Аналіз работы ўстановы дашкольнай адукацыі за 2022/2023 навучальны год

 

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна” была заснавана ў 1978 годзе. Разлічана на 90 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін. У 2022/2023 навучальным годзе працавала дзве рознаўзроставыя  групы. Агульная колькасць выхаванцаў склала 26 чалавек (2021/2022 навучальны год – 18).

     Педагагічны калектыў складаецца з 3 педагогаў: загадчык і 2 выхавальнікі. На працягу 2022/2023 навучальнага года ва ўстанове дашкольнай адукацыі існавалі вакансіі музычнага кіраўніка і кіраўніка фізічнага выхавання на 0,25 стаўкі. З вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй – 2 (66,7%), з другой кваліфікацыйнай катэгорыяй – 1 (33,3%), з вышэйшай адукацыяй – 2 (66,7%), з сярэдняй спецыяльнай – 1 (33,3%).

    Згодна плану курсавой перападрыхтоўкі ў 2022/2023 навучальным годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі 2 педагагічныя работнікі. План курсавой перападрыхтоўкі ва ўстанове дашкольнай адукацыі выкананы на 100%.

   Па выніках медыцынскага агляду на пачатак навучальнага года было вызначана, што 1-я група здароўя ў 2 выхаванцаў (7%), 2-я група здароўя – 21 (81%) , з 3-й групай – 3 выхаванцы (12%),  2021/2022 з 1-й групай 4 (25%),  2-й - 12 (75%). На канец навучальнага  года з 1 групай 3 выхаванцы (11%), з 2 групай 18 (69%), 3-й – 5 (20%). Як відаць, на працягу навучальнага года павялічылася колькасць выхаванцаў з 3-й групай здароўя і падрыхтоўчай групай па фізічнаму выхаванню.

    За 2022 год было адзначана 3 выпадкі захворванняў (2021 год –3, 2020 год – 2,), агульная колькасць прапушчаных дзён 15, прапушчана на 1 дзіця 0,5 дня (2021 год – 1,0 дня, 2020 год – 1,2 дня), раённы паказчык – 1,5дня. Як відаць, паменшылася колькасць пропускаў па хваробе на 1 дзіця, што сведчыць аб якасным узроўні прафілактычных мерапрыемстваў.

          Ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны і выконваюцца здароўезберагальныя ўмовы. Арганізацыя заняткаў праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм і гігіенічных нарматываў з улікам існуючага эпідэміялагічнага становішча: праводзіцца праветрыванне і  вільготная ўборка групавых памяшканняў, музычнай залы перад і пасля кожнага занятку, спальных пакояў у час адсутнасці выхаванцаў, працягласць заняткаў адпавядае рэжыму дня, узросту кожнай  падгрупы.

     На працягу года ажыццяўляецца аналіз рассадкі выхаванцаў (верасень, студзень) з карэкціроўкай памераў мэблі згодна антрапаметрычным данным выхаванцаў, што дазваляе папярэдзіць развіццё ў выхаванцаў захворванняў, звязаных з парушэннем асанкі, зроку.

      З мэтай забяспечання бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца штодзённы агляд тэрыторыі і памяшканняў на наяўнасць траўманебяспечных прадметаў, забяспечана замацаванне мэблі ва ўсіх памяшканнях установы дашкольнай адукацыі, двойчы на год праводзіцца абследаванне з запаўненнем актаў на гульнявое і спартыўнае абсталяванне на гульнявой і спартыўнай пляцоўках, спартыўнай зале.

      З мэтай  выконвання санітарных патрабаванняў да арганізацыі пітнога  рэжыму на харчблоку ўстаноўлены фільтры для ачысткі вады.

    Важнай крыніцай здаровага ладу жыцця з'яўляецца рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ва ўстанове дашкольнай адукацыі  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на падставе прыкладнага 10-дзеннага меню, арганізаванага электроннага варыянту напісання меню. Аналіз стану арганізацыі харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі паказвае, што сярэдні працэнт выканання норм харчавання за 2022 год склаў 97% (2021 год –97%) раённы паказчык – 95,7 %). Выкананню норм харчавання ў межах 100% перашкодзіў недахоп некаторых прадуктаў – бабовыя (95%), каўбаса (95%), сыр (94%), кандытарскія вырабы (94%), крахмал (96%).    

    Выхавальнікамі дашкольнай установы з выхаванцамі арганізавана работа па выхаванню культурна-гігіенічных навыкаў і культуры харчавання. Дзейнасць дзяжурных арганізавана адпаведна ўзросту, пачынаючы з 4-х гадоў. У час дзяжурства па сталовай можна было адзначыць сфарміраванасць працоўных навыкаў адпаведна ўзросту дзяцей. У час прыему ежы большасць выхаванцаў груп паказалі ўменне карыстання сталовымі прыборамі, сурвэткай адпаведна патрабаванняў сваей узроставай групы. Аднак, можна  было адзначыць выпадкі, калі выхавальнік дашкольнай установы праводзіў кармленне выхаванцаў. Таму неабходна працягваць работу па выхаванню самастойнасці у выхаванцаў у час выканання рэжымных момантаў.

   У рамках метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі малодшых груп вопыт работы па фарміраванню асноў бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў малодшага дашкольнага ўзросту прадстаўляў  педагагічны калектыў установы дашкольнай адукацыі. Увазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены прагляд гульняў з удзелам выхаванцаў малодшага ўзросту па асновах бяспекі жыццядзейнасці, дыдактычныя гульні па бяспечнай жыццядзейнасці, выкарыстанне якіх дазволіць сфарміраваць уяўленні па дадзенай тэме.

      Удзел педагогаў ў вебінарах “Рэалізацыя задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання”, “Праектная дзейнасць: тэма, распрацоўка, афармленне” дазволіў сістэматызаваць і паглыбіць веды ў пытаннях планавання гуманітарных і педагагічных праектаў, арганізацыі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.

     Азнаямленне з матэрыяламі семінара па справаводству і кадравых пытаннях, удзел у абласным семінары, на якім разглядаліся пытанні па рабоце са зваротамі грамадзян, рабоце з неблаганадзейнымі сем’ямі, дазволіў калектыву паглыбіць веды ў пытаннях справаводства, работы с неблаганадзейнымі сем’ямі, у пытаннях абароны дзяцей ад сексуальнага гвалту.

    Вынікам работы па самаадукацыі выхавальніка дашкольнай адукацыі  Скрунда С.П. па тэмеФарміраванне алгарытмічнай граматнасці ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту” стала рэалізацыя ва ўстановве дашкольнай адукацыі адукацыйнага праекта “Інфарматыка без разеткі”.

      Для рэалізацыі задачы па фарміраванню ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця праз выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі на працягу навучальнага года было праведзена 2 камбінаваных педагагічных савета па  па выкарыстанню тэхналогіі візуалізацыі з выхаванцамі дашкольнага ўзросту, і формам работы з законнымі прадстаўнікамі па пытаннях фарміравання асноў здаровага ладу жыцця выхаванцаў.

      Праведзеныя з педагогамі метадычны час “Сучасныя сродкі візуалізацыі адукацыйнага кантэнту”, кансультацыі па прымяненню ў рабоце шляхоў фарміравання здаровага ладу жыцця і прымяненні тэхналогіі візуалізацыі садзейнічалі павышэнню ўзроўню ведаў педагогаў у выкарыстанні сродкаў і метадаў работы з выхаванцамі па тэхналогіі візуалізацыі, папаўненню груп дыдактычнымі гульнямі па фарміраванню ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця.

     Пры арганізацыі работы па фарміраванню ў выхаванцаў асноў здаровага ладу жыцця выхавальнікі дашкольнай адукацыі сумесна з законнымі прадстаўнікамі спалучалі сучасныя і традыцыйныя формы работы. Акцыі: “Вывучаем мову разам. Кожны дзень з новым словам”, “Ваш подзвіг не забыты”, чэлендж “Тата, мама , я - спартыўная сям’я”, выставы “Мая матуля лепшая ў свеце”, Мой тата самы…”, “ Мы гэтай памяці верныя”, віктарыны “Вось які я беларус”, “У свеце прафесій”, кансультацыі “Роля бацькоў ў развіцці мовы дзіцяці”, размяшчэнне кансультацыйнага матэрыялу на сайце, групе Вайбер садзейнічала далучэнню законных прадстаўнікоў да больш актыўнага ўдзелу ў арганізацыі адукацынага працэсу, павышэнню педагагічнай кампетэнцыі законных прадстаўнікоў у пытаннях развіцця  дзяцей.

     Адным з паказчыкаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляецца ўзровень падрыхтаванасці выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту да навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Выхаванцы старшага ўзросту (10дзяцей) паказалі добрыя ўменні: у парадкавым і колькасным лічэнні (100%), адрозніванні і называнні геаметрычных фігур (100%),  уменні вызначаць колькасць складоў у слове (100%) .

      Арганізацыя рухальнага рэжыму ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэжымам дня, планамі рэалізацыі адукацыйнага працэсу груп і прадугледжвае правядзенне ранішняй гімнастыкі, рухомых гульняў і фізічных практыкаванняў у час, фізкультхвілінак у час заняткаў, дынамічных паўз паміж заняткамі. Акрамя сумеснай рухальнай дзейнасці выхавальнікаў і дзяцей забяспечваюцца ўмовы для іх самастойнай рухальнай і гульневай актыўнасці. Пры арганізацыі рухальнага рэжыму выхавальнікі ажыццяўлялі дыферэнцыраваны падыход да кожнага дзіцяці, павялічваючы ці памяншаючы нагрузку на яго ў сувязі з рознымі фактарамі: станам здароўя, узроставым і індывідуальным развіццём, узроўнем фізічнай падрыхтаванасці.

        Пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай садзейнічалі экскурсіі ў школу: спартыўную залу, пляцоўку, бібліятэку, клас  выяўленчага мастацтва, кабінет  фізікі, пачатковых класаў.

         Рэкамендацыі настаўнікаў пачатковых класаў педагогам установы дашкольнай адукацыі па арганізацыі заняткаў па адукацыйнай галіне “Падрыхтоўка да навучання  грамаце” садзейнічала ўстанаўленню сувязі і правільных суадносін паміж праграмнымі патрабаваннямі дашкольнай адукацыі і пачатковых класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі.

         Асноўныя намаганні савета прафілактыкі, які дзейнічае ва ўстанове дашкольнай адукацыі, накіраваны на ранняе выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, прафілактыку сацыяльнага сіротства. На асобым кантролі савета прафілактыкі знаходзяцца шматдзетныя і няпоўныя сем’і. Членамі савета прафілактыкі арганізоўвалася наведванне сем’яў з мэтай вызначэння ўмоў жыцця і выхавання дзяцей, у час наведвання праводзіліся гутаркі па прафілактыцы траўматызму і гібелі дзяцей. Дзякуючы станоўчай дынаміцы ў сакавіку 2023 года было прынята рашэнне аб зняцці сям’і  Малашэвіч з канролю.

       У мэтах развіцця ўменняў і спосабаў канструктыўна-тэхнічнай дзейнасці выхаванцаў, творчага патэнцыялу кожнага дзіцяці была арганізавана  дзейнасць гуртка па тэхнічнаму канструяванню, які наведвалі 100% выхаванцаў сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту.  Вынікі работы гуртка можна было ўбачыць у час арганізацыі выстаў дзіцячых работ на старонках сайта і ў групе Вайбер.

     З мэтай узбагачэння спектру адукацыйных паслуг для дзяцей, якія не  наведваюць установу дашкольнай адукацыі, дзейнічала прагулачная група кароткачасовага знаходжання, якую наведвала 2 дзіцяці (2021/2022– 3). Наведванне групы садзейнічала набыццю сацыяльнага вопыту ўзаемаадносінам з іншымі дзецьмі, выхавальнікамі, што аблегчыла  адаптацыйны перыяд з прыходам ва ўстанову дашкольнай адукацыі

   Асобасна арыентаванае ўзаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў, накіраванае на стаўленне партнерскіх адносін, з’яўляецца важнай задачай ў рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі. Праведзеныя з законнымі прадстаўнікамі кансультацыі: “Першы раз у першы клас”,“Рыхтуемся да школы праз гульню”, “Як падрыхтааць руку да пісьма”, “Падрыхтаванасць дзіцяці да навучання ў школе”, групавыя бацькоўскія сходы: “Вывучаем  родную мову разам”, “Роля гульні ў развіцці дзіцяці” садзейнічалі павышэнню ўзроўню педагагічнай культуры законных прадстаўнікоў у пытаннях развіцця  дзіцяці,  падрыхтаванасці  дзяцей да навучання ў  школе.

        Актыўны ўдзел прадэманстравалі законныя прадстаўнікі ў арганізацыі выстаў “Дзівосы восені”, “Зімовая казка”, “У здаровым целе, здаровы дух”,  чэленджы “Маміна ўсмешка”, акцыях “Здай макулатуру – выратуй дрэва”.  Педагогі садзейнічалі правядзенню святочных акцый з удзелам законных прадстаўнікоў, былі падрыхтаваны святочныя віншаванні, якія размяшчаліся для прагляду ў групе Вайбер. Адпаведна інфармацыі, атрыманай пры правядзенні маніторынга задаволенасці законных прадстаўнікоў работай установы дашкольнай адукацыі, можна зрабіць выснову, што бацькі задаволены ўмовамі, створанамі для знаходжання і навучання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі (100%), адзначаюць добрую падрыхтоўку дзяцей да навучання ў школе (100%), кваліфікаваных педагогаў (100%). Усе адзначылі задаволенасць адносінамі выхавальнікаў да дзяцей, жаданнем  дзяцей наведваць установу дашкольнай адукацыі.

    На пачатак летняга перыяду  аздараўленнем было ахоплена 24 выхаванцы (2022 год -11, 2021 - 12). Сярэднеспісачная колькасць выхаванцаў склала 23 выхаванца. Асноўную частку часу выхаванцы праводзілі на свежым паветры. Для выканання загартоўваючых працэдур  на працягу дня на гульнявой пляцоўцы былі створаны неабходныя ўмовы. Усе мерапрыемствы праводзіліся з улікам стану здароўя дзяцей.

     Арганізацыя рэжымных момантаў прадугледжвала чаргаванне розных відаў дзейнасці , што дазваляла ў поўнай меры выкарыстоўваць  прыродныя загартоўваючыя фактары: паветра, сонца і ваду. Перад прыёмам ежы і пасля  праводзілася мыццё рук і твару, паласканне рота ў адпаведнасці з рэжымам дня.

       З мэтай прафілактыкі плоскаступнёвасці  у канцы прагулкі праводзілося хадзьба басанож па  па  “дарожцы здароўя”, пасля сну – па сенсорнай дарожцы.  

За летні перыяд выпадкі захворванняў адсутнічаюць (2022 год - 0.4 дня, 2021 - 0.5 дня).

Неабходна адзначыць, што на якасць арганізацыі адукацыйнага  працэсу вялікую ролю адыгрывае матэрыяльна-тэхнічнае становішча ўстановы дашкольнай адукацыі, таму дзейнасць адміністрацыі ў навучальным годзе была накіравана на стварэнне неабходных умоў. Гульнявая прастора, даступная для выхаванцаў, на працягу навучальнага года папоўнілася гульневым домікам “Мішутка”, новым ценявым навесам, спартыўным комплексам “Атлет”, фітбаламі, мячамі, што спрыяла павышэнню агульнага працэнту аснашчанасці з 92,7% да 93% (2021 год – 92,7 %, 2020 год – 91%), раённы паказчык – 93,8 %.

        У рамках раённага агляда- конкурса на лепшую тэматычную пляцоўку, тэрыторыя установы дашкольнай адукацыі дапоўнена тэматычнай пляцоўкай “Сельскі дворык”, пляцоўкай па асновам бяспекі, “Супермаркет”. Вынікам праведзенай работы стала другое месца ў намінацыі “Супермаркет”.

     Для павышэння навукова-тэарэтычнага ўзроўня педагогаў метадычны кабінет на  працягу навучальнага года папаўняўся нагляднымі і вучэбнымі дапаможнікамі па адукацыйных  галінах “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Дзіця і грамадства”, “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі на канец навучальнага года складае 100 % (2021 год – 91,7%, 2020 год – 86,8%), раённы паказчык  – 96,9 %.

     Матэрыяльная база папаўнялася за кошт дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, выканання платных паслуг,  збору і здачы макулатуры, яблык.

За сродкі папячыцельскага савета за дадзены перыяд былі  набыты гульнявы домік “Мішутка”, лямпы на агульную суму 2146 руб. 00 кап.

      З дапамогай спонсараў быў набыты гульнявы матэрыял, будаўнічы матэрыял, бензакаса на агульную суму 1061руб. 66 кап., што дазволіла правясці работы па пакрасцы вулічнага абсталявання да летняга аздараўленчага перыяду. 

Адукацыйныя паслугі склалі  431 руб. 41 кап., платныя паслугі – 77 руб. 42 кап., здача макулатуры – 106 руб. 82 кап.

Усяго за 2022/2023 навучальны год матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі папоўнілася на суму 3822 руб. 31 кап. (2021/2022  навучальны год – 8618 руб. 95 кап.).

         

      

згарнуць
Меню раздзела