Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі

 

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыi), у 2023/2024 навучальным годзе з'яўляюцца:

          павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;
          забеспячэнне здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
          стварэнне развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае ў тым ліку задавальненне асаблівых адукацыйных патрэб выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей - АПФР);
          удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры рабоце з асобамі з АПФР.

         

Задачы на навучальны год

У 2023/2024 навучальным годзе мы працуем  над фарміраванннем асноў бяспекі жыццядзейнасці ў працэсе арганізацыі розных відаў дзейнасці.

 

згарнуць
Меню раздзела