стосу, называе малюнак і вызначае, ці можна паклікаць яго ў госці. Калі ў слове толькі ж гукаў, што і ў гаспадара хаткі, то яго запрашаюць у госці. А калі не, малюнак адкладваецца ў канец стосу. Выйграе той, хто хутчэй збярэ гасцей.

Матэрыял для гульні малюнкі гаспадары: кот, воўк, кабан, собака; малюнкі госці:аса, сом, жук, рак;  каза, сава, бобр, крот;  сойка, жыраф, сурок, мышка;  корова, курыца, сарока, варона.

“Пайду навокал і не заблуджуся”

Мэта: развіццё ўмення вызначаць месца гука ў слове (пачатак, сярэдзіна, канец) па прадстаўленні.

 Апісанне гульні. Гульня складваецца з гульнёвых палей (для кожнага гука асобнае поле) на якім размешчаны малюнкі і  схемы.Ад малюнка да малюнка пракладзены лабірынт: ён пачынаецца ад кожнага ўчастка схемы і падыходзіць да наступных малюнкаў. Толькі адзін лабірынт прывядзе да наступнага малюнка: той, які адыходзіць ад правільнай пазіцыі зададзенага гука (гук зададзен літарай, што знаходзіцца ў вуглу гульнёвага поля). Калі гулец правільна вызначыць месца гука на кожным малюнку, ён пройдзе ад малюнка да малюнка і вернецца да пачатку руху(рухацца трэба па гадзіннікавай стрэлцы). Выйграе той, хто вяртаецца на заходзячыя пазіцыі.

“Падобнае – не падобнае”                               Мэта: развіццё ў дзяцей моўнай актыўнасці, хуткасці мыслення.

Ход. Гульні.З кожных чатырох названых дарослым слоў дзіця павінна выбраць слова, якое па гукавому саставу не падобнае на 3 астатнія.:

Мак-бак-так-банан

Сом-ком-індык-дом

Лімон-вагон-кот-бутон

Мак-бак-венік-рак

Савок-гном-вянок-каток

Пятка-ватка-лімон-кадка

Каток-дом-маток-паток

«Як ты даведаўся»

Мэта. Фарміравацце паняцце доказу пры складанні апавядання, выбіраючы патрэбныя прыкметы..

Ход гульні. Перад дзецьмі знаходзяцця маюнкі, або прадметы, якія ім неабходна апісаць. Дзіця выбірае любы прадмет і называе яго. Вядучы пытае: “Як ты даведаўся, што гэта…?”. Гулец павінен апісаць прадмет, выбіраючы толькі важныя для гэтага прадмета прыкметы, які адрознівае яго ад іншых. За кожную правільную прыкмету дзіця атрымлівае фішку. Выйграе той, хто набярэ больш фішак.

«Што даужэй, што танчэй?»

Мэты: развіццё ўвагі; фарміраванне навыка параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіццё мовы, успрымання.

Ход гульні. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.

«Параўнай»

Мэты: выхоўванне ўвагі; развіццё ўмення параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіццё мовы, успрымання.

Ход гульні.Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

«Хованкі»

Мэта: фарміраванне ўмення разумець і правільна выкарыстоўваць у мове прыназоўнікаў з прасторавым значэннем (у, на, каля, перад,пад).

Ход гульні. У гасцях у дзяцей Мішка і Мышка. Звяркі сталі гуляць у хованкі. Мішка водзіць, а Мышка хаваецца. Дзеці заплюшчваюць вочы. Мышка схавалася. Дзеці расплюшчваюць вочы. Мішка шукае.: “Дзе ж Мышка. Напэўна яна за машынай? Не. Дзе ж яна , дзеці.?” Дзеці самі дагадваюцца, прагаворваючы розныя варыянты, выкарыстоўваючы прыназоўнікі з прасторавым значэннем. І.г.д.

«Разгадай рэбус»

 Мэта: развівіццё ўмення выдзяляць першы склад з слова, складваць словы са складоў.                                                                 Ход гульні: Дзецям даюцца карткі на якіх намаляваны па два малюнкі. На малюнках схавалася слова. Яго трэба саставіць, выдзяляючы з кожнага слова  першы слог. Напрыклад: рамонак, самалёт-раса. Выйграе той, хто саставіць больш слоў.

Картачкі:

Галубиы, ракі - гара

Бутэлька, рабіна - бура

Мячы, тапкі - мята

Сухариы шары - суша

Ромонак, тазы - рота

Тэлефон, маліна - тэма

Вагон, рабіна - Вара

Карандаш, банка - кабан

Банан, балка - баба

Калабок, марка - камар

Лісічкі, самалет - ліса

Шурка, ракета - Шура

“Назаві тры прадметы”

Мэта: фарміраванне ўмення класіфіцыраваць прадметы.

Гульнёвае правіла. Назваць тры прадметы адным агульным словам. Хто памыляецца, плаціць фант.

 Ход гульні. Дзеці, кажа выхавальнік, мы ўжо гулялі ў розныя гульні, дзе патрэбна было падабраць патрэбнае слова. Зараз мы пагуляем у падобную гульню, але будзем падбіраць не адну, а тры словы. Я назаву адно слова, напрыклад, мэбля, а той, каму я кіну мяч, назаве тры словы, якія можна назваць адным словам мэбля?

«Фатограф»

Мэта: развіваць уменне складваць апісальнае апавяданне з апорай на фрагменты дадзенага малюнка.

Ход гульні. Педагог просіць разглядзець вялікі малюнак, а таксама маленькія прадметныя малюнкі побач з ёй. “Фатограф “ зрабіў многа здымкаў  аднаго ліста. Вось гэта агульны малюнак, а гэта часткі таго самага малюнка. Пакажыце, дзе знаходзяцца фрагменты на агульным малюнку. Раскажыце пра што гэты малюнак. Не забудзьце апісаць тыя фрагменты, якія фатограф зняў асобна, значыць яны вельмі важныя.

«Эстафета»

Мэта: Актывізацыя дзеяслоўнага слоўніка.

 Ход гульні. Гульцы стаяць па крузе. У вядучага палачка-эстафета. Ён вымаўляе якое- небудзь слова і перадае эстафету побач стаячаму дзіцяці. Той павінен падабраць падыходзячае слова –дзеянне і хутка перадаць палачку далей. Калі эстафета даходзіць да вядучага, ён задае новае слова. Калі нехта не можа адказаць. То яму даецца штрафное ачко. Выйграе той,хто меньш за ўсіх набраў штрафных балаў.

Напрыклад: сабака – брэша, кусаецца,бяжыць, старожыць, скуголіць,вые…, котка – мурлыкае, ахоціцца, гуляе, дремле, мяукае, драпае.

“Скажы інакш”

 Мэта: фарміраванне паняцця слова-сіноніма, блізкага па значэнні.

 Ход гульні. Выхавальнік кажа, што ў гэтай гульні дзеці павінны ўспомніць слова, падобнае па сэнсе на тое, якое яна назаве.

“Вялікі”- прапануе педагог. Дзеці называюць словы: буйны, вялізарны, гіганцкі.

“Прыгожы”- харошы, цудоўны.

 «Мокры» - сыры, вільготны і г.д.

«Скажы фразу»

 Мэта: замацаванне ўмення ўтвараць сказы са слоў.

 Ход гульні. Прапанаваць дзецям прыдумаць сказы, выкарыстоўваючы апорныя словы

вясёлы сабачка                       поўны кошык                                                            

спелая ягада                               вяселая песня

калючы куст                             лясное возера

«Дадай слова»

Мэта: фарміраванне паняцця аб распаўсюджаных сказах.

 Ход гульні. Педагог: “Зараз я буду называць сказ, а вы будзеце дадаваць у яго словы”. Напрыклад: “Мама шые сукенку”, а вы павінны сказаць да прыкладу: “Мама шые шаўковую  (летнюю, яркую, блакітную, святочную і г.д.) сукенку”. Калі мы дададзім гэтае слова, то як зменіцца наш сказ? А зараз я скажу па другому: “Мама шые сукенку”, а вы адкажыце ў сказе на пытанне: якую?Калі мы дададзім гэтыя словы, то як зменіцца выраз?”

 Сказы да гульні:

Дзяўчынка корміць сабаку.

Пілот кіруе самалётам.

 Хлопчык п’е сок.

«Параўнай»

Мэты: выхоўванне ўвагі; развіццё ўмення параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіццё мовы, успрымання.

Ход гульні.Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

«Назаві тры прадметы»

Мэта: фарміраванне паняцця класіфікацыі прадметаў.

Гульнёвае правіла. Назваць тры прадметы адным агульным словам. Хто памыляецца- плаціць фант.

Ход гульні. Дзеці. Зараз мы пагуляем у гульню, дзе будзем падбіраць не адно, а некалькі слоў, на сёння-тры. Я называю слова, а той, каму я кіну мяч, павінен мне назваць аж тры словы, якім можна назваць адным маім словам. Напрыклад, я кажу слова мэбля. А той, хто ловіць мяч адказва-стол, крэсла, ложак. І г.д.

“Са складоў- сказ”

Мэта: фарміраванне  ўмення выдзяляць першы склад са слова, састаўляць па першых складах слова, а з іх-сказы.

 Ход гульні: дзіцяці даецца картачка- рэбус, на якой зашыфраваны цэлы сказ. Кожнае слова ў дадзеным сказе размешчана на асобной лінейцы. Дзіця выдзяляе першыя склады кожнага малюнка, якія адносяцца да аднаго слова,  складваюцца склады ў слова і запамінае яго. Затым на наступным радку аналізуе наступную групу малюнкаў. Складае другое слова  і запамінае яго і так далей.  Пасля называе кожнае слова, ствараючы сказ.

«Што зманілася?»

Мэты: выхоўванне ўвагі, кемлівасці; развіваццё памяці, мовы; актывізацыя слоўнікавага запасу.

Ход гульні.На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

«Адгадай, чыя цацка?»

Мэта: фарміраванне ўмення ўтвараць прыналежныя прыметнікі.

Ход гульні. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.

«Чые  рэчы?»

Мэта:  фарміраванне ўмення ўтвараць прыналежныя прыметнікі.

Ход гульні.  Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі  з «цудоўнага мяшочка».  Выхавацель за кожным разам  зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава).  «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.

«Што маміна, а што татава?»

Мэта: фарміраванне ўмення утвараць прыналежныя прыметнікі.

Ход гульні.  Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.

«Хто першы пазнае?»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы.

Ход гульні. Выхавацель   апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на

«Магазін цацак»

Мэта:  актыўна распазнавацъ  но­выя словы.

Ход гульні. Выхавацель  апісвае  новую цацку.   Задача  дзяцей  —  хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна

«Пачастуем ляльку»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».

Ход гульні. Выхавацель аб'яўляе  дзецям, што лялькі Алеся і Оля  збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.

«На чым паедзеш у гасці?»

Мэта: узнаўленне слоў з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».

Ход гульні.Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выха­вацель паказвае адпаведныя малюнкі.

«Чым пачастуем гасцей?»

Мэта: узнаўленне слоў з нагляднай падказкай па тэме:  «Садавіна, агародніна».

Ход гульні.Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.

  Крыніцы: Крыніца: Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, НІА, 2019

згарнуць

Лічылкі, загадкі, заклічкі

 
 

Лічылкі

Раз, два, тры, чатыры, 
Пяць, шэсць, сем, восем, 
Выйшла баба з доўгім носам, 
А за бабай сівы дзед, 
Колькі дзеду таму лет? 

Раз, два - рукава, 
Тры, чатыры - нос ў чарніле, 
Пяць, шэсць - кашу есць, 
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць 
Мішу просім. 

Раз, два - кружава, 
Тры, чатыры - пачапілі, 
Пяць, шэсць - кашу есць, 
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць - грошы весіць. 
Грош згубілі, два знайшлі 
У карчму усе пайшлі: 
Чай п'юць, кружкі б'юць, 
На стол грошыкі кладуць. 

Раз, два - булдава, 
Тры, чатыры - пачапілі, 
Пяць, шэсць - недзе сесць, 
Сем, восем - сена косім, 
Дзевяць, дзесяць - сена весіць. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Кошку грамаце вучылі: 
Не чытаць, пе пісаць, 
А за мышкамі скакаць. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Мяне грамаце вучылі: 
Не чытаць, не пісаць, 
Толькі ў гюплясы скакаць. 
Я скакала, я скакала, 
Сабе ножку я зламала. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Мы стаялі на кварціры, 
Чай пілі, кружкі білі, 
Па капейцы заплацілі. 
Адам, Сцяпан, падай стакан! 
Падай лімон - убірайся вон! 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў зайчык пагуляць, 
А за зайцам - шэры воўк, 
Воўк у зайцах знае толк. 


Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў зайчык пагуляць. 
А за зайчыкам луна, 
Просіць выйсці калдуна. 

Раз, два, тры, чатыры, 
Пяць, шэсць, сем, восем, 
Мы цябе,стукач, папросім. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Выйшаў месяц пагуляць, 
А за месяцам луна 
Аставайся ты адна. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Выплыў белы месяц, 
А за месяцам луна, 
Хлопчык дзеўчыны слуга. 
- Ты, слуга, падай карэту, 
А я сяду і паеду. 
Ты, слуга, падай лімон, 
А я свісну, а ты - вон! 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Выплывае белы месяц, 
А за месяцам луна, 
Выйшла дзевіца-слуга. 
- Ты, слуга, падай карэту, 
А я сяду і паеду, 
Ты, слуга, падай мятлу, 
А я хату падмяту. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, 
Цар вялеў мяне павесіць. 
А нядоўга я вісеў: 
Вецер дунуў - я зляцеў. 

Ляцеў лебедзь, 
Лічыў дзесяць, 
Цар хацеў мяне павесіць, 
А царыца не дала 
І павесіла цара. 
Цар вісеў, вісеў, вісеў 
І ў памыйку уляцеў, 
Усю памыйку аблізаў 
І спасіба не сказаў. 

Сем семярэй 
І сямёра свіней. 
Свінка і свінчын брат 
І сямёра парасят. 
Бег сабачка цераз мост, 
Чатыры лапы, пяты - хвост. 

Я сядзеў, чытаў газету, 
Нехта выпусціў ракету. 
Раз, два,тры 
Гэта, верна, будзеш ты. 

Сядзіць немец на паліцы, 
Лічыць дзеці на вуліцы: 
- Айн, цвай, драй, Міша, вылятай. 

Сядзіць зайчык на прыпечку, 
Лічыць дзеці па-нямецку: 
- Сцяпан, Лявон, 
Выйдзі з хаты вон! 

Первенчыкі, 
Другенчыкі, 
Кругі, 
Другі Вон! 

Дружэньчыкі, 
Бярвеньчыкі. 
Я шышаў, 
А ты выйшаў. 
Ехаў мужык па дарозе, 
Зламаў кола на парозе. 
Колькі патрэбна гваздзей, 
Кажы хутчэй! 

Ехаў мужык па дарозе, 
Зламалася калясо ў возе. 
Колькі трэба спіц, 
Каб калясо пачыніць? 

Едзе брычка, званок звоне, 
Выйшла пані лічыць коні: 
- Раз, два, тры, 
Выйдзі, малы, ты. 

Стаяла машына 
Каля канторы, 
Нумар дзевяты 
Выйдзі, пузаты. 

Ані-бані, што пад вамі, 
Пад жалезнымі стаўбамі? 
Унчык-бунчык, сам гарбунчык, 
Серабраны крэст. 

Ані-бані, што пад намі, 
Пад жалезнымі стаўпамі? 
Сіта, пліта, квас, 
Адыйдзі, дурань, ад нас. 

Ані, Вані, 
Што пад вамі, 
Пад жалезнымі стаўбамі? 
Цып, бразь, 
Выйдзі, князь. 

Нітачка, голачка, 
Сіня сцяколачка, 
Рыба карась, 
А ты убірайсь! 

Нітачка, іголачка, 
Ці-ці-ці, 
Уляці. 

Стакан, лімон, 
Выйдзі вон! 
Стакан вады, 
Выйдзі ты! 

Бегла курка па таку, 
Па зялёным табаку, 
Ела сахар і мядок, 
Адчапіся, каралёк. 

Ходзе бусел па балоту, 
Заве чарцей на работу 
Дзевяць! 

Хадзіў буська па балоту, 
Ён шукаў сабе работу. 
Шукаў, шукаў, не знайшоў 
І заплакаў дый пайшоў. 

Пайшла курка у аптэку, 
Закрычала: "Кукарэку! 
Дайце пудіры і духоў 
На падманку петухоў". 

Ехала жаба на драбіпе 
І зляцела прама ў свінні. 
- Ой, не ешце мяне, свінні, 
Бо я ваша гаспадыня. 

Ішла кошка па раялі, 
Наступіла на педалі 
І запела: -До, рэ, мі, 
Фа,соль,ля,сі, 
Што украла - прынясі. 
- Я украла каўбасу, 
Заўтра рана прынясу. 

Ішла кукушка міма сеці, 
А за ёй пішчалі дзеці. 
Кук-мак, кук-мак, 
Выбірай адзін кулак. 
Ку-ку, ку-ку, 
Прынімай адну руку. 


Кацілася торба 
З высокага горба. 
А ў той торбе 
Хлеб, пшаніца. 
З кім жадаеш 
Ты дзяліцца? 

Кацілася торба 
З высокага горба, 
У гэтай торбе 
Хлеб і рыс, 
З кім ты хочаш, 
З тым дзялісь. 

Цынцы-брынцы, балалайка, 
Цынцы-брынцы, паіграй-ка. 
Цынцы-брынцы, не хачу, 
Цынцы-брынцы, спаць хачу. 
Цынцы-брынцы, хто стучыць? 
Цынцы-брынцы, дзевачка. 
Цынцы-брынцы, як завуць? 
Цынцы-брынцы, Евачка. 


Аты-баты, шлі салдаты, 
Аты-баты, на базар, 
Аты-баты, што купілі? 
Аты-баты, самавар. 
Аты-баты, колькі стоіць? 
Аты-баты,тры рубля. 
Аты-баты, хто выходзіць? 
Аты-баты, гэта я. 

Тапор,тапор, 
Сядзі, як вор, 
Піла, піла, 
Ляці, як страла. 

Пятро,Пятро, 
Падай вядро. 
Карове піць 
Табе жмурыць. 



Ляцеў воран 
У трубу чорну. 
Дым валіць 
Табе жмурыць. 

Эні, бэні, тры капторы, 
Мы спаймалі ў лесе вора, 
Сталі думаць і гадаць, 
Як нам вора пакараць. 
Мы звязалі рукі, ногі 
І пусцілі па дароге. 
Хто ні едзе, хто ні йдзе, 
Па капеечцы кладзе. 
Нам капеечка не нада, 
Зажмурыцца вору нада. 

Дзеці, дзеці, дзетвара, 
Уцякайце са двара. 
Хто не захаваецца 
Крычыць "ура!" 

Бег зай па бару, 
Абіраў лебяду. 
Рваў,клаў у пучок, 
Выбірайся,ваўчок. 

Ехаў жаўнер із бальніцы, 
Знайшоў белы рукавіцы. 
Думаў, думаў, куды дзеці 
Лепш на ручаньку надзеці. 

Петушок, петушок, 
Залаты грабянёк! 
На саломцы спаў, 
Рана ён устаў, 
Па вадзічку пайшоў, 
Маладзічку знайшоў, 
Маладзічка дабра 
Яму штонікі дала. 
Ён і тыя не знасіў 
І другія папрасіў. 

А ты, коцік, не гуляй, 
Начовачкі прыбірай! 
Начовачкі склізкі, 
Вядзёрачкі блізкі. 
Круг абарваўся, 
А ты так астаўся. 

Тарана, тарана, 
Купіў бацька барана, 
Да не скобленага, 
Да не доенага. 
Матка даіла, 
Даёнку пабіла. 

- Заяц-месяц, 
Дзе ты быў? 
- У лесе. 
- Што рабіў? 
- Лыкі драў. 
- Куды клаў? 
- Пад калоду. 
- Выйдзі вон із карагоду! 


Беглі коні пад мастамі 
3 залатымі капытамі. 
Дзінь-бразь, 
Выйдзі, князь! 



Эна, бэна, рэсь, 
Кэнтар, мэнтар, жэсь. 
Эна,бэна, раба, 
Кэнтар, мэнтар, жаба. 

Эны-бэны, фіны, лёк, 
Сам Пятровіч бліны пёк. 
Пёк, пёк, не дапёк, 
Схапіў шапку дый уцёк. 

Раз, два, тры, чатыры, пяць 
Я іду шукаць. 
Хто перада мной стаіць, 
Той ў агне гарыць. 
Раз, два, тры 
Гэта, верна, будзеш ты. 


Анцы-цванцы, 
Трынцы-ярынцы, 
Пятым-ладым, 
Шуктым-буктым, 
Дэвір-дэкс! 

         МАЛОДШЫ УЗРОСТ            

— Заяц-месяц,
Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!

***

Ішоў кот праз сто варот,
Дайшоў да канца,
Знайшоў кацяня,
Мяў!

***

Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

***

Хадзіў буська па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
I заплакаў дый пайшоў.

СЯРЭДНІ УЗРОСТ

                 Загадкі пра лекарскія прылады
1. Дужкі за вушкі, два шкельцы на твары. Нарэшце бабуля знайшла… (акуляры) 
2. Каб нешта пачуць, трэба вушы заткнуць. (Фанендаскоп) 
3. Лекар у круглую дзірку глядзіць: «Горла ды нос трэба пані лячыць!» (Лобны рэфлектар) 
4. Руку ён зацісне і выдасць на раз, ці моцна рука яго цісне ў адказ. (Танометр) 
5. Пакладуць на тварык маску – і правалішся ты ў казку. (Наркозны апарат) 

Беларускія народныя загадкі пра зіму

Без сякеры, без кліна на рацэ мост зрабіў. 
(Мароз зрабіў лёд) 
Пятрок ля варот цяпло ўвалок, сам не бяжыць, а стаячых не любіць. 
(Мароз) 
Без рук малюе, без зубоў кусае. 
(Мароз) 
Ішоў генерал, з усіх шапкі паздымаў, а трое не даліся. 
(Мароз, хвоя, елка, ядловец) 
Ляцеў птах, на ваду - бах. Вады не скалаціў, на дно патануў. 
(Снег) 
Ляцелі белыя гусі, крылля русы, ды нельга з іх па пёрушку вырваць. 
(Снег) 
Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног. 
(Сняжынкі) 
Па калені вады, а не нап'ешся. 
(Снег) 
Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. 
(Снег) 
Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае. 
(Снег) 
Ляцеў птах, на вароты - бах, прыляцеў каптур, сагнаў адтуль. 
(Снег, дождж) 
На вадзе родзіцца, а вады баіцца. 
(Лёд) 
Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае. Хто адгадае? 
(Лядзяш) 
Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане, паху не мае, зімой вырастае. 
(Лядзяш) 
Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена. 
(Лёд у палонцы) 
Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць? 
(Год, месяцы, тыдні, дні) 
Летась кароль ехаў, а сёлета сляды значны. 
(Каляды) 
Не есць і не п'е, а ходзіць і б'е. 
(Гадзіннік) 

 Народныя забаўлянкі

ИзображениеКоцік-коцік-коцік, Изображение
Цёпленькі жывоцік. 
Кіці-кіці-кіці, 
Востранькія кіпці. 

                                       *** 

Тра-та-та, 
Тра-та-та, 
Выйшла кошка за ката, 
За катом ёй добра жыць, 
Бо не трэба тапкі шыць. 
Мякенькія лапкі – 
І не трэба тапкі! 
                                                                   *** 
Пайшоў каток у лясок, 
прынёс каток паясок. 
Пайшоў каток на ганачак, 
прынёс нам абараначак. 
Пайшоў каток на рыначак, 
прынёс каток разыначак. 
Пайшоў каток на таржок, 
прынёс каток піражок. 
Пайшоў каток на вулку, 
прынёс нам хлеба булку 
                                                           *** 
Кую-кую ножку, 
паеду ў дарожку, 
куплю чаравічкі, 
малы, невялічкі, 
кую, кую другую, 
паеду ў даўгую. 
Дарожка –даўгая, 
а ножка – малая. 
                                                            *** 
Сарока-варонаИзображение 
кашу варыла, 
дзетак карміла, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
а гэтаму – не дала. 
Ты самы малы, 
вады не насіў, 
дроў не калоў, 
круп не малоў. 
Бяжы да крыніцы, 
прынясі вадзіцы, 
усім нам напіцца – 
тады дам табе кашы. 
Тут пень, тут калода, 
тут мох, тут балота, 
а тутака крыніца – сцюдзёна вадзіца 
пацякла-пацякла-пацякла! 
                                                             *** 
Ладу-ладу-ладкі, 
Пабіліся бабкі 
За камок цеста 
Пасярод места, 
За скарыначку 
Сярод рыначку. 
А вы, бабачкі, 
Вы не біцеся, 
Вы купіце піражок, 
Памірыцеся! 
                                                                  *** 
Ладкі ладком, 
Піражкі з мядком, 
Кашка з алеем, 
Есці не ўмеем. 

Забаўлянкі

Гоп, гоп, гоп… 
Еду я на коніку. 
Скок, скок, скок… 
Еду я да доміка. 
Гоп, гоп, гоп… 
А ў доміку госці. 
Скок, скок, скок, 
Паны ды ягамосці. 

Кую, кую ножку - 
Паедзем у дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры, 
Дарожка крывая, 
Кабылка храмая, 
А ножка малая. 

Кую, кую пятку, 
Я паеду к татку. 
А ў нашага татка 
Ды на гары хатка. 
І садок, і мядок, 
І цыбулькі градка. 

Кую, кую ножку, 
Паеду ў дарожку, 
Дарожка крывая, 
Кабылка сляпая. 
Еду, еду, еду, 
Ніяк не даеду. 
Прыпрагу сароку, 
Паеду далёка, 
У новай кашулі, 
Да свайго дзядулі. 
Дзед дасць піражочак 
І сыра кусочак. 

Шла каза рагатая, 
Парола дзіця пузатае, 
Шоў следам ваўчок, 
Шчыпнуў за бачок. 

Картатэка фізкультхвілінак

для дзяцей сярэдняга ўзросту

Сад. Садавіна

         Карагод гульня “Грушка”

                  Мы пасадзім грушку

                  Усе, усе.

                  Няхай наша грушка

                  Расце, расце.

                  Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні!

                  Распусціся, грушка,

                  Вось такой шырыні!

         Дзеці ідуць у карагодзе вакол “грушкі”, спяваюць песенку рухамі паказваюць тое, пра што ў ей гаворыцца.

 

Агарод. Агародніна

                   Рухомая гульня “Рэпка”

                   На агародзе ў бабулі

                   Многа морквы і цыбулі,

                   Памідораў, агуркоў,

                   Часныку і буракоў.

                   Я на градку пабягу

                   І бабулі памагу:

                   Моркву з рэпай прапалю,

                   Апасля гуркі палью.

         Па сігналу дзіця(“рэпка”) абягае арыенцір, вяртаецца. Да “рэпкі” далучаецца наступнае дзіця, і яны разам бягуць па таму ж шляху. Так, да “рэпкі” далучаецца ўсе больш і больш удзельнікаў гульні пакуль застанецца ніводнага чалавека, які б стаяў у чарзе.

                  Ад стараннай працы выраслі на градцы:

                   Вось такія буракі! (падняць рукі ўверх)

                   Вось такія агуркі! (развесці іх у бакі)

                   А капусты качаны - вось такой велічыны!

                  (выцягнуць рукі ўперад)

Восень

                   Фізкульхвілінка. «Лісцікі.»

Мы лісцікі восеньскія на галінках сядзім. (прыселі на кукішкі)

Дзьмухнуў вецер – паляцелі (пабеглі па крузе)

Мы ляцелі, мы ляцелі, і на зямлю ціха селі (прыселі)

Вецер зноў набег і лісточкі ўсе падняў (сталі)

Закружыліся, паляцелі. (пакруціліся, пабеглі)

І на зямлю зноў селі. (прыселі)

 

Праца дарослых

 

                   1. Хмарка ў небе праплывае,

                   2. Самалет над ей гудзе.

                   3. Дожджык поле палівае.

                   4. Залацісты дождж ідзе.

1- дзеці падымаюць рукі ўгору і калышуць імі то управа то ўлева.

2 – трымаюць сагнутыя рукіперад грудзямі і “заводзяць рухавік” самалета.

3 – прысядаюць і стукаюць пальцамі па падлозе, імітуючы дождж.

4 – выцягваючы рукі ў перад і трасуць кісцямі, імітуючы кроплі дажджу.

Дрэвы. Грыбы. Лес

А ў лесе растуць чарніцы,

Суніцы і брусніцы.

Каб ягадку сарваць

Неабходна прысядаць.            Глыбокіяпрысяданні.

Нагуляліся мы ў лесе,             Хадзьба на месцы; у карзінцы -- малюнкі

Карзіны ягадак нясём.            лясныхягад.

Ясь грыбы ідзе шукаць.

Там, дзе грыб трапляецца,

Нізка нагінаецца.

А грыбоў у лесе многа

Пасля дожджыку грыбнога.

Назбіраўіх – не падняць.

 

Вецер

Пацягнуцца рукамі і ўсім целам угару (дрэва), нахіліцца ўправа, улева. Прысесці (сабраць лісце), хутка ўстаць, рукі ўгару (падкінуць лісце), нахіліцца целам наперад (прамыя рукі адвесці назад), падзьмуць. Паскакаць. Раскінуўшы рукі ўбакі, пакружыцца. Сесці на падлогу, глыбокі ўдых-выдах (стаміўся).

 

Вецер дрэва пагайдаў,

Лісце ў неба падкідаў,

Дзьмуў на хмары ды аблокі,

Па траве пусціўся ў скокі!

Ён віхурай закруціўся,

Ды спыніўся, бо стаміўся!

Гэй, лежабокі, хутчэй прачніцеся! (дзці ўстаюць)

І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца)

 

Адзенне

                    Рухомая гульня «Капялюш».

         Дзеці становяцца ў круг. У аднаго з іх у руках капялюш. Пад час чытання верша ён перадае капялюш свайму суседу.

                   Лешп не латай, лепш не руш

                   Мой дзіравы капялюш.

                   Падабаецца — надзень,

                   Але толькі на адзін дзень.

                   Раз надзень, два надзень,

                   Куды хочаш, туды дзень... 

         Выхавальнік    чытае тэкст, а дзеці перадаюць капялюш па крузе. Капялюш затрымліваецца ў аднаго з дзяцей, калі верш дачытаны да канца. Гэта — новы гаспадар капелюша. Ён выходзіць   на сярэдэіну круга, робіць некалькі танцавальных крокаў і падкідвае капялюш угору, астатнія дзеці ловяць яго. Затым гульня пачыаецца спачатку.

Абутак

         Раз, два, тры, чатыры, пяць –

         Тупаем нагамі.

         Раз, два, тры, чатыры, пяць –

         Пляскаем рукамі.

         Раз, два, тры, чатыры, пяць –

         Будзем нахіляцца.

         Раз, два, тры, чатыры, пяць –

         Сядзем зноў займацца.

 

Цацкі.  

                   1. Б’юць яго рукамі,

                   2. Б’юць яго нагамі.

                   3. Ен не скардзіцца не плача,

                   4. Моўчкі лётае і скача.

1 – дзеці паказваюць, як яны б’ юць рукамі мяч. 2- паказваюць, як б’юць па мячу нагамі. 3-4 – скачуць на абедзвюх нага, быццам мячыкі                               

Нядзеля бяспекі

                          “Святлафор”

         На зялены свет – крочым, на жоўты – пляскаем у далоні, на чырвоны – стаім.

Посуд.  

                            Рухомая гульня «Гарлачык».

         Дзеці ўтвараюць круг, садзяцца накукішкі.Усярэдзіне круга — хто-небудзь з дзяцей. Гэта «гарлачык». Па крузе ходзіць «пакупнік», спыняецца каля каго-небудзь і пытае:

  • Колькі каштуе гарлачык? («Прадавец» даелюбыадказ.)
  • За гарлачык гэтыдам зусім крышку: каб ніколі не хварэць — ман­най кашы лыжку.

         Пасля гэтых слоў  «гарлачык» бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік у другім. Хто першы дабяжыць да месца, ад куль яны беглі, той “пакупнік”

 

Наша цела        

Мы зарадку пачынаем, (хадзьба)

Быць здаровымі жадаем!

Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)

У іх прага да навукі!

Ногі трэба нам размяць- (падскокі)

Раз, два, тры, чатыры, пяць!

Зараз плечы распрацуем. (падыманне і апусканне плячэй)

Мы без працы не сумуем!

Трэба шыю нам размяць, (павароты галавы)

Каб усім плена працаваць!

Паўтарайце за мной і паказвайце тое, аб чым будзем гаварыць.

Галовачка – сонейка ( гладзяць галаву)

Лобік – бобік (набычваюцца)

Носі– абрыкосік (заплюшчваюць вочы і дакранаюцца пальцам да носа)

Шчочкі – камячкі (мнуць пальцамі шчокі)

Губкі – галубкі ( выцягваюць губы у дудачку)

Зубочкі – дубочкі (стукаюць ціхенька зубамі)

Бародка – малодка (глядзяць падбародак)

Вочкі – кветачкі (заплюшчваюць і адкрываюць вочы)

Вушкі – падслушкі ( труць вушы пальцамі)

Шыечка – індзеечка (выцягваюць шыю)

Плечыкі – чалавечыкі (паднімаюць і апускаюць плечы)

Ручкі – хватучкі ( імітуюць хватальныя рухі)

Пальчыкі хлопчыкі (шавеляць пальцамі рук)

Грудачка – дудачка (грудзі колам)

Пузік – гарбузік (выстаўляюць – жывот)

Спінка –трасцінка (выпрамляюць спіну)

Каленкі – паленкі( сгібаюць ногі у каленцах)

Ножкі – басаножкі (тапочуць нагамі)

         Вось з чаго складаецца наша цела.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць – Я не маю часу спаць

Ведаю спачатку – зраблю я зарадку.

Першае заданне – гэта прысяданне…

То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.

А пасля прыгожа

Засцілаю ложак.

Раз, два, тры, чатыры, пяць…

Чышчу зубы, мыю вушы,

Пяць хвілін стаю пад душам.

Дожджык хвошча па спіне.

Дожджык слухае мяне.

Зіма

         Скок ды скок па сняжку,

         Па сцяжынцы, па лужку (скачкі на месцы)

         Пад асінкай зайкі след:

         Тут у зайкі  быў абед (прысесці)

         Ён кары ў смак пагрыз (паказаць),

         Пагуляў (бег на месцы),

         Паспаў (прысесці, галава на складзеных далонях, вочкі закрыць)

         Зірк-зірк – ліс!(глядзець па баках, прыклаўшыд алонь над вачамі)

         Падхапіўся, скок убок.

         Затаіўся і маўчок (скачок убок)        

Што за цуд? –

Ляціць зімой

Матылькоў бялюткі рой. (кружыцца на месцы ў адзін бок, затым – у другі, памахваючы рукамі)

А ў дварах –

Дзіцячы смех:

Ападае ж ціха снег! (паступова апускаюць рукі і прысядваюць)

*****************

Скачуць дзеці

Шум і смех.

У камы качаюць снег,

Із вясёлаю ўсмешкай

Б’юць адзін другога снежкай (рухі па зместу)

Cёння першы дзень зiмы.

I сняжынкi ловiм мы.

А  сняжынкi – жаратаўнiцы:

На руках адна вадзiца. (імітацыя па тэксту)

 

Сонца шчыра ўсміхнулася (Кругавы рух рукамі )

Мы падняліся, апрануліся, (Устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі, (Рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль трапляць мы будзем.( Імітаваць стрэльбу)

Ні хвілінкі не марудзім! ( Бег на месцы)

Што за цуд ляціць зімою –

Матылькоў бялюткі рой.

А ў дварах дзіцячы смех,

Падае ціхутка снег!

Скачуць дзеці. Шум і смех.

У камы качаюць снег.

І з вясёлаю ўсмешкай

Б’юць адзін другога снежкай.

Кружымся як сняжынкі.

Гуляем у снежкі.

Ідзём па глыбокім снезе.

Пераступаем цераз сумёты.

Расчышчаем дарожкі ад снегу.

Грэемся на марозе.

Расціраем замёрзлыя рукі.

Катаемся на лыжах.

Гуляем у хакей.

 

Птушкі

Мы гуляем у стайку.                                       Дзеці становяцца ў кружок.

Стайка – падлятай-ка!                                    Бегаюць па крузе.

Паляцелі птушачкі,                                         Машуць рукамі.

Птушачкі – пяюшачкі.

Птушачкі лятаюць,                                         Кружацца.

Песенкі спяваюць.

Селі птушкі на дарожку,                               Прысядаюць.

Паклявалі хлеба крошку.

Клю-клю-клю – паклюём,                            Стукаюць пальцамі па падлозе.

І далей лятаць пачнем

Скок, скок, скок, скок (скачкі на месцы)

Верабейка пад  кусток.

У глухі хмызняк забіўся –

Пэўна дома правініўся. (прысесці, прыгнуць галаву)

 

Каля шпакоўні-хаткі

Лятаюцьптушаняткі(бег на месцы)

Адно, два, тры, чатыры,

ляцяць, рыхтуюцца ў вырай.(узмахі рукамі)

 

На двары халаднавата.

Птушкам я будую хату. (пастукванне кулаком па далоні)

Прылятайце , дружбакі –

Галасістыя шпакі. (узмахі рукамі)

 

Люты на каляндары.

Мерзнуць птушкі на двары.

А вароны і сарокі

Аж пусціліся ў скокі.

Голле вольхі

Аж трасецца.

Скачуць, скачуць

Каб сагрэцца.  (правай рукой дакрануцца да левага пляча, левай-да правага пляча. Паўтарыць некалькі разоў. Скачуць на месцы)

 

Сінічка

Скача жвавая сінічка,                             

Ёй на месцы не сядзіцца.

Скок – паскок, скок – паскок,

Закружыла, як ваўчок.

Вось прысела на хвілінку,

Дзюбкай чысціла грудзінку.

Са сцяжынкі на пляцень

Ці – ры – ры, цень – цень – цень.

 Птушачка

Птушка крыллейкі злажыла,

Птушка крыллейкі раскрыла,

Птушка пер’ечкі памыла.

Птушка дзюбкай павяла,

Птушка зернейкі знайшла.

Птушка зернейкаў паела,

І ціхутка паляцела.

Сям’я

Раз, два, тры, чатыры

(пляскаем у далоні)

Хто жыве ў нас у кватэры

(крочым разам)

Раз, два, тры, чатыры, пяць

(скачкі на месцы)

Усіх магу я палічыць

(крочым на месцы)

Тата, мама, брат, сястра

(пляскаем у далоні)

Тузік, два ката

(нахілы ўлева, управа)

Хамячок, свярчок і я –

(павароты ўлева, управа)

Вось і ўся мая сям’я.

(пляскаем у далоні)

 

Адзін, два, тры! (Пляскаем у далонькі)

Хто жыве ў кватэры, хутка раскажы. (Топаем на месцы)

Адзін, два, тры! (Пляскаем у далонькі)

Мама, тата, я і два мае браты! ( Топаем на месцы)

 

Канікулы

Па сцяжынцы, па дарожцы

Скачам мы на правай ножцы.

І па гэтай жа дарожцы

Скачам мы на левай ножцы.

Па сцяжынцы пабяжым

І на палянку прыбяжым.

На палянцы, на палянцы

Мы папрыгаем, як зайцы.

Стоп! Мы трошкі адпачнём

І дамоў пяшком ідзём.

 

Раз-два,раз- два!

Не схіляйся, галава!

Раз, два, тры, чатыры,

Смела, весела і шчыра!

Хто адважны, той здаровы.

Хто за мною? Хточарговы? (рухі рукамі па тэксту)

А качаня - кра,кра (памахаць рукамі) і кацяня – мяў, мяў(прысесці)

Паміж сабою як радня ( устаць, абняцца ў парах)

Усюды разам, удваіх,

не разальеш вадою іх ( у пары, трымаючыся за рукі, выконваюць аднолькавыя дзеянні, напрыклад, падскокі, прысяданні і др.)

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаемнагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

будзем разам танцаваць –

вось так, вось так.

Лялька Каця весяліцца

і як пчолка, кружыцца –

вось так, вось так.

А мядзведзік касалапы

 

вось так, вось так.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

ой, як весела скакаць -

вось так, вось так.

Вясна

Я ручай, ручаек,

Я з крыніцы пацек.

Як праз поле пабег,

Бачыў многа пацех.(бегчы, узяўшыся за рукі)

 

заглянула сонца ў хатку,

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Робім мы ўсе зарадку,

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Трэба нам прысесці, устаць,

Рукамі сонейка дастаць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

І на месцы паскакаць.

На насок, затым на пятку –

Робім мы ўсе зарадку.

Дзікія жывёлы.

Бегаў заяц па балоту,

Ён шукаў сабе работу:

Лыка драў, драў,

Лапаточківязаў,

Ён работы не знайшоў, Сабраўся і на кірмаш пайшоў.

Заяц запрашае дзяцей пагуляць. (імітацыя рухаў па тэксту)

 

Зайчык вушкі натапырыў.

Ідзе з лесу воўк, воўк,

Ён зубамі шчоўк, шчоўк.

Мы схаваліся ў кусты:

Зайка, я, і ты, і ты. 

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай! (імітацыя рухаў па тэксту)

 

На паляне ў бары карагодзілі звяры:

Туп-валюх – ішлі мядзведзі ,

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа-многа касавокіх

Беглі хуценька ў прыскокі.

А нязграбныя ваўкі

адхіляліся ў бакі.(імітаваць рух кожнага звярка).

На палянцы зайка шэры...

1.  На палянцы зайка шэры                               

2. То направа -

3. Гоп-гог-гоп.

4. Тоналева —                                                  

5. Гоп-гоп-гоп.                                                   

6. А за ім услед цяцера                                      

7. Крыльцам левым —

8. Лоп-лоп-лоп.                                                  

9. Крыльцам правым -                                     

10. Лоп-лоп-лоп.

11. Гэтак шчыра па парадку                             

12. Пачынгем фіззарадку.                                

         1—2 — дзеці крочаць на месцы. 3 — паварочваюцца ў правы бокі падскокваюць 3 разы. 4—3 — тое самае ў левы бок 6—7 — крочаць на месцы. 8 — махаюць левай рукой 3 разы. 9— 10 — тое самае правай рукой. 11—12 — нахіляюцца то ўлева, то ўправа.

Сонейка стамілася,

За лес закацілася,

Спачываць прылегла ціха

Побач з шэраю зайчыхай.(Седзячы на месцы, павольна апусціць галаву на стол  на складзеныя рукі і заплюшчыць вочы).

Бегаў зайчык па расе,

Вымак зайчык у расе,

А цяпер на пень прысеў.

Галасочкам тоненькім

Просіць зайчык сонейка:

  •  

Бо азяб я да вушэй,

Адубелі нібы ў жабкі, мае мокрынькія лапкі.

Сонейка над лесам свеціць,

І прыціх халодны вецер.

Заспявалі птушкі хорам,

І прапала ў зайкі гора. (імтацыя па тэксту)

У куце сядзіць мядзведзь

Хустку вышывае, а лісічка – невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі, маслам палівае,

Мышанятка жвава, хутка

Катку памагае. (імітацыя па тэксту)

Зайчыкава зарадка.

Выйшаў зайчык на зарадку,

Падымае ўверх лапку.

Раз, два, тры –

Робім так як мы, сябры.

Скок улева, скок управа –

Не канчаецца забава.

Зайчык вельмі-вельмі рад –

Скок уперад, скок назад.

Транспарт

Цягнік-працаўнік

Стаяць не прывык...

Удалечбяжыць,

Шыпіць, гудзіць.(імітуюцьгукібегучы па групе, узяўшысяадзін за аднаго)

Рукі ў бакі - у палёт

Адпраўляем самалёт,

Правае крыло наперад,

Левае крыло наперад.

Раз, два, тры, чатыры —

Паляцеў наш самалёт. (Стойка ногі паасобку, рукі ў бакі, паварот направа; Паварот налева.)

 

Насякомыя

Цераз плот, цераз плот

Жук ляціць у гарод (бег на месцы, узмахі рукамі)

І гудзе, як самалет. (гудзяць)

Ну і жук! Ну і гук! (прысесці)

 

Палячу я пчолкай на лугі, палеткі (памахацьрукамі, як крыламі)

Назбіраю маме меду з кожнайкветкі (скласцідалоні і паказацьзбор меду)

Восьпрыйшлімузыкічарадойвялікай( ідуць на месцы).

Граў наскрыпачцыкамар,

На дудачцы – чмель-дудар.

Муха на цымбалах струны калыхала.

Авадзень на леры выцінаў без меры,

А чырвоны конік жарыў у гармонік. (імітуюць ігру на інструментах, прытопваючы)

 

Божая кароўка,

Паляцi на неба,

Там твае дзетачкi,

Ядуць цукерачкi.

Cама паясi -

I нам прынясi!

 

Кветкі

Дзьмухаўцы, як парашуты,

Па-над лугам кружацца.

У іх розныя маршруты -

Дзе які апусціцца.(танец з кружэннем і прысесці ў канцы).

Кажа кветка кветцы:

“Падымі-ка свой лісток,

Выйдзі на дарожку

Ды прытопні ножкай,

Ды галоўкай паківай –

Сонца з ранку сустракай.

Злёгку нахілі сцяблінку –

Вось для кветачкі размінка.

А цяпер умыйся ты вадой,

На месцы ціхенька пастой”.

Вось якія прыгожыя кветкі.

Сядайце за сталы дзеткі!

Дамашнія жывёлы

Козачка белая па гародзе бегала (бег на месцы)

Аб’елася лебяды, нарабіла бяды (сагнуцца, узяўшыся за жывот)

Баднула бабулю (галавойу парах дакрануцца да суседа),

Патаптала цыбулю (патупаць нагамі),

Пашматала часнок,брык-скок, брык-скок (падскокі).

 

Стукат – грукат на двары,

Галасы звіняць дзятвы.

Тузік дошчачкі пілуе, кацяняты іх габлююць.

Козлік саджанцы саджае,

Гусяняты  паліваюць.

Конік  робіць планіроўку

Будзе новая пляцоўка. (імітуюць рухі адпаведна тэксту)

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

выйшаў коцік пагуляць.

А за ім браты-блізняткі,

жыць не могуць без зарадкі.

  •  

як малыя дашкольнікі,

скачуць, бегаюць, штурхаюцца

і пад стол хаваюцца.

Важна шпацыруюць,

пакуль не пачуюць:

  • Годе, коцікі, гуляць,

час вам байкі пачытаць.

 

Ягады

Каля поўнае крынічкі

Пахаваліся сунічкі,

Пад сцяблінкі і лісты

І за ельнічак густы.

Хто не вельмі ганарыцца,

Нам павінен пакланіцца.

Калі схіліцца хоць раз –

Пад лісткамі знойдзе нас.

(Імітацыя рухаў).

 

Часткі цела

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць-

Сядзем зноў займацца.

 

Гніся, мая спінка,

Лепей, чым галінка,

Раз, два, тры, чатыры!

Станьце, ножкі, шырай!

Рукі ўлева, рукі ўправа!

Ой, як хораша, цікава! 

 

Кран старанна адкрываем –

Вось так, вось так.

Свае ручкі падстаўляем-

Вось так, вось так.

Мыем ручкі з мылам, з мылам -

Вось так, вось так.

Выціраем што ёсць сілы –

Вось так, вось так.

Ах, якія ручкі чыстыя, бліскучыя!

Ах, якія ручанькі пахучыя!

 

Лета

Як толькі сонейка прачнецца,(Устаць з стула)

За справы ўміг яно бярэцца! (Кругі рукамі)

Разбудзіць сонных дзетак, (Пацерці вочкі)

Сагрэе лес, палетак,(Абняць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім хто хворы, (Зрабіць рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы.(Паціснуць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу: “Сонца, зірні  ў наша аконца! “ (Паляскаць у далоні)

 

Скакалі, весяліліся

Ды крышачку стаміліся.

Угору пацягнуліся,

Сонцу ўсміхнуліся.

Промні засвяцілі,

Ручкі апусцілі.

Загадкі.

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей. (Грак)

Тук, тук, тук!

Ад сасны і да сасны рэха нясецца.

Лечыць сасну доктар лясны.

Як ён завецца?.(Дзяцел)

Ён у лузе, ён у полі,

Зранку лётае на полі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае. (Жаўрук)

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

                                (Ластаўка)

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі.  (Бусел)

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,

З далёкай краіны вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны, ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

                                         (Бусел)

 

Тут лапоча, там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая ...(сарока)

 

Доктар Стук на дрэва ўзлез...

Ведама дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы ...(дзяцел)

З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук –

Гэта, вядома, ...(жаўрук)

Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала – з выраю, з чужых зямель

Прылятае ...(журавель).

У сасновым у лясу

Чутна сумнае “Ку-ку!”

А ці ведаеш якая

Гэта птушачка кувае?   (Зязюля)

Зноў пад дахам у гары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон (Ластаўкі)

Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.   (Верабей)

Скажы на вушка:

Якая птушка

Маленькага росту, рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня - ў душу залятае? (Салавей)

Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст.

Як завецца той артыст.   (Шпак)

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласаваца стала. (Сініца)

Чапу-ляпу, па вадзе

Птушка шэрая ідзе.

Хай там спёка, хай слота, -

Жыць не можа без балота. (Чапля)

 

 

 

 

Школа. Школьныя прылады

Не куст, а з лісточкамі,

Не кашуля, а пашыта.

Хто яе чытае,

Той розум мае. (Кніга)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца.

                                   (Аловак)

Палачка цудоўная, колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць   (Аловак)

Кніжкамі забітыя, на замкі закрытыя,

Паселі на плечы школьнай малечы.

                                      (Ранцы)

Я ўсё знаю, усіх вучу,

Але сама заўжды маўчу. (Кніга)

 

Белы зайчык па чорнаму полю скача. (Крэйда)

У двары - вялікі дом,

Нібы вулей, гулкі днём

Гул той вечарам змаўкае,

Раніцаю ажывае.

Хто наведае той дом,

Набывае веды ён. (Школа)

Мае гулкі галасок,

усіх склікае на ўрок.                           (Званок)

 

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць

Маці другая, дзяцей навучае (Школа)

 

Гэта так, ці мне здалося?

Вунь гарбуз на тонкай восі,

А на ім намаляваны

Горы, рэкі, акіяны.        (Глобус)

 

 

Кветкі

Рос белы шар, вецер дунуў і шар спугнуў.                 (Дзьмухавец)

Стаяць каля сцежкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцайкі ў іх залатыя,

Адгадайце, хто такія. (Рамонкі)

Хвалюе водарам, красою,

Але не проста ўзяць рукою.

Галава – пахучая,

Тулава – калючае. (Ружа)

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад (Лён)

З-пад снегу выйшла, расцвіла

І так, што аж зіма ўцякла (Пралеска)

 

У гаі-гаёчку

Між травы, расы –

Белыя званочкі.

Іх шануйце, дзеці,

Каб такой красы

Больш было на свеце. (Ландыш)

Сонца ім ласкі не шкадавала.

Сонечнай фарбаю пафарбавала.

Ой жа якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолы, бягуць да іх дзеткі.

Полкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.

                           (Дзмухаўцы)

 

Дзікія жывёлы

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,

Ну а летам да калод

Ходзіць красці чужы мёд.(Мядзведзь)

 

У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцяка – сляды замяла.

                                              (Ліса)

Сонца летняе пячэ

Альбо дождж маросіць –

Футра шэрае яшчэ

Ён да часу носіць.

Холадам дыхне зіма,

І ўсім на здзіўленне

Футра шэрага няма –

У белым ён адзенні. (Зайка)

Звіўся, скурчыўся клубком,

Не падымеш - колкі:

Як штыкі, тырчаць кругом

Вострыя іголкі. (Вожык)

 

Гучна – гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Ой, як спрытна, нібы мячык,

Скача з елак на дубы.

На сучках к зіме няйначай,

Сушыць ягады, грыбы.

Спелы ёй арэх трапляе –

У таемны склад хавае.

На зіму, каб мець запас,

Дбаць ёй трэба ў летні час. (Вавёрка)

 

Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія ...(зубры)

Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці – залаты.

Хто я , ці ведаеш ты? (Алень)

 

Бы ў кошачкі, галоўка.

А ў лапах сілу мае.

Па дрэвах лазіць лоўка

Драпежніца лясная.

Д ыхто яе не знае! (Рысь)

 

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе.  (Бабёр)

Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунелі.

Невідушчым маўчуном

Ён жыве век цэлы. (Крот)

Пад хвоямі, пад смолкамі

Ляжыць клубок з іголкамі  (Вожык)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны.

А прачнуўшыся хутчэй

Па мёд лезе ў вулей. (Мядзведзь)

Я прыродны дрывасек,

Сёння зноў галіну ссек.

Пойдзе ўся кара на ежу,

Ствол на часткі я парэжу,

У раку насіць іх буду-

Пабудую з іх запруду.    (Бабёр)

Каб ніхто не адабраў,

За клжную шчочку

Непрыкметна ён схаваў

Зерня па мяшочку. (Хамяк)

 

Поры года

Яблыкі даспелі.

Адспявалі жнеі. Верас зацвітае...

Калі гэта бывае?   (У верасні)

Пахне лісцем і грыбамі,

Пахне бульбаю, імхамі,

Пахне дымам, пахне потам,

Пахне полем і работай.

І, напэўна, кожны знае,

Гэта...(восенню бывае)

Белым пухам замяло

І палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа? (Зіма)

Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала.(Вясна)

 

Свойскія жывёлы

Ці то ў будні, ці то ў святы –

Носіць сво й кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

 І за грошы не купіла.   (Авечка)

Зранку лапкай ён умыты.

Шэрстка – нібы з аксаміту.

Любіць спінкай выгінацца.

Мышы – страх – яго баяцца. (Кот)

З барадою нарадзіўся –

І ніхто ў нгас не здзівіўся,

Любіць лыка драць у лесе,

А лапцей не ўмее плесці,

Нібы птушка мае пух,

А ў хляве нядобры дух. (Казёл)

Адкажы, калі ахвота:

Што за дзіўная істота

Ходзіць з віламі на лбе,

На лужку мурог скубе,

Як і дзеці, любіць жвачку?

Бачыў гэтую дзівачку? (карова)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на вёсцы работнік.  (конь)

З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

                                         (сабака)

Не яздок, а са шпорамі,

Не стораж – а ўсіх будзіць

                                          (Певень)

Ходзіць па двары, на нагах кіпцюры, белае каменне нясе.(Курыца)

У стаўку купаўся, ды сухім застаўся.

І пайшоў гарласты, у чырвоных ластах.                  (Гусак)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

                                      (Певень)

Памяркуйце, дзеці самі:

Хто ў вас дома ёсць з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць ўсё на печы? (Кот)

Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках – кіпці-драпкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе (Кот)

 

 

Гародніна

Славен край наш ёй здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласы.  (Бульба)

Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля)

Лата на лаце і шва не знайсці.                (Капуста)

Круглая, ды не гарбуз. З хвастом, ды не мыш                       (Рэпа)

Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты – вырас гладкі,

І ляжыць пад кустом

Дагары крывым хвастом (Агурок)

Адгадай, сынок, загадку,

Што за месцейка за хаткай,

Дзе ўвіхаецца бабуля,

Водзяць там гарох, цыбуля,

Кроп і морквы крагод...

Гэта месца...(Агарод)

Выспеў на градзе белы чарадзей.

Галава – на славу, да зубка – зубок –

Добрая прыправа, а завуць...(часнок)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць –

Сталі плакаць, праклінаць.(Цыбуля)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты.

Нам патрэбен на салаты

І на вінегрэты. (Бурак)

З яе цудоўныя салаты

Прыгатаваць мы вельмі рады.

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале.(Рэдзька)

 

Прадукты харчавання

У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца.

А паспеюць, дык нам свецяць белымі ілбамі.                       (Арэхі)

Белы, як снег, а салодкі, як мёд

                                                     (Цукар)

Нам патрэбна ў ядзе

Гэта беляніца.

Нарадзілася ў вадзе,

А вады баіцца. (Соль)

Вадкае, а не вада,

Белае, а не снег. (Малако)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна

І хоць бы клёпачка адна! (Яйка)

 

 

Транспарт

Хто ні ў дзень, ні ўночы

Не заплюшчвае вочы,

А ўсё ў дарогу углядаецца?

(Аўтамабіль)

Мае хобат, нібы слон.

Сам жалезны, дужы ён,

Рот зубасты разяўляе –

Хутка яму ён капае. (Экскаватар)

Бяжыць край дарогі,

За дрот трымаюць рогі. (Тралейбус)

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, арэ, жне і косіць.

                                        (Трактар)

Я ў космас уздымаюся

На хвост абапіраюся. (Ракета)

Што гэта за машына,

Што разам жне і малоціць,

А ідзе – ажно зямлю калоціць

                                    (Камбайн)

Конь не просіць сена вехаць,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі,

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)

Што за дзіўны насарог?

Дзякуючы рогу

Роў засыпаць дапамог,

Разраўняў дарогу. (Бульдозер)

Цэглу, пліты, блокі,мноства рам...

Падымае пад аблокі

На будоўлі велікан.

                       (Пад’ёмны кран)

 

 

Дрэвы

Нішто не спужала,

Нішто не ляцела,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.           (Асіна)

Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа)

Сярод лесу агонь гарыць (Каліна)

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

                                          (Жолуд)

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак. (Ёлка)

Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца – хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я ў парку, я і ў лесе. (Бяроза)

Маю галінку вы ўзялі,

У зямлю ўваткнулі, палілі –

Карэньчыкі яна пусціла

І ў рост пайшла з вялікай сілай.

Люблю расці я над вадой,

А называюся ...(вярбой)

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

 

Я засяваю дол ігліцаю.

Спрадвеку слаўлюся жывіцаю. (Сасна)

Нас ты знойдзеш на кусце,

ускрай лесу, што расце.

Мы ласункі. Лекі мы.

Рады нам усюды.

Мы людзей сярод зімы

Лечым ад прастуды.  (Маліны)

Ля майго аконца

Цешацца сястрыцы

І гараць на сонцы

Гронкі - завушніцы.(Рабіна)

 

Насякомыя

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветачка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае (Матылёк)

Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганогі,даўганосы,

Голас тонкі, а сам строгі. (Камар)

Чорны, ды не воран,

Рагат, ды не бык,

Шэсць ног без капыт,

Ляціць – вые, сядзіць – зямлю рые.

                                                     (Жук)

Джыганула штось ці Нінку –

Бо асу ўзяла за спінку.

Нінка пэўна і не знала,

Што кусака мае ...(джала)

Цэлы дзень яна лятае,

Усім назаляе,

А ноч настане, тады перастане. (Муха)

Вось дык хлапцы-малайцы!

На дзівосы здатны –

Без сякеры і пілы

Слаўна ўзводзяць хаты. (Мурашкі)

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

                                            (Павук)

 

 

Прылады працы

Ручка ёсць, а не граблі,

Зямлю рые, а не плуг. (Лапата)

Са збітаю галавою па сяле ходзіць

                              (Долата)

Пілаванне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне “чакае”,

Адгадай, хто я такая?        (Піла)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае. (Граблі)

Як вазьму цябе ў руку,

Трапна б’еш ты па цвіку.(Малаток)

Зямлю лычом варочае

Гарбаты гэты дзед.

Сам есці век не хоча ён,

А корміць цэлы свет (Плуг)

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе – сыпле проса,

Весела спявае.(Піла)

Вастразубы кракадзіл

Па ўсім полі пахадзіў,

Параслі яго сляды

Ды ў зялёныя рады.(Сеялка)

 

Бытавая тэхніка, час

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы – галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там.(Тэлефон)

Языка не мае, а гаворыць і спявае.

                                            (радыё)

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос)

Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)

І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў.(Гадзіннік)

Белы дамок у кватэры стаіць.

І ў ім круглы год дзед мароз

То буркоча, то спіць (Халадзільнік)

 

Адзенне і абутак

Вярхом сядаю, на кім – не знаю.

Знаёмага ўбачу – адразу саскочу.

                                                   (Шапка)

Ходзяць чужымі нагамі,

Мяч адбіваюць насамі. (Чаравікі)

 

Грыбы

Не ў бары расце – у садзе,

Як маленькі парасон,

Грыб няхітры, вельмі смачны,

З гучнай назвай ..(шампіньён)

Крыніцы: Крыніца: Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, НІА, 2019

згарнуць

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Барбара Радзівіл

Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

  Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

 Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі

Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.

Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі

Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

Жарэс Алфёраў

Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Вядомыя касманаўты з Беларусі

 Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

 Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

 Марк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве. Напалеон Орда Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

  Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Васіль Быкаў

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Гаўрыла Вашчанка

Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Хаім Вейцман

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка

Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Святая

Ефрасіння Полацкая князёўна.

Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе. Юлія Несцярэнка Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны

Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка

Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў

"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей

Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

Крыніца: 

вікіпедыя

http://ds25.baranovichi.edu.by/ru/main.aspx?guid=13101

згарнуць

Беларускія народныя святы

Беларускія народныя святы і абрады

      СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

          АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Народныя беларускiя святы:  

1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня) Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году. Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага) — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня) Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка) Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка) На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

      За тыдзень — Вялікдзень.

      Будзь здароў, як вада,

         А расці, як вярба!

                                        Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

11. Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле. У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі. Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы.  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

Крыніца: 

http://www.jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-holiday-and-ceremony.html

https://ddu4skidel.schools.by/pages/svjaty-i-abrjady-belarusau

згарнуць

Асаблівасці беларускай кухні

Асаблівасці нацыянальнай кухні Беларусі

Характэрныя рысы вылучаюць беларускую кухню сярод кулінарных традыцый іншых краін, надаюць ёй каларыт і зачараванне.

Да прыкладу, беларуская кухня адрозніваецца даволі складанай і працяглай апрацоўкай прадуктаў. Тушэнне, запяканне, варэнне, бланшыраванне, смажанне- гэтыя прыёмы могуць чаргавацца ў адным рэцэпце.

У многіх нацыянальных стравах выкарыстоўваюцца розныя віды мукі - аўсяная, грачаная, гарохавая, жытняя, іх сумесі.

Прычым мука - не толькі асноўны інгрэдыент (аладкі Перапеча, спецыфічныя беларускія бліны з некалькіх відаў мукі, гарохавыя аладкі і г.д.), але і дадатак-загушчальнік ( "закалота" для супаў). Цеста ў Беларусі спрадвеку замешвалі без дрожжаў.

У рэцэптах беларускай кухні - велізарная колькасць разнастайных страў з гародніны. Многія з іх, нягледзячы на ​​славянскую аснову, унікальныя.

Напрыклад, суп жур (посны, малочны або мясны) на аснове аўсянага адвара, , Морква (суп з морквы), грыжанка (суп з бручкі), гарбузок (суп з гарбуза) ...

Асаблівы гонар нацыянальнай кухні - традыцыйны беларускі хлеб, які выпякаецца з жытняй мукі без дрожжаў, на спецыяльна вырашчанай заквасцы. Для здаровага харчавання гэта вельмі карысны прадукт.

Беларускі хлеб па вазе больш цяжкі, з прыемнай смакавай "кіслінкай". У старадаўніх рэцэптах выкарыстоўваюцца розныя дабаўкі: кмен, ільняное насенне, семкі. Сам хлеб нярэдка выпякаўся на "падушцы" з лісця бярозы, дуба.

Беларуская кухня сёння

Сучасная кухня Беларусі па-свойму эклектычная. У ёй захоўваюцца і адраджаюцца старадаўнія нацыянальныя рэцэпты і становяцца папулярнымі стравы з розных краін свету.

Сёння рэстараны прапаноўваюць ссучасныя інтэрпрэтацыі беларускіх страў, дзе ўвасабляюцца арыгінальныя ідэі шэф-кухараў і прынцыпы высокай кухні з улікам разнастайнасці прадуктаў, змены сезонаў і г.д. Вы напэўна ацаніце выдатны густ такіх страў, як:

 Белыя грыбы, марынаваныя па-хатняму, з раслінным алеем, цёплай бульбай, пшанічнымі грэнкамі і зялёным лукам

 Жур з яйкам, вэнджанінай і смятанай

 Грачанік са сметанкова-цыбульным соусам

Дранікі са сметанкова-яблычным соусам

 Верашчака з грэчанымі блінамі

 Печыва са свінога кумпяка

У ХХ стагоддзі - у савецкі час - у харчаванне беларусаў прыйшлі рэцэпты і кулінарныя традыцыі іншых нацыянальнасцяў: руская, украінская, каўказская, сярэднеазіяцкая кухні. У меню рэстаранаў і сталовых таго часу з'явілася шмат заходнееўрапейскіх страў з мяса.

Галоўнымі зменамі, якія адбыліся ў беларускай кухні на працягу ХХ стагоддзя, сталі:

шырокае распаўсюджванне пшанічнай мукі і страў з яе (многія стагоддзя беларусы выкарыстоўвалі пераважна жытнюю муку),

 з'яўленне салаты.

Сёння ў рэстаранных меню вы знойдзеце  і беларускую, і розныя еўрапейскія, ўсходнія кухні, сучасныя накірункі кулінарыі (wellness, ф'южэн).

Але прыехаўшы ў Беларусь, абавязкова спрабуйце нацыянальную кухню - стравы, якія толькі тут могуць быць па-сапраўднаму беларускімі.

Вы даведаецеся, наколькі беларуская кухня смачная, цікавая, а часам зусім эксклюзіўная і непрадказальная!

Беларускія дэсерты

З даўніх часоў галоўным салодкім дэсертам для беларусаў быў мёд. Таксама рыхтавалі  саладуху (кісель з ягад, мукі, цукру і мёду), печаныя яблыкі.

Сярод знакамітых рэцэптаў - салодкія бліны з тварогавай мачанкай, груша па-радзівілаўскіх.

Сёння найбольш папулярныя дэсерты:

• марозіва, узбітыя сліўкі

• пірожныя

• садавіна і ягады (яблыкі, грушы, чарніца, журавіны, клубніцы)

Дранікі

                              Ñ„ото

Напэўна, гэта самая папулярная беларуская ежа. І сапраўды, блінцы з цёртай бульбы настолькі пышныя на смак, што наўрад ці ёсць чалавек, які іх не любіць. Як правіла, беларусы ядуць дранікі са смятанай або запякаюць у збанках з падлівай і мясам.

Кулеш

                       Кулага
Мы дабраліся і да беларускага дэсерту. Гэта салодкая страва з свежых ягад, якая рыхтуецца вельмі проста: свежыя ягады (чарніцу, брусніцы, каліну, рабіну, маліну) ставяць на агонь, калі ягады разварацца, дадаюць пшанічную муку, разведзеную ў невялікай колькасці вады, а таксама дадаюць мёд або цукар. Змешваюць і вараць на слабым агні, пакуль страва не набудзе кансістэнцыю кісялю. Падаваць лепш за ўсё з блінамі, белым хлебам і малаком.

Наліснікі

                        Ñ„ото

Гэта прэтэндэнт на нацыянальны беларускі фаст-фуд. Палескія наліснікі - блінцы, начыненыя тварагом або сырам, загорнутыя ў трубачку або складзеныя ў чатыры разы. Інгрыдыенты: мука, ​​малако, сметанковае масла, тварог, сыр. Працэс падрыхтоўкі: муку змяшаць са свежым малаком да рэдкага цеста. На патэльні сасмажыць тонкія бліны. Начыніць бліны тварагом або сырам, загарнуць у трубачку або скласці ў чатыры разы. Зверху блін нашмараваць сметанковым алеем і абсмажыць на патэльні. Абсмаленыя бліны скласці ў гаршчок, дадаць масла ці смятану і тушыць у духавой пячы.
Сбіцень
Сбіцень - халодны напой. Ён вельмі карысны, добра здавальняе смагу і ён, вядома, вельмі смачны. Пры гэтым трэба адзначыць, што рэцэптаў сбіценя надзвычай шмат. Зараз ён выклікае асацыяцыі з ахаладжальнымі напоямі, але традыцыйны збіцень ужываўся вельмі гарачым. Вось класічны рэцэпт.

                                      Сбитень

Інгрэдыенты: вада, мёд, мушкатовы арэх, гваздзік, лаўровы ліст.

Працэс падрыхтоўкі: закіпяціць ваду, змешаную з мёдам (можна з цукрам або патакай), кінуць туды лаўровы ліст, гваздзіку, цёрты мушкатовы арэх, іншыя прыправы па гусце. Варта ўжываць гарачым.

Клёцкі бульбяныя беларускія

             Изображение

Бярэм: бульба - 8-10 шт. сярэдняга памеру, яйка, цыбуліна - 1 буйная, мука - 3-4 ст.л., соль, марля.  Робім: бульбу, як у выпадку з дранікамі і бабкай, шаруем  самай дробнай таркай. На гэтай жа тарцы шаруем цыбуліну. Змяшаць лук з бульбай і адціснуць праз марлю. Адціскаем сок бульбяны ў міску абавязкова, ён нам яшчэ спатрэбіцца. У яе разбіваем яйка, дадаем соль. З міскі з бульбяным сокам зліваем сок і выяўляем на дне тонкі пласт бледна-ружовай застылай масы. Гэта крухмал. Яго мы вяртаем да бульбы. Дадаем муку. Нам трэба атрымаць мяккае цеста, каб скруціць з яго шарыкі. Перад фарміраваннем клёцак пастаўце на агонь вялікую рондаль, напалову запоўненую вадой. Шарыкі лёгка скочваюцца ў далонях. Атрыманыя шарыкі ўкладваем на прысыпаны мукой паднос. Калі вада закіпіць, солім яе.  Акуратна па адной апускаем клёцкі ў ваду і варым да гатоўнасці.  Падаваць клёцкі гарачымі са смятанай.

Смачна есці!

Спасылка на крыніцу: http://www.belarus.by/ru/about-belarus/cuisine

Падрыхтаваў:

Загадчык                 Дорына Я.І.

згарнуць

Беларускі нацыянальны касцюм

Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

       Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

           Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

 

Крыніца: вікіпедыя

Падрыхтаваў                      загадчык                            Дорына.Я.І.

згарнуць

Беларускі арнамент

Добры дзень, паважаныя госці нашай інтэрнэт старонкі. Сення пагаворым пра гісторыю і значэнне беларускага арнаменту.                                                                                       

Беларускі арнамент. Больш чым проста вышыўка

 Арнамент – гэта найбольш вядомы від мастацкай творчасці нашага народа. Ткацтва, пашыў адзення, ганчарная справа, вышыўка – усё гэта прасякнутае выкарыстоўваннем спецыфічнага беларускага арнаменту, арнаменту, ідэнтычнага якому ў свеце няма. Між тым, мала хто з сучасных беларусаў ведае спецыфіку ўзораў, якія выкарыстоўваў яго народ.

Для большасці старажытныя ўзоры, якія народ перадаваў са стагоддзя ў стагоддзе, – гэта вышыванкі, вышымайкі, вышышыны для ровара (так-так, і такое існуе!) і усялякія іншыя вышырэчы. Але, здаецца, беларускі арнамент заслужыў крышачку больш увагі і пашаны. Таму гэты матэрыял будзе прысвечаны асноўным матывам і тлумачэнню беларускіх узораў.

Кожны элемент арнаменту – гэта свайго роду тайнапіс, шыфроўка. Беларускі ўзор – не проста прыгожыя крыжыкі, квадрацікі і птушачкі, а канкрэтны “мэсідж”, як, напрыклад, еўрапейская геральдыка

Усе ўзоры прызначаныя для мноства нагодаў. Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці, маці, роднай зямліцы, святаў, песень, кахання, чалавека, сям’і і дзяржавы, веры і жыцця – беларускі ў сваёй творчасці зачапілі амаль ўсё тое, што атачае чалавека.

  Ураджай і ўрадлівасць

Са старажытнасці народ жыў з двух асноўных заняткаў – земляробства і жывёлагадоўлі. Менавіта таму аднымі з самых звыклых сімвалаў у арнаментыцы з’яўляюцца свойскія жывёлы, сельскагаспадарчыя расліны, асабліва зерневыя. Дарэчы, менавіта жывёлы і расліны ў беларускай традыцыі таксама лічацца сімваламі багацця, заможнасці і моцы.

    Маці

Вядома, што яшчэ з першабытных часоў маці была істотай, якую паважалі і шанавалі. Найбольш вядомым менавіта беларускім сімвалам маці з’яўляецца так званая “Маці з дзіцем”. Вялікая фігура маці, а на ёй, дзесьці ў раёне жывата, – маленькае дзіця. Лічылася, што такі абярэг дапамагае як дзяўчыне ў пошуку сямейнага шчасця, так і ўжо цяжарнай жанчыне, і той, што ўжо нарадзіла дзіця.

Сімвал маці ў арнаментыцы – гэта амаль заўжды схематычная выява жанчыны ў сукенцы, у залежнасці ад складанасці ўзору можа вагацца ад нечага кшталту трохвугольніка з галавою да паўнавартаснае жанчыны нават з добра бачнымі рукамі і нагамі.Таксама Маці ў беларускім арнаменце мае ўвасабленне ў выглядзе прыадкрытага бутону кветкі.

   Родная зямля

Яшчэ адным з сімвалаў-асноваў, тых, на якія ніколі не забудзецца ні адзін этнас, з’яўляецца вобраз Радзімы, зямлі-карміцелькі. Любоў да роднае зямлі для жыхароў любой краіны свету – пачуццё светлае і добрае. Туга і боль па Радзіме, любоў да зямлі тых беларусаў, каго лёсам занесла ў іншую краіну, – усё гэта матывавала на стварэнне асаблівага арнаменту.

Геаметрычны вобраз роднай зямлі ткачыхамі і вышывальшчыцамі Беларусі рабіўся з самых розных колераў, многія ўвогуле змешвалі некалькі розных адценняў. Так, лічылася, адлюстроўваецца шматграннасць і прыгажосць Беларусі.

     Святы

Якое жыццё без святаў? Ды ніякага! Беларусы, якія добра працавалі, любілі і святкаваць. Святаў на беларускай зямлі ў старажытнасці было вельмі і вельмі шмат. Пачатак новае працы, змена пары года, розныя падзеі ў жыцці кожнага чалавека – усё гэта адзначалі, прычым кожнае свята са сваім непаўторным каларытам.

Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца, вяселле – гэтыя святы былі найбольш яскравымі, так бы мовіць, асноўнымі святамі ў календары нашых продкаў. Але і розныя іншыя абрады суправаджаліся не менш цікавымі і паэтычнымі дзеяннямі.

Разгледзім як прыклад вобраза святаў узоры, якія вышываліся на тэму Вялікадня. Стандартным як бы мовіць “талісманам” гэтага свята выступала Вясна-Вяснянка, дзяўчына ў сукенцы, якая абавязкова трымала ў абедзвюх руках кветкі. Расліны выступалі як сімвалы абуджэння жыцця прыроды пасля зімы. Вясна-Вяснянка, у адрозненне ад папярэдніх узораў, рабілася майстрыхамі толькі ў адным выглядзе, не маючы схематычнага віду.

     Песні і мелодыі

Здаўна склалася так, што музыка мела вялізны ўплыў на людзей. Спявалі заўжды – і падчас працы, і калі адпачывалі. Танцы, гульні – усё калі не пад песні, то пад музыку. І гэта не магло не знайсці ўвасаблення ў беларускім арнаменце.

Шырокае распаўсюджанне набыў узор любоўнай песні. Дзяўчына выяўляла свае пачуцці на тканіне, у вышыўцы альбо ткацтве.

Матыў, які ў аснове сваёй нясе вобраз любоўнае песні, аніяк сваёй прыналежнасці не выражае, і ў цэлым здагадацца, што гэты арнамент – любоўная песня, папросту няма як. Асноўным элементам узору з’яўляецца невялічкі крыжык у цэнтры. Апраўлены ён дзвюма лініямі, якія прыгожа заплятаюцца адна за адну. Такі ўзор вельмі часта сустракаецца на посцілках, ручніках, на тканых дыванах.

     Каханне

Як бачым, большасць тэмаў для ўзораў так ці іначай мае агульныя рысы, пераплятаецца і перасякаецца ў розных месцах. Вобраз кахання ёсць амаль ва ўсіх беларускіх арнаментных спалучэннях. Але чаму выдзелілі менавіта каханне ў асобны падпункт? Гэта зроблена таму, што беларускія жанчыны не спыніліся на адным вобразе кахання. Яны паспрабавалі распісаць у арнаментыцы амаль увесь каларыт пачуццяў чалавека ў рамках любоўных зносінаў. Каханне і прыгажосць, жаночая доля ў шлюбе, непадзельнае, трагічнае каханне ў вобразе Русалкі, вобраз пачатку новай сям’і, увасоблены ў Вянку. Арнаментаў на тэму кахання ў беларусаў атрымалася шмат, і кожны з сімвалаў па-свойму цікавы, а прыгажосць іх не вызывае сумневаў нават цяпер, у час, калі даматканае адзенне амаль выйшла з ужытку.

    Чалавек, сям’я і дзяржава

Беларускі вышывалі і ткалі ўсё, што было наўкол: багоў, расліны, людзей, жывёлаў і нават прыродныя з’явы. Як жа не дайсці да ўвасаблення самога чалавека, яго месца на Зямлі і ў грамадстве? “Чалавечых” вобразаў у беларускай арнаментыцы шмат, але асноўным матывам пры адлюстраванні чалавека ёсць васьміканцовая зорка. Магчыма, таму, што існавала некалі павер’е: “Нарадзіўся чалавек, на небе з’явілася яго зорка. Добры чалавек, яго зорка гарыць ярка. Дрэнны – цьмяна.  Менавіта гэтую зорку майстрыхі ў сваіх работах атачаюць кветкавымі гірляндамі ці геаметрычнымі ўзорамі, што, напэўна, мусіць падкрэсліваць прыгажосць і чалавечую годнасць.

Дзявочую прыгажосць, працавітасць і добры характар увасабляў узор дзяўчыны-бярозкі альбо дзяўчыны-рабіны; мужчынскую прывабнасць, прагу да працы і весялосць – вобраз клёна. Саюз мужчыны і жанчыны разам таксама паказваў узор – ромб з кручкападобнымі адросткамі, які паўтараўся на ўсім ручніку ці посцілцы. Вобраз сям’і паказваўся ў выглядзе крыжыка, на канцах якога вышываліся невялічкія схематычныя сэрцайкі. Узоры дзяцей мелі ўласцівасць паўтарацца не толькі па лініі, але і па ўсім вырабе – каб дзяцей было болей. Заўжды дзіця бачылі як кветку – мабыць, кветку жыцця.

    Вобразы веры

Як і любы этнас, беларусаў не абмінула і вера. Спачатку паганства, потым хрысціянства, але нязменны факт – беларускі чалавек верыў, і так было спакон веку. Беларускія ўзоры захавалі ў сабе сімвалы веры нашых прашчураў. Іх і разгледзім.

Беларусы вельмі шанавалі продкаў. Успомніць хаця б свята Дзяды, цалкам прысвечанае родзічам, якія пайшлі ж жыцця. Узораў продкаў у вышыўцы і ткацтве існавала нават у чатырох асноўных выглядах. Найбольш распаўсюджаным быў так званы сімвал “агульнага продка”, то бок чалавека, які ёсць прашчурам для ўсіх беларусаў. Выглядала гэта як два перакрыжаваныя прамавугольнікі ці чатыры скрыжаваныя лініі.

Вера ў душу – гэта тое, што так ці іначай існуе ў творчасці любога народа. Беларускі таксама вышывалі тое эфемернае і цікавае, што не ўбачыш, але можаш прыгадаць. Лічылася, што душа чалавека мае выгляд матылька альбо лёгкай птушкі, і прылятае яна на святы, перш за ўсё на Дзяды, да родных.

Вышывалася Душа ў выглядзе васьміканцовай разеткі, надта падобнай да вышыванага вобразу Чалавека. І нядзіўна: іх роднасць, непадзельнасць несумненная. Нярэдка канцы “разеткі” аздаблялі характэрнымі арнаментальнымі “вочкамі”, зусім схематычнымі, але ўсё роўна падобнымі на крыльцы матылька.

Разгледзім некаторыя з сімвалаў арнаменту.

 

Паважаныя госці, мяркую, што вас зацікавіла тэма сімвалаў у беларускім арнаменту.

♦ Разгляданне сімвалаў з дзецьмі -- карысная і вельмі займальная справа.

♦ Колькі радасці прынясе маляванне сімвалаў.

♦ Можна паспрабаваць скласць свой узор.

♦ Па жаданню выкарыстаць у інтэр'еры памяшкання. 

♦ Прапаную дэкараваць разам з дзецьмі якія-небудзь рэчы.

Наогул тут вялікае поле для вашай творчай фантазіі.

Дзякую за ўвагу. Да пабачэння.

Крыніца:

1. https://budzma.by/news/byelaruski-arnamyent-bolsh-chym-prosta-vyshymayka.html

2.https://yandex.by/images/search?text=белорусский%20орнамент&ncrnd=1596115806152-8348623353533007&p=1&pos=30&rpt=simage&img_url=https%3A%2F%2Fsun9-43.userapi.com%2Fc855628%2Fv855628459%2F233f65%2Fp_Ic6mh6ghQ.jpg

згарнуць

Ці ведаеце вы, што ...


Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы.
У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балота ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).
 
 Белавежская пушча - самы буйны старажытны лес Еўропы. 
 

Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. Да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 
 

Нясвіж належаў аднаму з найбагацейшых у Еўропе роду Радзівілаў.
Шмат каму ў сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванні Марыі Бернардоні. Паводле яго праектаў у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага цела - першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафага членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 


 
У Беларусі жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў.
Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і буйныя наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па замове Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.

 Адзін з трох усходнеславянскіх Сафійскі сабор знаходзіцца ў Беларусі.
 
Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044-1066 гадамі пры князі Усяслава Брачыславіча, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі - Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі ўзведзены саборы ў гонар святой Сафіі.
 

 Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію.
Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжыца» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.
 
Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані.
Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш за 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы - Жарэс Алфёраў, Сайман Каваль, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру - Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс. 
 

Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. 
Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар'еру быў паплечнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафайет, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона I і рускага цара Аляксандра I, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776-83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; ў 1794 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай. 
 

Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны было самым магутным у Еўропе.
 Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Аб рэальных падзеях, звязаных з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціў», прэм'ера якога прайшла ў студзені 2009 года.
 

 Рэліквію беларусаў - слуцкія паясы - ткалі толькі мужчыны.
Насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных нітак, тканіна пацьмянее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі «па тыпу слуцкіх» і нават ставілі «слуцкую» метку.

Беларуская мова вельмі самавітая

Беларускі філолаг Ф.М. Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзясяткі сінтаксічных. Не кажучы ўжо пра лексічныя, якіх вялікае мноства. Таму здзіўляе, што некаторыя расійскія філолагі адносяць беларускую мову да «гаворкі» рускай мовы. Прычым на падставе ўсяго 8 фанетычных адрозненняў і некалькіх іншых слоў ужо абвяшчаецца наяўнасць самастойнай “старажытнарускай” мовы.
Наш славуты зямляк пісьменнік Адам Міцкевіч надта любіў і цаніў беларускую мову. У сваёй лекцыі ў Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найбольш захаванай.

Паводле ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пес[с’]ня ці пе[н’]сія. Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў: зрабіў, аўторак, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...
Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае.
Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

http://news.tut.by/culture/215731.html 
http://nashaziamlia.org/2006/07/19/201/

Колькі гадоў беларусам?

распределение по языкуІншы раз даводзіцца чуць, што “беларусы” – вельмі маладая гістарычная з'ява. Што кажа беларуская навука? Паводле энцыклапедыі “Беларусь” (Мінск, 1995), “у XIII–XVI  стагоддзях фарміраваўся беларускі этнас” (с.107). “Працэсы кансалідацыі беларускай народнасці ў беларускую нацыю пачаліся ў XVI – пачатку XVII стагоддзя” (с.529).
Такім чынам, беларускі этнас фарміраваўся з ХІІІ ст. (калі з'явілася Вялікае Княства Літоўскае – ВКЛ) – гэта значыць амаль 800 гадоў гісторыі, а беларуская нацыя фарміравалася з XVI ст. (з эпохі Францыска Скарыны) – гэта яшчэ 500 гадоў гісторыі. Што ж тут “юнага”? Хутчэй пра глыбокую старажытнасць трэба казаць. Напрыклад, амерыканская нацыя ўдвая маладзейшая за беларускую, а польская нарадзілася адначасова з намі.

Што тычыцца распаўсюджання беларускага этнасу, то шматлікія спекуляцыі і эксперыменты нават на мяжы XIX-XX стст. не прызнаваліся навукоўцамі. Напрыклад, у «Рускім гістарычным атласе» К.В. Кудрашова (1928) прыводзіцца карта 7 «Сучаснае дзяленне ўсходніх славян на мовы».

Mapa_6_gubernij_Litwy_i_Bialej_RusiВобласць «Белоруссы» пазначаная і тэрыторыямі Беласточчыны і Віленшчыны, і велізарнай тэрыторыяй РСФСР – якая ўключае Смаленск, Курск, Бранск, частку Цвярской і Пскоўскай абласцей і даходзіць да Маскоўскай вобласці – яе не ўключаючы. Гэтая карта супадае з картамі пражывання беларускага этнасу, складзенымі Рытціхам (1875), Карскім (1903), Маскоўскай дыялекталягічная камісіяй (1915), Станкевічам (1921).

У 1885 г. у Варшаве выйшла кніга расійскага ваеннага дзеяча, этнографа і картографа А.Ф. Рытціха «Славянскі свет», у ёй карта пражывання літоўцаў і беларусаў. «Літоўцамі» названыя толькі латышы і жмудзіны (тэрыторыя Латвіі і заходняй частцы цяперашняй Літвы – гэта значыць Жмудзі). Тэрыторыя Беларусі на захадзе ўключае Сувалкі, Аўгустаў, Беласток (гэта частка Гродзенскай губерні), на поўначы – Вільню, Дынабург, Люцын, на ўсходзе даходзіць да Вязьмы, на поўдні амаль даходзіць да Кіева. Паколькі і «Статыстычную табліцу» 1864 г. складаў таксама Рытціх, то становяцца зразумелыя яе лічбы: 4 млн украінцаў і 3 млн беларусаў.

Калі склалася наша мова?

Мовна_мапа_на_1915_рікУмоўна пачатак зараджэння асобнай беларускай мовы адносяць да канца XIII–пачатку XIV ст. Менавіта ў гэты час у граматах, дзелавой і асабістай перапісцы пачынаюць спарадычна адлюстроўвацца моўныя з'явы, адметная лексіка і фанетыка, якія пазней сталі характэрнымі для беларускай мовы. У шматлікіх гандлёвых дамовах, надпісах на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайных граматах, знойдзеных у Віцебску, Смаленску, Мсціславе, выразна адлюстроўваюцца асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу. На працягу XIV–XVI стст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцівай ёй моваю, асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца ў ёй да нашага часу.

Адным з найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў, які ўтрымлівае ўласна беларускія моўныя асаблівасці, з'яўляецца Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам (1229 год). У ёй шырока прадстаўлены полацка-смаленскія рысы: змяшэнне [ч] і [ц], пераход гука [в] у [у] ( у Рызе, у верхь, у нізь), супадзенне гукаў [і] і [е], пераход злучэнняў гы, кы, хы ў гі, кі, хі і інш. Яскравая адметнасць нашага правапісу – прыстаўныя галосныя і, а. Яны не ўласцівы ні польскай, ні рускай, ні ўкраінскай мовам, што сведчыць пра іх беларускае паходжанне. Узніклі яны ў ХІІІ ст. у выніку падзення рэдукаваных галосных ъ (ёр) і ь (ер).

У XIV ст., пры Альгердзе, старабеларуская мова стала дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім. Прыкладна з сярэдзіны XV ст. пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць ужо ўсе падставы гаварыць пра старабеларускую літаратурную мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай кніжнай мовы.

http://www.philology.ru/linguistics3/zhuravsky-78.htm

Чаму наша краіна называлася Літвой

map1Многіх у наш час здзіўляе, чаму беларуская дзяржава называлася літоўскаю. Адбылося гэта таму, што звычайна дзяржаву называюць па паходжанні княжацкай або царскай дынастыі. Чаму, напрыклад, славянская дзяржава са сталіцай у Ноўгарадзе, а потым у Кіеве атрымала ў гісторыі назву Русь. А таму, што некалі запрасілі княжыць князя з варагаў, якіх называлі русамі або руссю. А такая дзяржава, як Францыя (яе насялялі галы), атрымала сваю назву ад нямецкага племя франкаў, бо ўлада належала франкскім каралям. Франкаў было мала, яны хутка зніклі сярод галаў, а назва засталася. Гэтак жа было і на беларускіх землях. Вялікае княства называлі літоўскім, бо княжацкая дынастыя пачалася ад Міндоўга, які паходзіў з літоўскага племя. Да таго ж тыя, каго сёння называюць літоўцамі, у той час называліся жмудзінамі, а месца, дзе яны жылі, — Жмуддзю, краіны і дзяржаўнасці яны яшчэ не мелі.

Літвіны - гэта мы

Літвіны - гістарычны эндаэтнонім (імя народа, якое ён прысвойвае сабе сам) ураджэнцаў беларускіх земляў. Поўная назва ВКЛ – Вялікае Княства Літоўскае (Беларусь), Рускае (Украіна), Жамойцкае (сучасная Летува) – вызначала тытульную нацыю і падкрэслівала яе мультыкультурнасць.
Перапіс войска Літоўскага 1528 называе тых літвінаў пайменна – у ёй, за рэдкім выключэннем, толькі беларускія прозвішчы.
Акты Кракаўскага ўніверсітэта называюць «літвінамі» (Lithuanus, лац.) усіх студэнтаў з беларускіх зямель ВКЛ (за 1469-1536 гг. праходзіць толькі адзін жамойт і ён не запісаны як Lithuanus). Дарэчы, словы "Літва" ў жмудзінаў няма ні ў мове, ні ў тапонімах.
Статут ВКЛ дзейнічаў толькі на беларускіх і ўкраінскіх землях (для Жамойці быў асобны статут). У спісах вялікіх гетманаў, канцлераў і маршалкаў літоўскіх - толькі славянскія імёны.

Нарадзіўся я ліцвінам... і трохі гадоў жыцця мне застаецца, а змярканне яшчэ пакрывае будучы лёс маёй радзімы і шматлікіх яе ўскраін. Тадэвуш Касцюшка

Літвінамі называлі сябе толькі "беларускіх зямель ураджэнцы" – Францыск Скарына, Сымон Будны, Казімір Семяновіч, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Ігнат Дамейка.

«О, Літва, мая Айчына», - пісаў пра Наваградчыну Адам Міцкевіч. «Продкі мае выйшлі з літоўскіх балотаў», - пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі. Беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Літвою» лічыў Мінск, у якім тады жыў. Паэта Уладзіслава Сыракомлю сучаснікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменнік Арцём Вярыга-Дарэўскі, які нарадзіўся на Лепельшчыне і жыў у Віцебску, пісаў у творы: «Літва - родная зямелька» (1858).

Рускі гісторык 19-га стагоддзя Мікалай Кастамараў пісаў: «Литва — это название стало собственностью белорусского края и белорусского народа»; «В 15-м столетии на территории теперешней России выделялись четыре области восточнославянского мира: Новгород, Московия, Литва и Русь. В 16-17 вв., когда Новгород был стёрт — Московия, Литва и Русь».

Яшчэ ў ХІХ ст. словы «Літва» і «ліцвін» выкарыстоўваліся як саманазва беларусаў заходняй і цэнтральнай частак нашага краю. Гэтаксама называлі нас і суседзі. Ад украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув». Жыхары Курскай і Арлоўскай абласцей Расіі называлі беларусаў «ліцвінамі» ажно да другой сусветнай вайны. А на Беласточчыне ўжо ў наш час запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцвін - не чалавек!» Дзясяткі вёсак на Беларусі маюць назву Літва. Распаўсюджаныя беларускія прозвішчы Літвін, Літвіновіч, Літвінка...

*****

Беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім  

pryvilej

Прывілей вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча пра вызваленне сваіх падданых ад выплаты мыта на ўсім абшары дзяржавы. Выдадзены на старабеларускай мове ў Троках 23 верасня 1432 г.

У палітычным, эканамічным і культурным жыцці ВКЛ дамінавалі беларускія землі і наш народ. Цалкам заканамерна беларуская мова зрабілася ў краіне дзяржаўнай. Ад моманту стварэння ў XIV ст. вялікакняскай канцылярыі ў ёй выкарыстоўвалася тагачасная беларуская мова, якая была добра распрацаваная і цалкам магла забяспечваць усе патрэбы жыцця краіны. Мова, на якой тады размаўлялі продкі сучасных летувісаў - жамойты, яшчэ не была пісьмовай. Іхнае пісьменства ўзнікла толькі ў сярэдзіне XVI ст., тым часам як беларуская мела ўжо 500-гадовую гісторыю. На нашай мове ствараліся і выдаваліся ўсе зборы законаў дзяржавы ад Статута (Судзебніка) вялікага князя Казіміра Ягайлавіча 1468 г. да самага дасканалага ў Еўропе Статута 1588 г. Па-беларуску гаварылі, выдавалі граматы і прывілеі манархі і ўсе галоўныя асобы Княства. Па-беларуску пісалі соймавыя пастановы. Не існуе ніводнага дзяржаўнага дакумента ВКЛ, які быў бы напісаны па-літоўску.
Нашая мова – адна з найдаўнейшых дзяржаўных нацыянальных моў у Еўропе. Для параўнання: кастыльская (іспанская) ужывалася ва ўрадавых дакументах ад XIII ст., англійская зрабілася афіцыйнай у 1362 г., а французская - у 1400 г.

Славутыя слуцкія паясы

001459_443164Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў – слуцкія паясы – ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII ст. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.
Першая мануфактура ўзнікла ў Нясвіжы, але па распараджэнні Радзівіла Рыбанькі ў 1750-я гг. яе перанеслі ў Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі. У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў, столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.

6688a8cb1167f4be623bc9e0827ae37b-thumb-690x1500-wТакім чынам, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч памыляўся ў сваім знакамітым вершы "Слуцкія ткачыхі", бо паясы выраблялі толькі мужчыны і ніколі жанчыны!

Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца 11 слуцкіх паясоў рознага стану, а каля 1 тысячы іх знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету. Тым не менш, у нашай краіне адроджаны ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў. Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі.

пояс+Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стст. Гэтаму спрыялі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў. Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналогію.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі… Але нават нягледзячы на знак "Мяне зрабіў Слуцк", гэта не былі сапраўдныя слуцкія паясы. Вытворчасць арыгіналаў на самой мануфактуры Радзівілаў працягвалася да сярэдзіны ХІХ ст.

http://www.belarus.by/by/about-belarus/culture/slutsk-belts

Краіна з аўтэнтычнай абраднасцю

originalДа XX ст. са славянскіх народаў каляндарная абраднасць больш за ўсё захавалася ў беларусаў. Навукоўцы, і не толькі беларускія, адзначаюць, што на тэрыторыі Беларусі традыцыі, звязаныя з культам продкаў,найбольш яркія і кансерватыўныя. Ёсць такія памінальныя абрады, пра якія яшчэ даследчыкі ХІХ ст. пісалі як пра амаль зніклыя з'явы, але ў этнаграфічных экспедыцыях па нашай краіне ўдаецца фіксаваць іх і цяпер. У нас жывыя памінальныя традыцыі, характэрныя для старажытнасці іншых народаў. Скажам, тое, што знікла ў Заходняй Еўропе ў ХVІІІ ст., у нас працягвала існаваць і ў першай палове дваццатага, а часам праяўляецца і ў наш час. Мы маем два дні памінання ў годзе — Дзяды і Радаўніцу («шчаслівы той, каму продкі спрыяюць»). Дзяды – народная традыцыя, якая добра характарызуе менавіта беларускую культуру .

05_kuropaty+

Дзяды - памінальныя дні ў народным каляндары беларусаў і ўкраінцаў, а таксама насельніцтва памежных з Беларуссю тэрыторый (Падляшша, Смаленшчына, Аўкштайція). Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 г. Дзяды набылі грамадзкую значнасць - штогод адбываецца шэсце на Курапаты (дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937–1941 гг.) у памяць пра ахвяры сталінізму.

У аўторак паслявелікоднага тыдня на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца адзін з найбольш вядомых памінальных дзён — Радаўніца (Радуніцкія Дзяды). Пасля паўдня кожная сям'я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзіліся ў парадак магілы блізкіх (часам гэта рабілі напярэдадні, у панядзелак). Затым на насыпе, разаслаўшы абрус, пачыналі памінкі. Велікоднае яйка, крыху страў і гарэлкі пакідалі "для мёртвых". Пасля могілак памінанне заканчвалася застоллем дома ці ў карчме, дзе паступова развейваўся сумны настрой. Вось чаму ў народзе казалі: "На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць". Радаўніца, калі ўсе радуюцца: і мёртвыя, і жывыя.

http://news.tut.by/society*

Дуда – беларуская валынка

Самабытнасць беларусаў праяўляецца і ў музыцы. Калі спытаць, які інструмент з'яўляецца народным для беларусаў, большасць адкажа: «Цымбалы або дудачка». На самой справе правільны адказ – дуда. Менавіта яна на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагічным традыцыйным беларускім інструментам.

2be45bdfd4feПершая згадка дуды (валынкі) у старадаўніх беларускіх тэкстах адносіцца да XII ст. Да сярэдзіны ХХ ст. дуда была самым распаўсюджаным інструментам і актыўна выкарыстоўвалася ў беларускай народнай музыцы – на Каляды, Вялікдзень, на вяселлях і танцавальных вечарах.

Потым на доўгія гады мы забыліся пра гэты інструмент, прамяняўшы яго на цымбалы. Адраджэнне валынкі-дуды пачалося толькі ў канцы 1980-х гг., калі сталі праводзіцца міжнародныя фестывалі дудароў і нават канферэнцыі.

Lity talerУ XXI ст. дударскі рух у Беларусі карыстаецца надзвычайнай папулярнасцю, з'яўляюцца новыя музычныя гурты, якія выкарыстоўваюць дуды ў сваёй творчасці.
Без дуды ў нас не абыходзілася ніводнае народнае свята. Захаваліся звесткі пра тое, што яшчэ ў дахрысціянскія часы дуда займала важнае месца ў жыцці беларуса. Інструмент рабілі са скуры казы, якая прыносілася ў ахвяру на Каляды. Пасля ў гэты дзень сталі адзначаць Нараджэнне Хрыстова, і паганская падаплёка сцёрлася. А вось каза нікуды не знікла. Яе дагэтуль малююць шумныя кампаніі «калядоўшчыкаў». Што ж тычыцца дуды, вырабленай на Каляды, то «жыла» яна роўна год. Затым інструмент разбівалі аб дуб (свяшчэннае дрэва славян), пасля чаго рабілі новую дуду. Дуда суправаджала беларуса практычна ад нараджэння і да смерці. Яна гучала на вяселлях і падчас збору ўраджаю, праводзіла войска князя на вайну і сустракала салдат, якія вярталіся з перамогай.

Крыніца: 

http://www.gazeta.bsu.by/2015/10/a-vy-vedaece-shto/

згарнуць

Першадрукар

                                                    

2017 год названы у Беларусі годам навукі праходзіць і пад знакам Францыска Скарыны - нашага знакамітага земляка, асветніка і першадрукара.

    6 жніўня 1517 года у Празе выйшла у свет на старабеларускай мове Біблія -"Псалтыр", якую надрукаваў менавіта Францыск Скарына. Таму, пачатак беларусскага кнігадрукарства назаўжды звязаны з яго імем.

 Два няпоўных экзэмпляра гэтай гістарычнай каштоўнасці, першай беларускай кнігі, дайшлі да нашых часоў, і знаходзяцца у Расіі.

                                                        

Рарытэты сёння знаходзяцца ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве і Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Цікава, што ў адной кнізе няма пачатку, а ў другой -канца. Толькі сумясціўшы іх, можна атрымаць поўны ідэальны варыянт "Псалтыра". Зараз вядуцца актыўныя перагаворы наконт таго, каб мець магчымасць у гэтым годзе выставіць кнігі "Псалтыр" у Беларусі. 

    

Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійская і французская пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.

    Біблія ў выданні доктара Скарыны - гэта не царкоўнае і  акадэмічнае выданне для навуковых мэтаў, гэта - першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання. Асаблівасці перакладу, структура выдання, яго мастацкае афармленне - усё падпарадкавана мэтам асветы. Для даступнасці і правільнасці разумення простым народам біблійных кніг Скарына ўносіць шмат новага ў характар ​​выдання, захоўваючы пры гэтым вернасць перакладу біблейскім тэкстам арыгінала. Пасля выхаду "Псалтыра" амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст.

    На працягу 1517-1519 гадоў у Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакладзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў 

прадмовай і пасляслоўем, якія адлюстроўваюць канфесійныя, філасофскія і асветніцкія погляды Скарыны.

   Таксама Францыск Скарына ўпрыгожыў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць жыццё беларусаў тых гадоў - побыт, адзенне, тэхніку будоўлі. Смела адступаючы ад канонаў, Скарына прадставіў у "Бібліі" уласны партрэт.

   Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі дабратворна паўплывалі на развіццё беларускай літаратурнай мовы. Скарына ўвайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Багацце асобы Францыска Скарыны ставіць яго ў адзін шэраг з такімі знакамітымі людзьмі эпохі Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Ян Амос Каменскі, Рафаэль, а беларускую культуру, на ніве якой ён працаваў, у адзін шэраг з культурай еўрапейскай. 

    Кнігі Францыска Скарыны аказалі ўплыў не толькі на развіццё духоўнай культуры Беларусі, але стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. У Беларусі і ва ўсім свеце шануюць памяць славутага першадрукара. 

                                        

 1990 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Францыска Скарыны. Яго імя носяць навучальныя ўстановы і вуліцы, бібліятэкі і грамадскія аб'яднанні. У гонар Скарыны названыя вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль.                                                        

Помнікі Скарыну ўстаноўлены ў Мінску, Полацку, Лідзе, а таксама ў Калінінградзе, Вільні і Празе.        

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукарства і Францыска Скарыны:

  • У 2017 годзе выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла кнігу "Францыск Скарына. Чалавек свету". Кніга распавядае пра шматграннасць таленту першадрукара.
  • У 2017 годзе (дзякуючы фінансавай падтрымцы Белгазпрамбанка) у Беларусь вярнулася "Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны.
  • У 2017 годзе ў пракат выйшаў новы фільм беларускіх дакументалістаў "Першадрук" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
  • Дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14-15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання.
  •  У лістападзе 2017 года помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў малдаўскай сталіцы Кішынёве.

Крыніца:

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/francysk-skaryna

згарнуць

Прыгажосць роднай мовы

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. 

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота!

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана старонка "Прыгажосць роднай мовы".

Изображение ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение

згарнуць